Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ІВАНОЎСКІ ( 32 cт. ) |
Коласаўцы ў кіно
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна адбылася творчая сустрэча з артыстамі-коласаўцамі Тамарай Скварцовай і Галінай Букацінай. Імпрэза прайшла ў даволі незвычайным ракурсе, выяўленым у назве: “Ад святла рампы да святла экрана”. Зазначу, гэта тэма — аб’ёмная і патрабуе асобнага грунтоўнага даследавання. Прынамсі, я не сустракаў у перыёдыцы альбо інтэрнэце багата матэрыялаў наконт вывучэння экраннага даробку майстроў віцебскай сцэны.
Далей
|
Як гідрасамалёт ратаваў “Несцерку”
18 мая — 75-я ўгодкі першага паказу “Несцеркі” па творы Віталя Вольскага. Сёння на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра адбудзецца юбілейнае прадстаўленне. Перад гледачамі з’явяцца не толькі сучасныя выканаўцы роляў у класічнай пастаноўцы, але і артысты, чый творчы лёс непасрэдна звязаны са спектаклем.
Далей
|
Поплеч з рыцарамі
26 чэрвеня народнаму артысту Беларусі, акцёру-коласаўцу Уладзіміру Куляшову споўнілася б 75. Амаль 17 гадоў прайшло з таго дня, як ён пайшоў з жыцця, але калегі па сцэне, прыхільнікі яго магутнага таленту прыгадваюць майстра сцэны і вобразы, створаныя ім. Успамінамі пра бацьку падзялілася з намі яго дачка, актрыса Коласаўскага тэатра Вольга Куляшова. Гэты год стаў знакавым для яе сям’і: у студзені адзначыла сваё 75-годдзе маці, артыстка Ніна Левашова, ды і сама Вольга Уладзіміраўна зусім хутка, у жніўні, адзначыць сваю круглую дату.
Далей
|
Яны былі… дакладнымі
25 — 26 красавіка ў тэатральнай гасцёўні Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа праходзіў конкурс “Сцэнічныя чытанні “Школьны тэатр-20”. Прадстаўнічае журы на чале з загадчыкам кафедры рэжысуры, дацэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віталём Катавіцкім вызначала лепшых.
Далей
|
Танга з мінулым
Імя Францішка Аляхновіча, сёння знакавае для беларускай драматургіі, айчыннага тэатра, чвэрць стагоддзя таму было яшчэ выкрэсленым з гісторыі нашага сцэнічнага мастацтва. А ў далёкім 1926 годзе Аляхновіч працаваў першым літаратурным кіраўніком БДТ-ІІ (цяперашняга Коласаўскага), праўда, зусім непрацяглы час, бо быў арыштаваны і рэпрэсаваны. Мусіць, сімвалічна і тое, што да спадчыны Аляхновіча звярнулася маладая актрыса тэатра, да таго ж дыпломніца рэжысёрскага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ніна Обухава.
Далей
|
Куды штурхае адзінота?
Коласаўскі тэатр пачаў юбілейны год прэм’ерай спектакля “Белы анёл з чорнымі крыламі” — па п’есе сучаснага беларускага драматурга Дзіяны Балыка. З яе творчасцю віцебскі глядач ужо знаёмы па спектаклі “Псіхааналітык для псіхааналітыка”.
Далей
|
“Зараз так не граюць”
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара СКВАРЦОВА, вядучы майстар сцэны, загадчык трупы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, за 45 гадоў творчай працы стварыла больш за шэсць дзясяткаў каларытных вобразаў. Прамінуў і асабісты юбілей цудоўнай актрысы. З усіх гэтых нагод і нарадзіўся кантэкст гутаркі.
Далей
|
"І толькі вочы, пэўна, выдаюць мяне…"
Магчыма, з яе ў свой час магла б атрымацца выдатная выканаўца народных песень. У гады юнацтва яна выступала ў вядомым самадзейным ансамблі “Палескія зоры”, вандравала з канцэртамі па ўсёй Беларусі, бывала ў Польшчы, Германіі. Рэдкія з імпрэзаў, юбілеяў вядомых у Віцебску дзеячаў культуры абыходзяцца без удзелу вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа Раісы Грыбовіч. Яна заўсёды стварае больш утульную атмасферу сустрэчы, калі часцяком сухія дзяжурныя віншаванні раптам змяняе яе трапны беларускі гумар, сакавітыя народныя жарты, цудоўная матчына песня. Магчыма, акурат таму глядач і ў тэатр ідзе адмыслова на Грыбовіч…
Далей
|
Калі тандэм складзецца?
Міхась Краснабаеў прыйшоў у Тэатр імя Якуба Коласа трыццаць гадоў таму пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. І на той час заявіў пра сябе як яркі самабытны акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яму ўдаваліся ролі як лірыка-гераічнага, так і камедыйнага, вострахарактарнага плану. Пасля стажыроўки па рэжысуры ў народнага артыста Расіі Пятра Фаменкі Михась Дзмітрыевіч працуе ў Коласаўскім на пасадзе рэжысёра-пастаноўшчыка. Сярод яго работ (тут Краснабаеў і аўтар інсцэніровак) — і квартэт спектакляў паводле твораў Уладзіміра Караткевіча: “Вераб’іная ноч”, “Ладдзя Роспачы”, “Леаніды не вернуцца на Зямлю” і “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. А паколькі нумар выходзіць акурат у дні, калі мы адзначаем 85-годдзе слыннага беларуса, пачалі гутарку з гэтага этапу ў творчай біяграфіі віцебскага рэжысёра.
Далей
|
Акцёрскі баль у коласаўцаў
Артысты-коласаўцы вырашылі адметна адзначыць сваё свята — Міжнародны дзень тэатра, запрасіўшы гледачоў на акцёрскі баль “У віхуры ілюзій”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"