Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег ЧЭЧАНЕЎ ( 34 cт. ) |
Тэатр.by: быць ці не быць?
Узімку вядомы расійскі тэатральны крытык, тэатральны менеджар, перакладчык Павел Руднеў, які займае ў дадзены час пасаду памочніка мастацкага кіраўніка па спецпраектах МХАТа імя Чэхава, прадставіў у сваім блогу інтэрнэт-праект пад назвай “Спадчына Мастацкага тэатра. Электронная бібліятэка”. Гэты праект увайшоў у комплекс акцый, прысвечаных святкаванню 150-годдзя з дня нараджэння К.С. Станіслаўскага. Карыстальнік Сеціва можа зайсці на сайт тэатра, націснуць на кнопку “Бібліятэка МХАТ” і азнаёміцца, напрыклад, з 9-м томам Збору твораў заснавальніка тэатра, дзе сабраны лісты з 1918 па 1938 гады. Тут жа прадстаўлены малатыражныя выданні, падрыхтаваныя навукова-даследчым цэнтрам Школы-студыі МХАТ. У відэагалерэі выкладзены запісы спектакляў тэатра. Там можна ўбачыць Ірыну Мірашнічэнка ў ролі Аркадзінай у “Чайцы”, што паставіў Алег Яфрэмаў. Ці “№ 13” — п’есу, што набіла аскому, бо за яе ў свой час павальна ўхапіліся айчынныя тэатры. Тут жа — шматлікія тэлепраграмы Анатоля Смялянскага, які працяглы час узначальваў літаратурную частку, спасылкі на інтэрв’ю першых асоб тэатра ды шмат чаго іншага.
Далей
|
Пра маё і яго пакаленні
У ноч аднаго з уік-эндаў (мой узрост, дарэчы, 45+) прыняў удзел у «Подземныхмирахвселенной». Урэшце, тое была проста закрытая вечарына, дзе моладзь выконвала электронную музыку. Арганізацыю, канцэпцыю, сцэнарый і дызайн памяшкання ўсклаў на сябе музыкант, вядомы ў вузкім коле, як Gran+, а ў Мінскім абласным драматычным тэатры — як гукааператар Сяргей Драбышэўскі.
Далей
|
Дык хто там прыехаў?
Напрыканцы сезона Новы драматычны тэатр здаў мастацкаму савету гогалеўскага “Рэвізора” — спектакль Аляксандра Гарцуева пад назвай “Да нас прыехаў...”. Сярод тых, хто ўбачыў генеральны прагон, аказаліся акцёр і рэжысёр Мінскага абласнога драмтэатра Алег Чэчанеў і рэдактар аддзела “К” Надзея Бунцэвіч. Таму рыхтавацца да прэм’еры, якой увосень адкрыецца новы сезон, вы можаце ўжо зараз, атрымаўшы адразу дзве рэцэнзіі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"