Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Па Мінску ў Парыжы сумаваць
Cкандальна вядомаму маскоўскаму дызайнеру Арцемію Лебедзеву належыць нямала распрацовак, пра якія, нібыта, і казаць не варта, тым больш — сур’ёзна. Але яны ствараюць розгалас вакол ягонага імя і кланіруюцца. Да іх, у прыватнасці, належыць падобны на дарожны знак “Галоўная дарога” бляшаны ромб з тэкстам, які паведамляе, што побач з гэтым знакам “усе фатаграфуюцца”. Ёсць ахвочыя пабачыць такі знак і ў Мінску.
Далей
|
На Магілёўскім рубяжы
Сёння ў рубрыцы “Сэлфі: творца пра твор” жывапісец Уладзімір Уродніч распавядае пра сваю новую карціну “Вогненны Днепр 1941-га”.
Далей
|
Вартасць пасля гарантыі
Беларускі саюз дызайнераў ініцыяваў праект “Тутэйшы дызайн: асобы і рэчы”, вядомы таксама пад назвай “Рэчы беларускія”. Мая гутарка са старшынёй творчага саюза Дзмітрыем Сурскім пачалася з пытання “Навошта?” Які сэнс вывучаць прадметы, якія ў большасці выпадкаў страцілі функцыянальны складнік. І звычайнаму чалавеку, калі ён не калекцыянер, непатрэбныя і задарма?
Далей
|
Помнік для Мінска: мара пра мора?
Днямі ў канферэнц-зале Мінскай абласной бібліятэкі імя Аляксандра Пушкіна адбылося cумоўе экспертнага клуба “Город дорог”. Гэта нефармальнае аб’яднанне неабыякавых да лёсу роднага горада мінчан. Збольшага тое людзі інтэлектуальнай працы і творчых памкненняў. Мэтай дзейнасці яны бачаць асветніцтва і даследчыцкую справу ў фармаце “мінсказнаўства” , а таксама практычную дзейнасць па “навядзенні мастоў” паміж суполкай і органамі ўлады для рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў, якія будуць на карысць гораду. Гэтым разам яны сабраліся, каб пагутарыць пра мінскія помнікі — тыя, што былі, што ёсць і якіх сталіцы не стае.
Далей
|
Як у дарослых, але больш шчыра
Сталічная галерэя “Універсітэт культуры” спрычынілася да мерапрыемстваў Міжнароднага тыдня мастацкай адукацыі UNESCO выставай работ навучэнцаў мінскіх дзіцячых школ мастацтва “Палітра талентаў”. Экспазіцыю склалі ўзоры жывапісу, малюнку, скульптурнай пластыкі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выхаванцаў Дзіцячай мастацкай школы №1 імя Віталя Цвіркі, Дзіцячай музычна-мастацкай школы №1, Дзіцячых мастацкіх школ №2 і №3 сталіцы.
Далей
|
…І будзе шчасце
Мне даводзілася чуць ад людзей творчых прафесій крыўды на сваю незапатрабаванасць грамадствам і дзяржавай. Маўляў, аддаў кавалак жыцця вучобе (мастацкая школа — каледж — акадэмія), набыў веды і навыкі, прыдбаў сякі-такі творчы досвед, а ў дадатак — усведамленне, што ўсё гэта нікому не патрэбна. Няма працы, якая адпавядала б кваліфікацыі выпускніка акадэміі — адпаведна, няма грошай, якіх варты творца… І прыходзяць роспачныя думкі пра змарнаванае жыццё.
Далей
|
Тупік ці выйсце?
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праходзіць сумесная выстава іспанскага мастака Дуйліа дэ Хенара і беларуса Сяргея Парцянкова. Іспанскі творца — жывапісец. А калі свядома атаясамліваць паняцці “скульптура” і “пластыка”, дык нашага можна лічыць скульптарам. Дуйліа дэ Хенара вядомы ў сваёй краіне як інтэрпрэтатар творчасці Пікаса, Мадзільяні, Маціса, Бэкана, Веласкеса. Сяргей Парцянкоў сапраўды “прачнуўся знакамітым” пасля таго, як удзел у экспазіцыі “Art Capital” у парыжскім “Гран Пале” прынёс яму прэмію Тэйлара.
Далей
|
Ад аншлагу да плёну
На мінулым тыдні ў Чашніцкім гістарычным музеі адкрылася выстава, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў краіны Барыса Аракчэева. Каб пабачыць, як прымаюць праект у гэтым рэгіёне Віцебшчыны і паразважаць пра падыходы да культуры на месцах, карэспандэнт “К” выправіўся ў чарговую камандзіроўку.
Далей
|
Як выхаваць “смак” да малюнку?
Часам чую ад людзей, нібыта дасведчаных, што мастаку сёння мастацкая адукацыя не надта і патрэбная…
Далей
|
Этніка запатрабаваная
Тое, што сцвярджаецца ў якасці эталона ў прызнаных цэнтрах моды, імгненна распаўсюджваецца па свеце. Але пры гэтым у адзенні застаюцца актуальнымі нацыянальныя матывы і традыцыі. Ёсць сусветныя брэнды, але ёсць і ўласна беларуская мода.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"