Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Каб пабачыць сонца
На мінулым тыдні ў ТЮГу адбылася прэм’ера спектакля “Я бачу сонца”. На беларускіх падмостках з’явілася грузінскае сяло, якое адчайна працуе для перамогі і чакае салдат з фронту. У галоўнага героя — падлетка Сасо — свая вайна: цяжкая праца ў полі, вучоба, дапамога цётцы Кето і аднакласніцы Хаціі, якая з усяго навакольнага свету бачыць толькі сонца. А калі бачыць сонца, дык мае надзею, што пасля вайны зрок можна вярнуць. Пра надзеі творчыя і грамадскія, пра магчымасць раскрыць сучасныя праблемы праз творы іншай эпохі аглядальнік “К” размаўляла з аўтарам інсцэніроўкі і рэжысёрам-пастаноўшчыкам спектакля, мастацкім кіраўніком Тбіліскага ТЮГа імя Надара Думбадзэ Дзімітрыем ХВЦІСІЯШВІЛІ.
Далей
|
Дзе знайсці слоўнік, якога няма?
Я — чалавек досыць ураўнаважаны, аднак мяне пачынае ажно падкідваць, калі ў чарговым артыкуле вядомай газеты ці папулярнага інтэрнэт-партала бачу тэкст пра “лялечны тэатр”. Ува мне тут жа прачынаецца былы загадчык літаратурнай часткі, які патрабуе тэрмінова патэлефанаваць аўтару і растлумачыць розніцу паміж абраным ім прастамоўным вызначэннем — які не абы-як крыўдзіць прадстаўнікоў гэтага віду мастацтва — і прафесійным тэрмінам “тэатр лялек”.
Аднак далей вока выхоплівае “мульцікі” ў цытаце аніматара (слова, якое дыпламаваны рэжысёр ніколі сабе не дазволіць), следам ідуць “цыркачы” ў інтэрв’ю з цыркавым артыстам — і рука ўжо цягнецца ў другім напрамку. Я шукаю адмысловыя беларускія тэрміналагічныя слоўнікі. Вось толькі іх так і не з’явілася.
Далей
Каментарыі (505)
|
Вучыць гуляючы
Тэатр як аматарская студыя — з’ява досыць распаўсюджаная і папулярная. Існуе процьма калектываў у Дамах культуры, прыватных гурткоў, масава сталі з’яўляцца тэатральныя аддзяленні ў дзіцячых школах мастацтваў. Ідэя выхавання малечы мастацтвам сама па сабе, бясспрэчна, цудоўная. Аднак чым больш аматарскіх спектакляў я гляджу, тым больш у мяне ўзнікае пытанняў. І першае з іх: ці не падмяняюць некаторыя педагогі праз сваё імкненне навучыць “як трэба” дзіцячую шчырасць на штучную “правільнасць”? Здаецца, на шляху да выніку ў некаторых губляецца мэта.
Далей
|
У пагоні за ружовым сланом
Чалавеку ўласціва планаваць свае мары далёка наперад. Самая тыповая — сям’я, дамок ля мора і бязмежнае шчасце, што накрывае з галавой. Візуалізацыя мэты — справа з пункту гледжання псіхалогіі нават карысная. Але толькі калі гэта не паветраныя замкі з пароў алкаголю. Пра замкнёнасць ва ўласных памкненнях, ад якой балюча ўсім навокал, разважае тэатральны праект HomoCosmos у прэм’еры “Убачыць ружовага слана”.
Далей
|
Бег з савой падпахай
Існуе безліч сцэнічных інтэрпрытацый парадаксальных тэкстаў Льюіса Кэрала пра дапытлівую Алісу, аднак не ўсім атрымліваецца знайсці ключык, які дапаможа раскрыць таемныя дзверцы надзвычай лагічнага ў сваёй абсурднасці свету. Уласную “Алісу ў Залюстрэччы” паставіў Тэатр кінаакцёра. Яго паролем для ўваходу казку сталі песні Валерыя Воранава на фантазійныя вершы Святланы Залескай-Бень, здатныя перавярнуць усё з ног на галаву.
Далей
|
З Брэсту — у МХАТ
Беларускія аўтары працягваюць заваёўваць замежныя тэатры. Гэтым разам драматургічным творам галоўнага рэжысёра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Цімафея Ільеўскага зацікавіўся МХАТ імя Горкага.
На яго асноўнай сцэне — прэм’ера спектакля “Апошні герой”.
Далей
|
Папялушка і яе чароўны сон
Толькі два тыдні таму, як адгрымела ў Музычным тэатры прэм’ера дзіцячага балета, як калектыў заклікае на чарговую прэм’еру. 13 і 14-га красавіка адбудуцца першыя паказы на гледача мюзікла па класічнай казцы “Чароўны сон Папялушкі” на музыку Гяльсят Шайдулавай з вершамі Міхаіла Шаброва.
Далей
|
Тэатр як дыскусійная пляцоўка
4 красавіка ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва, у Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрасілі студэнтаў і выкладчыкаў сталічных ВНУ. Ім паказалі спектакль “Дзве душы” паводле Максіма Гарэцкага, а пасля закрыцця заслоны запрасілі на тэматычную дыскусію.
Далей
|
Крыштальныя шляхі
У Сусветны дзень тэатра Беларускі саюз тэатральных дзеячаў традыцыйна ўручыў свае ўзнагароды. Імпрэза ізноў ладзілася ў цэнтры Беларускага таварыства сяброўства і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі. На цырымоніі прысутнічала першы намеснік міністра культуры краіны Наталля Карчэўская.
Далей
|
На персіку да мэты бліжэй
Дзіцячых балетаў у сталіцы — па пальцах адной рукі пералічыць. А тыя, што ідуць, маюць доўгую гісторыю існавання, таму бацькам застаецца несур’ёзны выбар: ці па дзясятым разе павесці малечу на загледжаны на памяць спектакль, ці выбраць для іх іншы від мастацтва. Нарэшце з’явілася альтэрнатыва: на тыдні ў Музычны тэатр запрасіў на балет для ўсёй сям’і “Джэймс і Персік-велікан”. Напярэдадні прэм’еры аглядальнік “К” завітала да балетмайстра-пастаноўшчыка Сяргея МІКЕЛЯ, каб распытаць пра новы для яго досвед работы з дзіцячым матэрыялам.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"