Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
З чаго "зроблены" нашы жанчыны…
Сёння ў сталіцы адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ІХ Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2016”. Беларускі саюз жанчын прадставіць плеяду паненак, якія робяць важкі ўнёсак у навуку і духоўна-маральнае адраджэнне нацыі, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё краіны. На сцэну ў ліку лепшых беларусак уздымуцца кіраўнік узорнай студыі сучаснага бальнага танца “Шарм” Смалявіцкага гарадскога Дома культуры Алена МЫЦЬКО, галоўны дырыжор камернага хору Гомельскай абласной філармоніі, заслужаны дзеяч культуры краіны Алена САКАЛОВА, дырэктар Любанскай дзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Любоў СЕРАВОКАЯ, дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна ШУРАКОВА.
Далей
|
Магчымасці — на максімум
У студзені сталі вядомыя імёны ўладальнікаў грантаў Прэзідэнта Беларусі на 2017 год. Сярод дзевяноста трох кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый навукі, адукацыі аховы здароўя прагучалі шаснаццаць прозвішчаў работнікаў культуры. “К” завяршае знаёміць чытачоў з сёлетнімі ўзнагароджанымі (пачатак — у № 5, № 7).
Далей
|
Магчымасці — на максімум
У студзені сталі вядомыя імёны ўладальнікаў грантаў Прэзідэнта Беларусі на 2017 год. Сярод дзевяноста трох кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя прагучалі шаснаццаць прозвішчаў работнікаў культуры. “К” працягвае знаёміць чытачоў з сёлетнімі ўзнагароджанымі (пачатак — у № 5).
Далей
|
Публічнасць сямейнай шафы
У бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прэзентавалі выданне “Кніжная справа ў Мінску (канец XVIII — пачатак XX стагоддзя)”. У склад манаграфіі прафесар кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументальных камунікацый БДУКіМ Ларыса ДОЎНАР уключыла каталог мінскіх выданняў, які налічвае 3133 бібліяграфічныя запісы, у тым ліку больш за 600 не ўлічаных беларускімі бібліёграфамі. З чытачамі “К” Ларыса Іосіфаўна дзеліцца адметнымі фактамі з гісторыі мінскай кнігі, якія зацікавілі яе падчас падрыхтоўкі энцыклапедычнай працы ў фондах бібліятэк, музеяў і архіваў Беларусі, Літвы, Расіі і Польшчы.
Далей
|
Пашыраны суіцыд
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі паставілі “Сіндром Медэі” вядомай беларускай пісьменніцы і драматурга Юліі Чарняўскай. Прэм’ера сабрала неверагодны аншлаг і, як ні дзіўна, пасля антракту не страціла гледачоў, нягледзячы на складаную тэму і яе такое ж няпростае, пры ўсім мінімалізме, сцэнічнае вырашэнне, прапанаванае рэжысёрам Кацярынай Аверкавай.
Далей
|
Князь з "тутэйшых"
“Люблю згадваць словы апошняга нясвіжскага ардыната Альбрэхта Радзівіла. Ён нарадзіўся ў Берліне, яго маці была родам з Украіны, бабуля і прабабуля — з Францыі і Германіі. Ён вучыўся ў Санкт-Пецярбургу, ажаніўся з амерыканскай дзяўчынай. Калі князь ужо жыў у Нясвіжы і адзін з журналістаў запытаўся ў яго, кім па нацыянальнасці той сябе лічыць, Радзівіл без прамаруджвання адказаў: “Я — тутэйшы”. Дык вось, я таксама адчуваю сябе тутэйшым, хоць і наведваю радзіму продкаў два-тры разы на год”, — гэтымі словамі князь Мацей Радзівіл адкрыў выставу твораў з асабістай калекцыі “Радзівілы: лёсы краіны і роду” ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Далей
|
Стваральны патэнцыял слова
Заўтра афіцыйна зачыняецца XXIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У ёй прымала ўдзел 31 краіна, у тым ліку ўпершыню — Грэцыя. Чырвонай ніткай праходзіла галоўная тэма бягучага года — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, а таксама лейтматывам гучала 135-годдзе класікаў айчыннай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілейныя даты іншых айчынных пісьменнікаў.
Далей
|
“Правілы гульні” паводле Матэа
Італьянскі рэжысёр Матэа СП’ЯЦЫ для айчынных тэатралаў стаў амаль што сваім. Пачаўшы са сцэнічных замалёвак са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, што ставіліся колькі гадоў таму, спадар Матэа хутка перайшоў на прафесійную сталічную сцэну. Прызнаны спецыяліст па камедыі дэль артэ, ён у 2014-м выпусціў прэм’еру “Viva Commedia!” у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага. Сёлета на той жа сцэне за яго іменем з’явілася знакамітая “Карчмарка” Карла Гальдоні. Але маладому рэжысёру падалося замала займацца адным праектам, таму паралельна ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек распачаліся рэпетыцыі горкай — па вызначэнні аўтара — трагедыі “Пансіён “Belvedere”.
Далей
|
Як Скарына!
Адным з “цвікоў” XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу стаў унікальны друкарскі станок — аналагічны таму, на якім мог ствараць свае выданні Францыск Скарына. Пры дапамозе гравюр і чарцяжоў XVI стагоддзя механізм аднавіў гісторык і публіцыст Уладзімір Ліхадзедаў, аўтар шматлікіх публікацый і кніг па гісторыі Беларусі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"