Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег ЧЭЧАНЕЎ ( 34 cт. ) |
"Стоўнхэндж" для лялькі
Па колькасці ўстаноў культуры абласнога падпарадкавання Маладзечна называюць культурным цэнтрам Мінскай вобласці. У адну з субот красавіка тыя жыхары горада, якія захапляюцца тэатрам, маглі адчуць сябе сапраўднымі тэатральнымі “тусоўшчыкамі” і наведаць абодва абласныя тэатры па чарзе: драматычны і лялечны. Падставай паслужылі доўгачаканыя прэм’еры спектакляў Мінскага абласнога драматычнага тэатра і Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка”, паказы якіх адбыліся сапраўды ў адзін дзень, але — у розны час. Гэта вельмі рэдкае супадзенне ў культурным жыцці горада. Я ж вырашыў прымерыць на сябе ўмоўны касцюм “тусоўшчыка” і выправіўся па тэатрах у пошуках новых уражанняў.
Далей
|
"Хуткая" з Макбетам
Не ведаю іншага прыкладу прыязных адносін паміж тэатрамі краіны, акрамя тых, якія склаліся ў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Коласа з Віцебска і Мінскага абласнога драматычнага тэатра з Маладзечна.
Далей
|
300 + 20: ну а больш?
За 20 гадоў свайго існавання гэты спектакль — “Камедыя пра селяніна Дзёмку, яго жонку Маланку, арандатара Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання” — ужо стаў візітоўкай тэатра, менавіта ім маладзечанцы адкрываюць кожны сезон. Саму гісторыю калісьці выклаў Каэтан Марашэўскі, дапоўніў — Францішак Аляхновіч, а сваю версію сачыніў рэжысёр і педагог тагачаснага Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Уладзімір Рудаў.
Далей
Каментарыі (1)
|
Канфлікт, рамонт, дырэктар… А што ж мастацкі кіраўнік?
Пасля нядаўняй сітуацыі, калі трупа Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача абвясціла вотум недаверу не творчаму кіраўніцтву, а дырэктару, і апошні, адпрацаваўшы пару месяцаў, пакінуў пост, ізноў паўсталі ўжо знаёмыя пытанні. Хто ў тэатры галоўны? Як будуюцца (прынамсі, павінны) адміністрацыйныя адносіны паміж дырэктарам і мастацкім кіраўніком (галоўным рэжысёрам)? Як размяжоўваюцца іх паўнамоцтвы? Хто вызначае рэпертуарную палітыку? Ці мае дырэктар права ўмешвацца ў творчы працэс і дыктаваць, якую п’есу ставіць, а якую — не? Гэтыя, а таксама іншыя пытанні, звязаныя з прызначэннем на кіраўнічыя пасады, асаблівасцямі кантрактнай сістэмы для акцёрскага складу, нармаваннем спектакляў, крыніцамі фінансавання і акупнасці тэатраў, канфліктнымі сітуацыямі і спосабамі іх пераадолення, а таксама асаблівасцямі працы тэатральных калектываў ва ўмовах рэканструкцыі, я задаў сваім калегам з Латвіі, Літвы (іх меркаванні "К" ужо апублікавала ў № 12 за 2014 г.), Польшчы, Украіны (чытайце іх ніжэй), з якімі пазнаёміўся пад час паездак на міжнародныя фестывалі монаспектакляў.
Далей
Каментарыі (1)
|
Канфлікт, рамонт, дырэктар… А што ж мастацкі кіраўнік?
Адна з прычын канфліктаў, якія ўзнікаюць практычна ў любым тэатры, — гэта незадаволенасць часткі трупы дзеяннямі і рэпертуарнай палітыкай, што праводзіць мастацкі кіраўнік ці галоўны рэжысёр. У падобных выпадках калектывы ў адно імгненне ператвараюцца ў месцы з эмацыйна павышанай “сейсмічнай” няўстойлівасцю. Кожны з бакоў даводзіць сваю праўду, прыводзячы важкія аргументы. Прыкладаў таму апошнім часам у нашай прасторы хапае. Яшчэ жывыя ў памяці канфлікты, у выніку якіх мастацкія кіраўнікі нацыянальных акадэмічных тэатраў імя Янкі Купалы і Якуба Коласа былі вымушаны пакінуць пасады.
