Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алена ЛЯШКЕВІЧ ( 109 cт. ) |
![]() Конкурсная праграма “Берагіні” будавалася, можна сказаць, на чатырох кітах: конкурсах танцавальных пар, танцораў-салістаў, музычных інструментальных капэл традыцыйнага складу “Дудар”, турніры дзіцяча-маладзёжных фальклорных калектываў.
Далей
|
![]() 23 — 26 чэрвеня ў Акцябрскім на Гомельшчыне прайшлі заключныя імпрэзы Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Не маючы афіцыйна статусу міжнароднага, фестываль стаў такім дэ-факта: удзельнічалі каля 900 чалавек з шасці краін. У апошні дзень мерапрыемства наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, які адзначыў высокі ўзровень падворкаў на “Рудабельскім кірмашы” і фестывалю ўвогуле.
Далей
|
![]() 4 — 5 чэрвеня ў Гродне прайшоў ХІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Гэта бадай што адзіны выпадак у Беларусі, калі “фестываліць” увесь цэнтр горада, а не асобная плошча. На вуліцах Савецкай і Элізы Ажэшкі (яны звязваюць плошчы Савецкую і Леніна, дзе змясціліся галоўныя фестывальныя сцэны) — натоўп. У дворыках уздоўж вуліц — нацыянальныя падворкі, куды часам не прабіцца. А там і адбываліся грунтоўныя прэзентацыі нацыянальных культур: на буйных сцэнах паказвалі скарочаныя праграмы.
Далей
|
![]() 19 чэрвеня, на першы дзень Троіцы, найбольш вядомай як свята зеляніны (“зялёныя святкі”), калі галінкамі дрэў бадай па ўсёй Беларусі ўпрыгожваюць двары і хаты, у Мяркулавічах Чачэрскага раёна вадзілі Куста. На дзяўчыну, якая сёлета скончыла школу, навязалі зеляніны столькі, што ісці яна магла толькі з дапамогай сяброўкі. Зрабілі вялікі вянок, які неслі за кустом асобна. Ведучы куста, зайшлі паспяваць на падворак, дзе гаспадары вынеслі на вуліцу стол і падрыхтавалі пачастунак. Вялікі вянок пусцілі на ваду. Потым куміліся: прасілі адно ў аднаго прабачэння, цалаваліся тры разы праз вянок, зняты з галавы, праходзілі за рукі пад звязанымі бярозкамі. У Мяркулавічах амаль не засталося старажылаў, якія добра памяталі б, як вадзілі Куст даўней. Звесткі захаваліся дзякуючы работнікам культуры, што паспелі апытаць носьбітаў традыцый.
Далей
|
![]() У маі рэжысёр Вольга Дземка прэзентавала на Беларусі свой фільм “Песні старой Еўропы — старажытныя беларускія народныя песні”. Вольга калісьці спявала ў гурце “Гуда”, потым з’ехала ў ЗША. Пяць гадоў таму яна адзняла на Палессі матэрыял, мантаж якога сёлета завяршыла. Гэта, бадай, першы англамоўны дакументальны фільм, які апавядае пра беларускія спевы.
Далей
|
![]() Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей правёў летнюю школу “Майстэрня падвойнага ткацтва”. Удзельнікі з’ехаліся з Гродна, Мінска і Слоніма, выкладалі ж мясцовыя майстрыхі і рамесніцы з абласнога цэнтра. Пра Гудзевіцкі музей і ткацтва “К” пісала ў № 40 за 2015 год, таму гэтым разам асветлім толькі саму падзею і датычныя яе акалічнасці.
Далей
|
![]() За апошні час выйшла некалькі кніг па тэматыцы традыцыйнай культуры. “К” пацікавілася ў аўтараў пра чытацкі інтарэс да выданняў этнаграфічнага кірунку.
Далей
|
“Берагіня”: конкурс за конкурсам
З 23 да 26 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Акцябрскі будуць праходзіць заключныя імпрэзы чарговага Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Ім папярэднічалі раённыя і абласныя адборы ўдзельнікаў. У Акцябрскім выступяць дзіцячыя і дарослыя беларускія гурты, а таксама госці з Чэхіі, Сербіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі.
Далей
|
![]() 9 чэрвеня мы запрашаем на фестываль “Беларускі стыль”. Праграма выступу “завязаная” на трох пунктах: Іван Кірчук прэзентуе традыцыйнае выкананне, “Port Mone” — радыкальны падыход да інтэрпрэтацыі фальклору, “Агата” — ф’южн. Спецыяльнымі гасцямі стануць Ягор Джэйгала з банцурамі (індыйскія флейты) і саўнд-дызайнер Уладзімір Патапенка.
Далей
|
![]() У сталічным Лошыцкім парку адбыўся чарговы Рэспубліканскі фестываль “Вясновы букет”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"