Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег ЧЭЧАНЕЎ ( 34 cт. ) |
Дзеці “…Куфэрка”
Раз на два гады Любань, што на Міншчыне, становіцца сапраўдным тэатральным цэнтрам, куды з’язджаюцца дзіцячыя аматарскія калектывы драматычнага і лялечнага кірунку. Нядаўна ў горадзе прайшоў ХІ Абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак”, а наогул сёлета падзеі споўнілася 20 гадоў.
Далей
|
![]() Інтэрнэт прынята называць то сусветным павуціннем, то сусветным сметнікам. Зрэшты, успрыняцце залежыць ад карыстальніка. Асабіста мне бліжэй вызначэнне “павуцінне”. Але ці адпавядае яму беларуская тэатральная вэб-прастора? Не ставячы за мэту аналіз усяго тэматычнага кантэнту, звярну ўвагу на рэсурсы, якія трапляюць у маё поле зроку. Беларуская тэатральная інтэрнэт-прастора нагадвае глухі дачны пасёлак у перыяд міжсезоння. Гаспадары лецішчаў з’яўляюцца ў сваіх уладаннях стабільна рэдка.
Далей
|
![]() Галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” Мікалай Андрэеў, распавядаючы пра планы свайго тэатра ў даўнім інтэрв’ю штотыднёвіку “Культура”, згадаў пра пастаноўку п’есы “Мандрагора” італьянскага аўтара эпохі Адраджэння Ніколы Макіявелі. Словы не разышліся са справай: 22 красавіка маладзечанскія лялечнікі паказалі прэм’еру.
Далей
|
![]() Пра эксперыментальны тэатр “Галава-нага” я даведаўся з сацыяльных сетак. Гэта моладзь, каманда аднадумцаў, закаханых у тэатр. Як напісана на іх афіцыйным сайце, “увязаліся мы ў гэтую справу дзеля забавы, ад няма чаго рабіць, і не заўважылі, як уцягнуліся ў тэатр па вушы”. У багажы — кароткія 30-хвілінныя спектаклі: эксперыменты са словам, сэнсам, з пластыкай і формай. Пра колішнія паказы калектыву ў Касцюковічах “К” пісала ўжо раней.
Далей
|
![]() Безумоўна, Фестываль беларускай драматургіі патрэбны і важны. Беларускі тэатр і нацыянальная драматургія маюць багатую гісторыю, цікавае ўвасабленне асобных п’ес у цяперашнім часе і перспектыўную будучыню. Ды на сёння ўся ўвага прэсы, на жаль, засяроджана вакол сталічных храмаў Мельпамены.
Далей
|
![]() З 5 па 7 чэрвеня ў Маладзечне, дзе я жыву, прайшоў ХV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі. Як казаў напярэдадні падзеі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч, аргкамітэт пастараўся адысці ад стэрэатыпаў і штампаў, якія склаліся пры арганізацыі гэтай святочнай дзеі, ды максімальна разнастаіць праграму. Дадам з гэтай нагоды і некалькі ўласных нататак у якасці постскрыптуму да фэсту.
Далей
|
![]() За савецкім часам тэатральны рух Слоніма трымаўся дзякуючы намаганням дзвюх персон. У пасляваенны перыяд — гэта быў рэжысёр Міхаіл Фрыдман, пасля эстафету прыняў Мікалай Варвашэвіч. З 1990 года аматарскі тэатр пад кіраўніцтвам апошняга становіцца прафесійным — Слонімскім драматычным. Пра нюансы і асаблівасці жыцця трупы і гутарым з яго галоўным рэжысёрам Васілём СЯЎЦОМ. Урэшце, гісторыя тэатральнага жыцця Слоніма доўжыцца два з паловай стагоддзі. Яшчэ ў сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя пры езуіцкім калегіуме ўзнік школьны тэатр з вучняў і настаўнікаў установы. Паказы ішлі пераважна на лацінскай мове з рэлігійных нагод, а таксама да пачатку або заканчэння навучальнага года. Пра тэатр вялікага гетмана літоўскага і мецэната Міхала Казіміра Агінскага “К” пісала на сваіх старонках. Дадам хіба, што гэта быў сапраўдны тэатральна-відовішчны канцэрн свайго часу, які меў філіялы не толькі ў нашых Целяханах, але і ў Польшчы. Пра размах “прадпрыемства” можна меркаваць па статыстыцы: за 20 гадоў было праведзена каля 800 мерапрыемстваў — ад канцэртаў сімфанічнай музыкі і да оперных, балетных спектакляў.