Далей
|
“Жэсць!” ці спектакль “толькі для аграгарадка”?
Гэта было яшчэ на пачатку тэатральнага сезона. Вырашыў даведацца, якімі прэм’ерамі збіраюцца здзівіць гледача несталічныя драматычныя тэатры. У Інтэрнэце выпадкова трапіў на старонку бабруйскага гарадскога партала, дзе і знайшоў інфармацыю такога кшталту. Сярод заяўленых пастановак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча значыўся спектакль па п’есе Васіля Ткачова “Без Ягора будзе гора”. У анатацыі паведамлялася пра выканаўцаў галоўных роляў у спектаклі, каротка быў выкладзены сюжэт. А далей я прачытаў фразу, якая прымусіла задумацца і якую цытую далей: “Спектакль прызначаны для паказу ў аграгарадках, санаторыях і сельскай мясцовасці, але, магчыма, яго ўбачаць і бабруйчане”. Дык што ж гэта за такое тэатральнае мастацтва, якое, магчыма, убачыць гарадскі глядач, а магчыма — не ўбачыць?
Далей
|
“Кастынг” як бізнес: а чаму б і не?
Вытворцы расійскіх серыялаў даўно аблюбавалі нашу сталіцу, роўна як і іншыя беларускія гарады. Тут ёсць вельмі шмат куткоў, прыдатных для здымак на натуры, куды (ці ТУДЫ) не ступае нага турыста. Яны, як пазначаюць на ўпакоўках, “ідэнтычныя натуральнаму” гораду, прапісанаму ў сцэнарыі, як выдуманы расійскі, скажам, Пракоф’еўск. Але нават не гэтыя абставіны галоўныя.
Далей
|
Майстэрства (анты)плагіяту
Задоўга да з’яўлення драматурга Святланы Бартохавай у Інтэрнэце праз афіцыйны сайт або ў якасці карыстальніка сацыяльных сетак, знаёмыя папярэджвалі аўтара пра факты прысваення яе твораў (карацей, плагіят). Каб заявіць пра сапраўднае аўтарства і пазнаёміць прыхільнікаў паэзіі са сваёй творчасцю, Святлана, скарыстаўшыся парадай, завяла персанальную старонку на расійскім серверы з вершамі, дзе і размясціла свае творы. Праз некаторы час карыстальнікі гэтага рэсурсу пачалі пакідаць станоўчыя водгукі, каментарыі. У жыцці літаратара з’явіўся такім чынам прыемны момант зносін з віртуальнымі сябрамі. А вось пра тое, што адбылося далей, Святлана Бартохава распавяла ў сваім блогу.
Далей
|
Братулька
Улетку можна назіраць, як у адкрытую фортку залятае матылёк. Ён робіць круг па пакоі, потым накіроўваецца да акна, б’ецца аб шкло, спрабуючы выбрацца на волю... Наша памяць — гэта той самы матылёк... Думкі і ўспаміны, якія часам не даюць спакою. Успаміны пра людзей: іх галасы, твары ты ўжо ніколі не пачуеш і не пабачыш...
Далей
|
Пракат Новага года: свята тэатральнага маркетынгу і... дэфіцыту?
Неяк мне патэлефанавалі на мабільны тэлефон. Дзяўчына, якая прадставілася менеджарам, прапанавала папрацаваць Дзедам Марозам у адным з мінскіх рэстаранаў. Быў самы пачатак кастрычніка. Прадстаўнікі забаўляльных устаноў пачыналі фарміраваць каманды з вядучых, Дзядоў Марозаў, Снягурак ды складаць немудрагелістыя праграмы перадсвяточных вечароў, каб стварыць настрой для наведвальнікаў. Многія акцёры адгукаюцца на падобныя прапановы, бо гэта дае магчымасць дадатковага заробку. А як ідуць справы ў тэатраў? Якімі спектаклямі, новымі ідэямі ці падыходам да арганізацыі святаў яны збіраюцца здзівіць не толькі малечаў, але і дарослага гледача?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"