Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Ці патрэбна натхненню логіка?
У рамках XXIV Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад” адбыўся папярэдні паказ кінастужкі для
сямейнага прагляду “Тум-Пабі-Дум” рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Вячаслава Нікіфарава.
Далей
|
Атэлье па канструяванні спектакляў
Традыцыйна пасля прагляду спектакля крытыкі задаюцца пытаннем, чаму рэжысёр абраў для пастаноўкі менавіта гэтую п’есу. Звычайна тут пачынаюць разважаць пра суадноснасць з сучаснасцю, рэжысёрскую звышідэю і гэтак далей. Але апошнім часам размова паварочваецца ў бок “навошта?”, бо ў свеце канструкцый некаторых сучасных сцэнічных дзеянняў прозвішча драматурга ў афішы выглядае хутчэй данінай традыцыям.
Далей
|
Асэнсаванасць руху
Да юбілею беларускага балетмайстра, народнага артыста СССР Валянціна Елізар’ева Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія краіны падрыхтавала прэм’еру хранікальна-дакументальнага фільма Алега Лукашэвіча “Валянцін Елізар’еў. Балет — мастацтва думкі”.
Далей
|
Скандал на пустым месцы?
На фінішную прамую выходзіць гісторыя з фільмам Аляксея Учыцеля “Матыльда” — з наступнага тыдня распачынаецца яго шырокі пракат. У Беларусі не было яўных праціўнікаў карціны, і ўсё ж яе копію накіравалі на экспертызу, каб афіцыйна пацвердзіць: у “Матыльдзе” няма сцэн парнаграфіі і момантаў, якія маглі б абразіць пачуцці вернікаў. Нашае Міністэрства культуры дазволіла стужцы з’явіцца ў пракаце. Аднак не ўсе суайчыннікі змогуць патрапіць на прагляд: у Магілёве па неагучаных прычынах праект народнага артыста Расіі дазволяць запусціць толькі ў адным кінатэатры.
Далей
|
Два фрагменты, адзін паўтор
Часам наракаюць на нашу газету за няспешнасць звароту да той ці іншай тэатральнай прэм’еры. Маўляў, выйшаў спектакль, хочацца свае ўражанні суаднесці з меркаваннем крытыка, а рэцэнзія на друкаваных старонках з’яўляецца толькі праз месяц. Заўвага слушная, аднак не заўжды тая павольнасць залежыць ад доўгага выспявання думкі. Часам літчасткі тэатраў умудраюцца арганізаваць мерапрыемствы для прэсы так, што, самі таго не плануючы, адсоўваюць верагоднасць з’яўлення крытычнага матэрыялу на невядомы перыяд.
Далей
|
Эфект Більбаа
Нядаўна ў былым завадскім корпусе на вуліцы Кастрычніцкай адкрылася новая пляцоўка “ОК16”, прызначаная для культурных і адукацыйных праектаў. Прыклад станоўчы, але, на жаль, пакуль адзін з нешматлікіх. Спусцелыя сёння завадскія памяшканні па-ранейшаму займаюць немалыя плошчы ў цэнтры сталіцы.
Пра ініцыятывы пазбаўлення ад прамысловых зон мінчане чуюць даволі рэгулярна. Многім хацелася б бачыць ў пашарпаных карпусах новыя цэнтры сучасных мастацтваў, галерэі, тэатры і студыі. А побач з імі — стыльныя кавярні і крамы. У прыклад прыводзяць замежныя варыянты рэвіталізацыіі занядбанай прамысловай забудовы — зразумела ж, выключна ўдалыя. Аднак архітэктар, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы Дзмітрый БІБІКАЎ перакананы, што самае важнае — гэта не ствараць прыгожыя праекты, а надаць гораду імпульс у развіцці інфраструктуры ў цэлым.
Далей
|
Хто плаціць, а хто музыку замаўляе
З чаго пачынаецца праца тэатральнага кампазітара? Стварэнне новай мелодыі — напэўна, з натхнення, а вось напісанне музыкі для канкрэтнага спектакля — з падпісання дагавора паміж творцам і тэатрам. Пастановачнай камандай гэты дакумент часцей за ўсё ўспрымаецца, як нейкі тэхнічны момант у падмурку творчага пошуку. Але ніхто са стваральнікаў не застрахаваны ад выпадку, калі, здавалася б, простыя словы на паперы з подпісамі і пячаткай становяцца каталізатарам судовай справы. Якія ж нюансы трэба ўлічваць, каб прадстаўнікі тэатра і кампазітар пасля працы над спектаклем па-сяброўску паціскалі адзін аднаму рукі, а не рыхтаваліся да абароны або нападзення ў судзе?
Далей
|
Урокі гравітацыі
Калі б давялося падабраць адно слова, якое асацыюецца з галоўным балетмайстрам Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Вольгай СКВАРЦОВАЙ, не задумваючыся б прамовіла — паўсюдная. Узнікае адчуванне, быццам яе — вядомага харэографа, добрую актрысу, незабыўнага перформера — можна пабачыць адначасова на розных пляцоўках. Занятая ў шматлікіх праектах і майстар-класах, яна мае і ўласную каманду Skvo’s Dance Company, якая імкнецца праз эксперымент выйсці з зоны камфорту і вынайсці новы
падыход да руху і творчасці. Прычым такая неймаверная актыўнасць натуральна яднаецца і з галоўнай жыццёвай роляй Вольгі: яна шчаслівая маці маленькага Ванечкі.
Далей
|
Адзінота ў чалавечым мурашніку
Як зрабіць так, каб глядач сціснуўся ў камяк і на працягу ўсёй дзеі не пераводзіў дыханне? Можна распачаць з ім жорсткую размову пра каханне, якога людзі так прагнуць і ад якога ўвесь час збягаюць у абдымкі татальнай адзіноты. Менавіта такі расповед прапанаваў Яўген Карняг, узяўшы за аснову мову цела: у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбылася прэм’ера візуальнай паэзіі “Бетон”.
Далей
|
Мірныя сцэны “вайнушкі”
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек прымеркаваў да пачатку сезона прэм’еру — Mann ist Mann паводле аднайменнай п’есы Брэхта (“Чалавек ёсць чалавек”), вядомай у нас пад назвай “Што той салдат, што гэты”. Спектакль, пастаўлены галоўным рэжысёрам тэатра Аляксеем Ляляўскім, атрымаў жанравае азначэнне “Гульня ў салдацікі, альбо Камедыя пра чалавека, які не змог сказаць “не”. Аглядальнікі "К" дзеляцца ўражаннямі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"