Далей
|
![]() Замкнулася тэатральнае “кола” Пінска ў 2006 годзе. З гэтага часу вядзе адлік найноўшая гісторыя прафесійнай трупы ў гэтым горадзе. Пра жыццё наймалодшага драматычнага тэатра краіны гутарым з яго дырэктарам — мастацкім кіраўніком Аляксандрам ЛУКАШЭНКАМ.
Далей
|
![]() У свой час на ўрачыстасцях з нагоды адкрыцця Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне адзін з высокіх гасцей выказаў пажаданне трупе стаць “другім Панявежысам”. Слава пра легендарны тэатр з правінцыйнага літоўскага горада “грукатала” на ўвесь колішні Савецкі Саюз. Там працавалі шматлікія выбітныя літоўскія акцёры, у іх ліку і Данатас Баніёніс. У Панявежыс на спектаклі прыязджалі не толькі гледачы з краін Балтыі, але і тэатральныя “гурманы” Масквы і Ленінграда. Урэшце, кожны тэатр развіваецца па акрэсленым шляху. І параўноўваць калектывы з адрознымі эстэтычнымі кірункамі, нягледзячы на ўмоўную агульнасць (геаграфічную аддаленасць ад сталічных цэнтраў), — справа няўдзячная і, бадай, непатрэбная. Тым не менш, тое пажаданне 25-гадовай даўніны ў адрас маладзечанскага тэатра гучала шчыра, з ноткай ідэалізму, вядома. А як развіваецца маладзечанскі тэатр сёння? На гэта ды іншыя пытанні адказвае дырэктар Мінскага абласнога драматычнага Юрый КРЫВЕНЬКІ, які самым яркім момантам у жыцці калектыву на дадзены момант назваў удзел у праграме ІІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі, дзе трупа прадставіла спектакль “Падобны на Стынга” Ірыны Пісьменнай ў пастаноўцы Мікалая Дзінава.
Далей
|
![]() У апошнім нумары часопіса “Мастацтва” за 2014 год вядучыя тэатральныя крытыкі краіны дзяліліся сваімі ўражаннямі наконт падзей адыходзячага года. Прафесар Рычард Смольскі ў сваіх назіраннях заўважыў: “Засмучае […] акалічнасць, якая доўжыцца не адзін год: шырокая тэатральная грамадскасць краіны фактычна не ведае, як сёння жывуць-выжываюць “маленькія” тэатры ў Мазыры, Пінску, Слоніме, Бабруйску, Маладзечне…” Сапраўды, не тое што “маленькія”, але нават абласныя тэатры не могуць сабе дазволіць працяглыя гастролі ў сталіцы з паказам сваіх лепшых спектакляў. Таму і ўзнікае пэўны інфармацыйны вакуум. Па-другое… “Жыве ці выжывае” — апошнім часам такая дылема набыла завостранасць для культурнай галіны ў цэлым і для тэатра ў прыватнасці. Гэтыя думкі сталі кропкай адліку для серыі гутарак з прадстаўнікамі рэгіянальных тэатраў. Раман Цыркін — галоўны рэжысёр Мазырскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Івана Мележа. Працуе ён у ім з 1999 года. У творчым даробку тэатра — 56 спектакляў. Наша гутарка адбылася незадоўга да 25-годдзя культурнай установы.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"