Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Аб’ектаў хапае…
Не так даўно на мастацкім факультэце ды факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прайшлі прагляды, на якіх падводзіліся вынікі навучання за семестр. Мне трапіла наведаць прагляд кафедры графічнага дызайну. Шануючы ўсе творчыя спецыялізацыі, наяўныя ў структуры БДАМ, мы свядома вылучылі з іх графічны дызайн, бо гэта мастацтва, што мае дачыненне бадай, да кожнага.
Далей
|
Каму перадаць сцяг?
Выстаўка твораў маладых мастакоў у Год моладзі — гэта як трапнае слова ў паэтычны радок і як лыжка да абеду. Няйначай такая імпрэза ў планах Саюза мастакоў ёсць, і ў свой час мы яе пабачым ці ў Палацы мастацтва, ці ў павільёне, што на плошчы Дзяржаўнага сцяга, ці ў абодвух будынках адначасова ды яшчэ з даважкам адкрытай прасторы плошчы Якуба Коласа альбо агароджы парку Чалюскінцаў, ужо звыкла прыстасаваных для экспазіцыйных мэт. Але калі тое ў сталіцы яшчэ будзе… А вось у Брэсце рэгіянальная маладзёжная выстаўка ўжо адкрылася. Такую аператыўнасць, канешне ж, трэба толькі вітаць.
Далей
Каментарыі (1)
|
Кірыліца — па-за стандартам
Напрыканцы студзеня — на пачатку лютага ў сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працавала выстаўка “Type Directors Сlub (TDС)”, на якой можна было пабачыць выдатныя ўзоры шрыфтавога дызайну і тыпаграфікі, сабраныя з усяго свету. Падкрэслю: свету, дзе пануе лацінка.
Далей
|
Паміж віртуальным і вербальным
Выставачная прастора Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прымае экспазіцыі самага рознага кшталту. Але найбольш ёй пасуюць тыя, што адпавядаюць профілю ўстановы — гэта значыць, прысвечаныя літары, пісьменству, літаратуры, кнізе. Выстаўка графікі гродзенскага мастака Юрыя Якавенкі “Царства Саламона” была менавіта такой.
Далей
|
Вабіць абстрактная форма…
Cёлетні, ХІІ Міжнародны пленэр па кераміцы “Арт-Жыжаль” сабраў у Бабруйску мастакоў з Беларусі, Сербіі, Польшчы, Расіі, Турцыі, Украіны. Усяго — 21 удзельнік. Дэвіз пленэру “Ад традыцыі да сучаснасці праз досвед майстэрства” адлюстроўвае саму сутнасць гэтага творчага сумоўя. Кожны ўдзельнік аддае пленэру свой досвед і пры гэтым узбагачаецца здабыткамі іншых майстроў. Пры сумеснай працы, якая немагчымая без прыязных стасункаў, людзі шчыра дзеляцца ўласнымі напрацоўкамі, прафесійнымі сакрэтамі, якія ў іншай сітуацыі бераглі б ад чужога вока.
Далей
|
Прастора для версій і варыяцый
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” спецыялізуецца на прэзентацыях творчасці моладзі. Тут можна пабачыць лепшыя дыпломныя работы з навучальных устаноў мастацтва і культуры, персанальныя выстаўкі творцаў, якім ужо ёсць што сказаць гледачу, а таксама экспазіцыі, змест, тэматыка і канцэпцыя якіх пасуюць маладзёжнай крэатыўнасці. Са свайго досведу магу засведчыць, што не было выпадку, каб наведанне гэтай галерэі аказалася змарнаваным часам. Галерэя хоць і “дэмакратычная”, але трапляюць сюды творы, якія адпавядаюць даволі жорсткім крытэрыям прафесіяналізму.
Далей
|
Гатовы падзяліцца досведам
Нехта, можа, думае, што ювелірная справа — надта прыбытковая, што, маўляў, мой прафесіяналізм у спалучэнні з той вядомасцю, якую я здабыў праз узнаўленне Крыжа Ефрасінні Полацкай, дае мне магчымасць не клапаціцца пра заробак. Нібыта грашавітыя замоўцы з ліку прыватных асоб і дзяржаўных устаноў стаяць у чарзе да Мікалая Кузьміча.
Далей
|
Што можна выявіць у кераміцы?
Калі ў інтэрнэт-пошукавіку набраць словазлучэнне “беларуская кераміка”, дык на экране з’явяцца выявы збаноў, глечыкаў, гладышоў ды місак, зробленых народнымі майстрамі або прафесійнымі мастакамі, але, ізноў жа, паводле традыцыйных узораў. А далей будзе інфармацыя пра бабруйскі Міжнародны пленэр “Арт-Жыжаль”. Гэта тое, што згадваецца найперш.
Далей
|
“Майстэрня — цэнтр майго свету”
Мабыць, самае папулярнае пытанне, якое чую ад журналістаў, дый увогуле ад людзей, неабыякавых да маёй асобы і знаёмых з некаторымі акалічнасцямі маёй працы: чаму я жыву ў Брэсце? Бо я ніколі не хаваў свайго захаплення Масквой — горадам, у якім вучыўся і ад якога дагэтуль духоўна сілкуюся. Дый творчыя вандроўкі ў культурныя цэнтры далёкага замежжа, што ўзбагачаюць у прафесійным сэнсе, маглі б мець для мяне вынікам новую прапіску і нават новае грамадзянства, каб я гэтага захацеў.
Далей
|
Дык чым натхняліся?
Неяк меў я гаворку з чалавекам, які ў савецкі час навучаўся кіназнаўству ў славутым ВГИКу. Практыку разам з іншымі студэнтамі сцэнарна-кіназнаўчага факультэта ён праходзіў у часопісе “Советский экран”. Практыкантам даручалася працаваць з лістамі чытачоў. А лісты, паводле слоў майго суразмоўцы, часта былі прыблізна наступнага зместу. Вось герой фільма атрымаў ліст ад сваёй любай, усхваляваўся, адразу кінуўся на вакзал — і паляцеў на крылах кахання ў іншы канец краіны...
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"