Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Мы не проста сябры — мы радня”
Фотавыстава старажытнай драўлянай скульптуры, выступы губернскага аркестра ў канцэртнай зале і на плошчы — “К” сачыла, чым здзіўляў Пермскі край Расіі падчас Дзён культуры ў Беларусі.
Хто спляце “Вянок дружбы”?
Больш за паўтысячы аматараў фальклору збіраюцца наведаць Бабруйск: 28 чэрвеня там пачынаецца Міжнародны фестываль народнай творчасці “Вянок дружбы”.
Перад фасадам ці ў скверы?
Ну вось, можна сказаць: адбылося! Больш дакладна: амаль адбылося. Тое, пра што марылі сотні тысяч прыхільнікаў галоўнага нашага музычнага Песняра Уладзіміра Мулявіна: восенню гэтага года ў беларускай сталіцы з’явіцца помнік на бульвары, які горда носіць яго імя. У прынцыпе, праект і рабочая мадэль падрыхтаваныя (аўтары скульптар Аляксандр Каструкоў і архітэктар Сяргей Каперын), і, наколькі я ведаю, адобраныя гарадскімі ўладамі і Міністэрствам культуры. І папярэдне вызначана месца — сквер на бульвары Уладзіміра Мулявіна, з тыльнага боку будынка Белдзяржфілармоніі, дзе службовы ўваход. У храме музыкі музыкант прапрацаваў шмат гадоў.
Фарбы адметнасці
Днямі на сталічнай вуліцы Леніна, там дзе яна ідзе праз плошчу Свабоды, адбылася прэзентацыя арт-праекта — колеравай аздобы вулічных ліхтароў, зробленай студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ліхтары гэтыя — мінская адметнасць. Па меры таго, як з’яўляліся больш эфектыўныя лямпы, замянялася верхняя частка ліхтароў. Але самі слупы і ўпрыгожаныя літымі рэльефамі асновы застаюцца нязменнымі з 1950-х.
Мінская брама "Арт-астравоў"
На тры месяцы ў Мінску з’явіліся “Арт-астравы” — летні музей пад адкрытым небам на беразе Камсамольскага возера, дзе мастакі ствараюць свае экспанаты з пластыку, бетону ды іншых бюджэтных матэрыялаў (урэшце, не толькі). Як вартаўнікі ля ўваходнай брамы, наведвальнікаў першымі сустракаюць два вершнікі з жалеза — героі бітвы на Нямізе, увасобленыя Паўлам Вайніцкім і Вадзімам Мацкевічам. Шлях да сёлетніх "Арт-астравоў" акурат і пралягае праз такую браму.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»