Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Хітмэйкер з сімфоніямі за плячыма
Кампазітар Алег ЕЛІСЕЕНКАЎ, які піша песні “для школьнікаў і прафесараў”, адзначыў 60-годдзе. Як прызнаўся “К” гэты заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, з нагоды сваіх юбілеяў ён ніколі не “парыўся”. Вось і мінулы, які выпаў на ўчарашнюю пятніцу, выключэннем не стаў. Таму сёння, у суботу, галава ў маэстра, пэўна, свежая. Што яму было ўласціва заўсёды.
Далей
|
Народны Кірчук краіны
Учора споўнілася 60 гадоў вялікаму і магутнаму — у прафесійным і фактурным сэнсах — Івану КІРЧУКУ. Галоўны падарунак да юбілею ён зробіць сабе сам, прэзентуючы 27 верасня ў Белдзяржфілармоніі “Цар Агонь” — новы, сёмы па ліку, альбом свайго этнатрыа “Троіца”. А пакуль ва ўтульнай этна-лабараторыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў я гутару з выкладчыкам кафедры культуралогіі дадзенага ВНУ — а таксама фалькларыстам, музыкантам, пісьменнікам, мастаком — пра тое, з якімі прамежкавымі жыццёвымі вынікамі прыйшоў ён да гэтых двух падзей.
Далей
|
Аўдыя & Відэа
Жнівеньскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць прадзюсар і кліпмейкер Мацвей САБУРАЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Аўдыя & Відэа
Ліпеньскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць бас-гітарыст гуртоў “НагУаль” і The Silicon Кастусь КАЛЕСНІКАЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Паравоз, які стаў “вечным дзюбелем”
У тое, што на гэтым тыдні будуць ужо саракавіны па Аляксандры Кулінковічы, многім і дасюль яшчэ цяжка паверыць. Здаецца, гітарыст класічнага складу гурта “Нейро Дюбель” Максім ПАРАВЫ, — як і вечны “дзюбелеўскі” ізгой Юрый Навумаў — быў найбольш блізкім сябрам Сашы з усіх музыкантаў. І ад’езд “Паравоза” (як усе яго звалі) у Маскву стаў для лідара гурта моцным ударам. Але на іх зносінах гэта не адбілася. Ды, як сведчыць наша гутарка, з “Нейро Дюбеля” Максім сысці назаўжды так і не змог.
Далей
|
“Поле цудаў” і яго ягадкі
Чаго толькі ў Губічах няма з агменяў прыгожага: і Дом культуры, і бібліятэка, і Дом рамёстваў! Для аграгарадка з паўтысячным насельніцтвам — “поўны кампрэс”, як сказаў бы адзін з герояў савецкага кiнабаевіка “Шосты”. Ёсць тут нават уласны Філіп Кіркораў! Зрэшты, “раскатваць” Губічы будзем мы па парадку.
Далей
|
Калі рэй вядзе практык
Стаўбун вядомы на ўвесь край як адзін з цэнтраў аўтэнтычнага абраду пахавання стралы. Пра яго “К” ужо не так даўно пісала. Таму гэтым разам, згодна з нашай завядзёнкай — не пра “разынкі” і святы, а пра самыя што ні ёсць будні культурнага жыцця аграгарадка.
Менавіта сваёй натуральнасцю, непрыдуманасцю, “без пылу ў вочы”, гэтым “як ёсць, так ёсць”, культура Стаўбуна і мілая. Ці тыповая яна для нашага сяла? У нейкай ступені, так. Ці шмат такіх “стаўбуноў” у краіне? Хапае. Дзе дом культуры і бібліятэка — гэта і ёсць усе “агмені мастацтва”. Установы, у якіх ідзе звычайная, руцінная праца — без узлётаў у выглядзе эксклюзіўных праектаў (абрады я ў разлік не бяру) і без падзенняў, за якія бэсцяць на кожнай нарадзе ў раёне. Карацей, жыццё як жыццё.
Далей
|
Пастаральная казка і будзённая быль
Культура Чабатовiчаў анансуецца на ўездзе ў вёску скульптурай... лапця і бота. Выгляд гэтага твора манументальнага мастацтва сведчыць за тое, што яго стан адсочваюць не па святах, а рэгулярна. А далей заезджага чалавека чакае цэнтральная вуліца — з упрыгожанымі калодзежамі, платамі, невялікімі скульптурамі. І прылеглая да лесу сядзіба Цэнтра народнага побыту. Здаецца, варта кінуць чароўны клубочак — і ён прывядзе па зялёнай дарожцы ў казку. Але я вам буду распавядаць, як звычайна, пра быль.
Далей
Каментарыі (3)
|
Надзьмуты памідор і смачная кніга
Паступовы надыход ураджайнай восеньскай пары адчуваецца і ў лістах, што сцякаюцца да нас ад рупліўцаў культуры з усяго краю. І ўжо не ўпершыню па іх колькасці лідзіруе Гродзеншчына. Што, напэўна, не так і дзіўна: вунь і агурок у гэтым краі амаль метровы вырас, і гарбуз у чатыры цэнтнеры, і перац паўкілаграмовы. Не адстае ў росце, як вы зараз самі пераканаецеся, і сфера культуры.
Далей
|
Гамарджоба, генацвале!
Учора паказам у сталічным кінатэатры “Масква” фільмаў “Сляпыя спатканні” Левана Кагуашвілі
і “Вяселле” Міхаіла Кабахiдзе і адкрыццём у фае Палаца Рэспублікі фотавыставы, прысвечанай 100-годдзю Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі, і выставы грузінскіх мастакоў, што жывуць у Беларусі, у нашай краіне стартавалі Дні культуры Грузіі, якія праводзяцца ўпершыню.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"