Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алена ЛЯШКЕВІЧ ( 109 cт. ) |
![]() Акрамя таго, што Ягелонскі кірмаш ў Любліне — гэта свята творчасці, магчымасць абмену вопытам між майстрамі, сродак наладжвання дыялогу паміж Польшчай і яе суседзямі з усходу, вельмі істотны камерцыйны бок імпрэзы. Галоўная мэта кірмашу традыцыйна — гандаль. У той жа час некаторыя майстры кажуць, што ў першую чаргу хацелі паказаць выстаўку сваіх вырабаў, прэзентаваць на кірмашы культуру Беларусі. А гандаль, маўляў, — справа дзясятая. Іншыя распавядаюць, што большую частку прывезеных вырабаў распрадалі ўжо ў першы дзень. Неаднаразова адзначалася, што пакупнікоў прываблівае прадавец, апрануты ў традыцыйны строй, ахвочы да размоў. Па суб’ектыўных назіраннях, часта шмат людзей збіралася ля кропак, дзе гандлююць ежай, керамікай, упрыгожваннямі. Некалькі майстроў падзяліліся з “К” сакрэтамі камерцыйнага поспеху сваіх вырабаў.
Далей
|
![]() У Мілане праходзіць сусветная выстаўка “МіланЭкспа”. Працуе яна з мая па кастрычнік. Бадай усе турыстычныя буклеты ў горадзе ўтрымліваюць некалькі старонак, прысвечаных гэтай падзеі. На жаль, праз выхадны дзень на саму выстаўку і ў Нацыянальны павільён Беларусі, адпаведна, не патрапіла. Але пэўныя звесткі, што ўключаюць “Экспа” ў сацыяльныя працэсы пэўнага горада атрымаць удалося.
Далей
|
Працуюць на сябе
Латгальцы на свяце “Еўрапейскія прысмакі” ў Мёрах уразілі стрыманым балтыйскім стылем ва ўсім: у рэканструяваных строях, у афармленні прылаўкаў з ежай і рамеснымі вырабамі, у пляцоўцы для кулінарных майстар-класаў. У праграме было заяўлена, што майстар-класы праводзіць Цэнтр рамёстваў горада Лудза, але мае суразмоўцы засведчылі, што працуюць самі на сябе, а Цэнтр толькі арганізоўвае для іх выезды на фестывалі.
Далей
|
![]() У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам прайшоў фольк-фэст “Камяніца”, што ладзіцца з 2009 года. Для музея фэст, разам з іншымі масавымі мерапрыемствамі, — сродак прыцягнуць наведвальнікаў, зарабіць грошы, і ў той жа час — выклік. Як прыняць гасцей, не ствараючы чэргі на ўваходзе, як не пусціць “зайцаў”, як перадухіліць надзвычайныя здарэнні…
Далей
|
![]() У той час, як тэмпература ў Мінску ды Гродна біла рэкорды, у Міры праходзіў “Mirum Music Fest”, у Лепелі рыхтаваліся да фестывалю Цмока, а ў Моталі святкавалі “Мотальскія прысмакі”. Менавіта святкавалі, бо віншаванні гучалі не толькі са сцэны: у натоўпе чулася, як жыхары віталі адно аднаго: “Са святам!” А вітальныя словы для маталянаў — не проста словы. Напрыклад, калі ў мястэчку нехта памёр, не прынята казаць “Добры дэнь!”, бо які ж ён добры?
Далей
|
![]() 5 верасня ў ваколіцах Мінска адбыліся адразу дзве імпрэзы, цікавыя для аматараў фольку: фэст “Камяніца” і 550-годдзе Ракава. Калі з “Камяніцай” усё зразумела (фестываль з сямігадовай гісторыяй, добра раскручаны), то Ракаў на такім фоне… зусім не згубіўся і выглядае досыць самавіта: не пабаяцца правесці мерапрыемства паралельна з такім канкурэнтам!
Далей
|
![]() Дзякуючы сёлетняму Дню пісьменства, Шчучын стаў вядомы на ўсю рэспубліку. У людзей, хоць неяк звязаных з Заходняй Беларуссю, гарадок выклікаў шэраг успамінаў: хтосьці раптам зацікавіўся станам палаца Друцкіх-Любецкіх, хтосьці з настальгіяй па савецкім мінулым уздыхнуў па ваенным аэрадроме. А мы згадалі леташняю этнаграфічную экспедыцыю “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства”. Асноўнай мэтай даследавання значыўся Мастоўскі раён, але асобныя працоўныя групы заязджалі і ў Шчучынскі. Пра некалькі месцаў, што найбольш запомніліся, — адмыслова для “К”.
Далей
|
![]() У Польшчы доўжацца заняткi Мiжнароднай паслядыпломнай летняй школы "Нясвiжская акадэмiя". Удзельнiкi пабывалі ў Варшаве, пазнаёміўшыся з архітэктурай ХХ стагоддзя, правялi некалькi дзён на горным курорце Закапанэ, адкуль паходзiць закапанскi архiтэктурны стыль. Створаны ў канцы XIX стагоддзя архiтэктарам Станiславам Вiткевiчам, ён распаўсюдзiўся на тэрыторыi Польшчы, Лiтвы, Украiны, Венгрыi, Румынii, паўплываў на нацыянальныя стылі ў Скандынавіі. У 20 — 30-х гадах ХХ стагоддзя будынкi ў гэтым стылi ўзводзiлiся і ў Беларусi.
Далей
|
![]() У Люблiне праходзiць кiрмаш раместваў "Ягелонскi кірмаш". Селета на iм Беларусь прадставiла блізу дваццаці майстроў. Сярод іх — майстар выцінанкі Вольга Бабурына. Падрабязна пра тэндэнцыі фэста чытайце у наступных нумарах "К".
Далей
|
![]() Зараз у нашым ансамблі 7 чалавек: дзве скрыпкі, саксафон, басэтля, я на сінтэзатары граю і дзве салісткі, якія часам граюць на бубне. Яўрэйскае паходжанне толькі ў мяне, астатнія — аматары музыкі са спецыяльнай адукацыяй. Калісьці, яшчэ ў 1990-я, мяне сустрэла старшыня яўрэйскай суполкі Бабруйска і сказала прыкладна наступнае: “Яўген, ты музыкант? Дык стварай пры абшчыне ансамбль!” А яўрэйская абшчына, дарэчы, у Бабруйску сёння налічвае каля чатырох з паловай тысяч чалавек — другая па велічыні ў Беларусі пасля мінскай.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"