Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ІВАНОЎСКІ ( 32 cт. ) |
![]() У дваццаць першы раз у тэатральнай гасцёўні Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа прайшлі сцэнічныя чытанні “Школьны тэатр” сярод драматычных калектываў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.
Далей
|
![]() П’еса “Матылёк… Матылёк…” вядомага італьянскага драматурга Альда Нікалаі шматкроць ставілася ў беларускіх тэатрах, упрыгожваючы рэпертуар лепшых актрыс. Тэмы, якія ўзнімае твор, — глыбокага псіхалагічнага парадку. Гэта аповед пра ролю жанчыны, маці і пра чалавечую адзіноту. Гісторыя галоўнай гераіні яшчэ раз нагадвае нам, што за памылкі маладосці даводзіцца плаціць. Матылёк — вобраз істоты, што легкадумна ляціць на вогнішча, сімвал чагосьці прыгожага і незямнога. Жыве яна нядоўга, згараючы ў агні — паклікання, кахання, жарсці.
Далей
|
![]() На коласаўскай сцэне ўвасоблена камедыя класіка французскай драматургіі XVII стагоддзя Жана-Батыста Мальера “Хітрыкі Скапэна”. Дасціпныя камедыйныя сітуацыі, яркія, непрадказальныя павароты сюжэта вызначаюць настрой бліскуча-камедыйнага і, у той жа час, кранальнага спектакля. Гледачы становяцца ўдзельнікамі вясёлага і яркага карнавалу, дзе пануюць смех, музыка, танцы.
Далей
|
![]() Да калядных і навагодніх святаў коласаўцы падрыхтавалі тэатральны падарунак для маленькіх віцебскіх гледачоў. Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў паставіў музычную казку “Прыгоды Дзюймовачкі” па п’есе расійскага драматурга Паўла Ісайкіна. Гэта знакамітая гісторыя, напісаная вялікім дацкім пісьменнікам Хансам Крысціянам Андэрсенам, усім знаёмая з дзяцінства.
Далей
|
![]() Яе радзіма — Малдова. Бацькі вядомай актрысы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Анжалікі Баркоўскай (на той час у яе было іншае прозвішча) ніякага дачынення да мастацтва не мелі: мама — акушэр-гінеколаг, тата — хірург…. Саму ж Ліку з дзяцінства займалі кнігі, якія і скіравалі яе ў бок тэатра.
Далей
|
![]() 1 сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння народнага артыста СССР Фёдара Шмакава, акцёра-коласаўца, для якога нават вызначэнне “чалавек-легенда” замалое. 70 гадоў творчага жыцця ён аддаў сцэне, яго ведалі і любілі гледачы розных пакаленняў — і не толькі заўзятыя тэатралы. Слава, аўтарытэт Шмакава былі непераўзыдзенымі далёка за межамі Віцебска.
Далей
|
![]() Паўстагоддзя служыла Коласаўскай сцэне заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Шашкіна, чыё 85-годдзе адзначылi днямi. З яе імем звязаны незабыўныя старонкі гісторыі славутага калектыву, які зусім хутка адзначыць сваё 90-годдзе.
Далей
|
![]() Доктар філалогіі, дацэнт Варшаўскага ўніверсітэта Андрэй МАСКВІН займаецца праблемамі славянскай драматургіі і тэатра. Папулярызуе беларускую драматургію за мяжой. Напрыканцы 2016 года ён пабываў у Мінску і Віцебску з прэзентацыяй сваёй кнігі “Беларускі тэатр 1920-х — 1930-х: адабраная памяць”, якая выйшла ў перакладзе на беларускую мову. Па словах складальніцы беларускага варыянту Таццяны Арцімовіч, кніга Масквіна для нашага кантэксту ўнікальная. Гэта першае выданне, у якім здзейсненая спроба рэканструкцыі беларускага тэатра перыяду ягонага прафесійнага станаўлення. Упершыню паўстае шмат імёнаў і фактаў, якія ў савецкі перыяд былі выкрасленыя з нашай культурнай памяці. Крок па кроку рэканструюючы падзеі той пары, аўтар звяртаецца да крыніцаў, доўгія часы недаступных для даследчыкаў, такім чынам вяртаючы беларускаму тэатру ягоную памяць і гісторыю. Падчас знаходжання Андрэя Масквіна ў Віцебску і было зроблена гэта інтэрв’ю.
Далей
|
![]() Народная артыстка Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта краіны “За духоўнае адраджэнне” 26 студзеня святкавала юбілей. У гэты вечар яна зноўку выйшла перад сваімі шматлікімі прыхільнікамі (а ў Віцебску, ды і далёка за межамі абласнога цэнтра іх — колькасць незлічоная) падчас творчага вечара “Сцэна — тэрыторыя любові” на падмостках Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, каб зноў парадаваць сваёй чароўнай усмешкай, прыгадаць разам з гледачамі старонкі свайго жыцця і, вядома ж, незабыўныя вобразы. Усяго іх створана на коласаўскай сцэне (дзе служыць актрыса на працягу 47 гадоў) больш за шэсць дзясяткаў. А былі ж і ролі ў кіно (Ганна Карпілава з “Плача перапёлкі”, Аленка з фільма “Другая восень”, Дачка з “Зацюканага апостала”). Напярэдадні падзеі мы сустрэліся з вядомай беларускай артысткай.
Далей
|
![]() Валерый АНІСЕНКА — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта краіны дзеячам культуры і мастацтва і прэміі Кіраўніка дзяржавы “За духоўнае адраджэнне”, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — заснавальнік і першы галоўны рэжысёр Тэатра-студыі кінаакцёра ў Мінску, пад яго кіраўніцтвам набылі новае творчае дыханне беларускі радыётэатр (там рэжысёр ажыццявіў больш за 100 пастановак) і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Ён вядомы як стваральнік шэрагу тэлевізійных пастановак, мастацкіх і дакументальных фільмаў. Да гэтага трэба дадаць яго шматлікія акцёрскія работы. На працягу апошніх чатырох гадоў творчае аблічча Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа наўпрост звязана з гэтай асобай. Напярэдадні 90-годдзя славутага калектыву мы сустрэліся з яго мастацкім кіраўніком.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"