Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ЮРКЕВІЧ ( 167 cт. ) |
![]() Сёлета споўнілася 465 гадоў з дня нараджэння выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча мінуўшчыны Льва Сапегі. Мы вырашылі нагадаць чытачам пра гэтую ўнікальную гістарычную асобу.
Далей
|
![]() Сёлета ў Беларусі, а таксама па-за межамі нашай краіны будзе шырока адзначацца 220-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага вучонага-геолага, беларуса Ігната Дамейкі. Ужо запланаваныя навуковыя канферэнцыі і краязнаўчыя чытанні, мастацкія выставы і вечарыны памяці, прымеркаваныя да гэтай даты. А пакуль да іх ідзе падрыхтоўка, нібыта оперная ўверцюра, у Беларусі прайшла акцыя “Пасадзі дуб Дамейкі”. Далучылася да гэтай важнай і пачэснай справы і наша газета.
Далей
|
![]() Кожныя выходныя, калі дазваляе надвор’е і абставіны, мы выбіраемся ў вандроўкі па гістарычных мясцінах. Часам, каб зрабіць тое-сёе “адкрыццё”. А часам, каб наведаць аб’екты, якія добра вядомы, і за лёсам якіх мы сочым ўжо шмат год. Да такіх, безумоўна, адносіцца вёска Грушаўка, што на Берасцейшчыне, у якой ужо некалькі год запар ідуць рэстаўрацыйныя працы. Каб даведацца пра навіны рэстаўрацыі, убачыць перамены, гэтымі выходнымі мы адправіліся менавіта туды. А каталізатарам выезду сталі словы, пачутыя ад мясцовых жыхароў — “Грушаўку вы і не пазнаеце”.
Далей
|
![]() У галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстава маладой беларускай мастачкі
Марыі Сыракваш “Вандроўкі ў мінулае”.
Далей
|
![]() Да Дня народнага адзінства 17 верасня 2021 года на месцы былога канцлагера ў Бярозе-Картузскай адбыліся дзве важныя падзеі — адкрыццё рэканструяванага памятнага знака і часовай музейнай экспазіцыі “Канцлагер Бяроза-Картузская 1934—1939 гады”.
Далей
|
![]() Зусім нядаўна мы распавялі нашым чытачам пра тое, як ідзе рэстаўрацыя палаца роду Булгакаў у Жылічах, што на Бабруйшчыне. Прыйшоў час перавесці фокус “К” на захад краіны. Там, на стыку трох дзяржаў, пры самай мяжы з Польшчай і Літвой, з канца 2016 года вядзецца рэстаўрацыя аднаго з найважнейшых помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Пра яго значнасць сведчыць вялікая колькасць публікацый у рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ. Не раз з’яўляўся Свяцк і на старонках нашай газеты.
Далей
|
![]() Наша газета больш за пятнаццаць гадоў пільна сочыць за аднаўленнем славутага палаца ў невялічкім аграгарадку Жылічы, што ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. На 2022 год запланавана завяршэнне трэцяй чаргі рэстаўрацыі. З гэтай нагоды мы вырашылі прысвяціць палацу Булгакаў чарговую публікацыю.
Далей
|
![]() 14 студзеня 2022 года адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з прадстаўнікамі зборнай краіны, якія ў 2021 годзе годна прадставілі Рэспубліку Беларусь на Пятнаццатых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц СНД. У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел начальнік упраўлення устаноў адукацыі Міністэрства культуры Марына Юркевіч і дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Дзмітрый Яшчанка. Месцам, дзе адбылася ўрачыстасць сёлета, стала Тэатральная зала Палаца Радзівілаў у Нясвіжы.
Далей
|
![]() Напрыканцы мінулага года ў горадзе Касцюковічы, што на Магілёўшчыне, адбылася знакавая падзея. 28 снежня былі адкрыты дзверы новага будынка Цэнтра культуры, які стаў домам адразу для трох раённых культурніцкіх устаноў. Аб тым, як прайшло адкрыццё і наколькі гэта важная падзея для Касцюковічаў, мы даведаліся ў начальніка адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта Аксаны Івановай.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"