Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
ДВАЦЦАЦЬ СЁМАГА, а 19-й!
У гэты дзень лістапада менавіта ў такі час распачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў
ІV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” ў Нацыянальным
акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Як паведаміў генеральны дырэктар Купалаўскага, дырэктар выканаўчай дырэкцыі конкурсу Павел Палякоў, упершыню назіраць за імпрэзай можна будзе ля тэлеэкранаў: канал “Беларусь 3” праз пару гадзін пасля падзеі выпусціць у эфір яе тэлеверсію.
Далей
|
Кранае...
У лістападзе 2016 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі сумесна з Рэспубліканскай гімназіяй-каледжам пры ёй прадстаўляюць у сталіцы і Мінскай вобласці ўнікальны сацыяльна-арыентаваны творчы праект для дзяцей і моладзі “Дакрананне”. Яго правядзенне ў рамках Года культуры стала магчымым, дзякуючы гранту спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Праект праходзіць і пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінабл- і Мінгарвыканкамаў.
Далей
|
Чэрвеньскія песні
9 лістапада адбылася адкрытая генеральная рэпетыцыя новай праграмы Заслужанага калектыву краіны Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. У рэпетыцыйнай зале ў памяшканнях кінастудыі “Беларусьфільм” прадстаўнікі мас-медыя, першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга праслухоўвалі праграму, прысвечаную 135-м угодкам народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія налета адзначыць краіна.
Далей
|
Аўстрыйскі сезон і... Страдзівары
У Беларусі распачаўся аўстрыйскі культурны сезон. “Мы ўпершыню прадстаўляем тут такі маштабны праект, звязаны з мастацтвам, і вельмі рады, што наша ініцыятыва супала з Годам культуры, які аб’яўлены на вашай зямлі”, — падкрэсліў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Баерль. Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў выказаў надзею, што дадзены праект стане сталым.
Далей
|
Скарына для тэатра
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання фіналістаў конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра “Францыск Скарына і сучаснасць”. З 32 дасланых работ у шорт-ліст патрапіла сем, сярод аўтараў — прадстаўнікі Мінска, Брэста і Полацка. Трыумфатарам у намінацыі “Гістарычная п’еса” з творам “Францыск. Прыпавесць” стаў драматург, рэжысёр-пастаноўшчык Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Цімафей Ільеўскі. Лепшым у намінацыі “Сучасная п’еса” названы Мікалай Рудкоўскі. Дарэчы, па адзначанай п’есе “Доктар свабодных навук” ужо ідуць фінальныя рэпетыцыі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Сяргей Кавалёў з творам “Юдзіф” выйграў у намінацыі “Сцэнічная ідэя”. Зазначым, што яшчэ дзве намінацыі — “П’еса па матывах” і “Інсцэніроўка” — засталіся без пераможцаў. Грашовымі прэміямі фіналістаў забяспечыў суарганізатар конкурсу “Беларусбанк”. Дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімір Карачэўскі запэўніў, што хутка свет пабачыць зборнік, у якім можна будзе прачытаць работы ўдзельнікаў.
Далей
|
Адвечны Марозка на першай прыступцы
У дзяцінстве я прыдумала сабе гульню: брала ў бібліятэцы фотаальбом балетнай трупы якога-небудзь вядомага тэатра і па касцюмах вылічвала, пра які балет пойдзе размова. Рэбус разгадваўся проста: за савецкім часам большасць тэатраў арыентавалася на “ўзорныя” пастаноўкі Вялікага тэатра ў Маскве, таму практычна дубліравалі рэпертуар, харэаграфічны малюнак, строі. Сёння, калі я падыходжу да касы чарговага айчыннага тэатра, мне так і карціць сыграць у варыяцыю той дзіцячай забавы: можна да бабкі не хадзіць — сярод дзіцячых спектакляў абавязкова сустрэнеш пастаноўкі пра Папялушку, Дзюймовачку, Чырвоны Каптурок і яшчэ з дзясятак назваў, што віруюць з году ў год па сталічных і рэгіянальных афішах.
Далей
|
“Чорная скрыня” для нефармату
На старонках “К” шматкроць узнімалася набалелая праблема: у краіне не ставала пляцоўкі для развіцця праектнага тэатра. Нарэшце можна канстатаваць, што справа зрушылася: днямі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прэзентавалі залу на 70 месцаў, прызначаную для эксперыментальных тэатральных форм, якія вылучаюцца камернасцю, лаканічнасцю, блізкасцю да гледача. Пляцоўка ўзнікла ў выніку плённага супрацоўніцтва НЦСМ і Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Па сутнасці, яна стала першай і пакуль адзінай у Беларусі “blackbox” — “чорнай скрыняй”, сучасным тыпам універсальнай сцэны, якая дазваляе розныя трансфармацыі прасторы. Падчас прэзентацыі ўзнікла дыскусія пра перспектывы развіцця пляцоўкі. Прапануем самыя цікавыя выказванні.
Далей
|
Гістарычная драма: работа над памылкамі
Падвялі вынікі абвешчанага Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і “Беларусбанкам” конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра “Францыск Скарына і сучаснасць”. “К” прапанавала яго фіналістам паразважаць пра значэнне вобраза нацыянальнага героя ў сучаснай драме і ацаніць рэальнае становішча гістарычнай п’есы ў айчыннай драматургіі. У “Форуме” прынялі ўдзел паэт, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына АНДРЭЕВА, драматург, журналіст Алена ІВАНЮШАНКА (Мінск), драматург, рэжысёр-пастаноўшчык Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Цімафей ІЛЬЕЎСКІ, драматург, літаратуразнаўца Сяргей КАВАЛЁЎ (Мінск — Люблін), пісьменнік Віктар МАРЦІНОВІЧ (Мінск), драматург, рэжысёр, радыёвядучы Мікалай РУДКОЎСКІ (Мінск), драматург, пісьменнік Міхаіл ТУРУНОЎСКІ (Брэст), эсэіст, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей ШЫДЛОЎСКІ.
Далей
|
“Лялькі — гэта нястрашна…”
Што аб’ядноўвае Уладзіміра Караткевіча і Аляксея Ляляўскага? Крытычнае ўспрыняцце працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве, глыбокае занурванне ў “паднаготную”, філасофскае абагульненне пабачанага, але перш за ўсё — іранічнае стаўленне да жыццёвых праяў. Верагодна, з-за такога супадзення светаадчування галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек і звярнуўся другі раз за тры гады да нацыянальнага класіка: услед за “Ладдзёй Роспачы” ў афішы з’явілася “Евангелле ад Іуды” паводле рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
Далей
|
Музей: сучасныя правілы працы
Гутарка з генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Канфедэрацыі творчых саюзаў краіны Уладзімірам ПРАКАПЦОВЫМ праходзіла за кубачкам асаблівай зялёнай гарбаты (як зазначыў герой артыкула, эксклюзіўны напой, падораны кітайскімі калегамі, у старадаўнія часы пілі 23 імператары Паднябеснай). Гэта быў той выпадак, калі журналісты не паспелі задаць усе пытанні, пазначаныя ў штодзённіках, бо размова часта перапынялася тэлефанаваннямі і справамі, якія патрабуюць неадкладнага ўмяшальніцтва — сапраўды, працоўны дзень Уладзіміра Іванавіча шчыльна распісаны, і знайсці ў ім вольную гадзіну надзвычай складана. І ўсё ж мы змаглі накідаць эскіз партрэта чалавека, які без астатку аддадзены сваёй справе.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"