Аўтары
Аўтар Таццяна КОМАНАВА ( 198 cт. )Кіно і тэатр № 40 / 908 за 2009-10-03
Канфлікты — гэта не для “піпла”?
Тэатральныя гастролі на сталічнай сцэне — заўважная падзея для любога калектыву. Таму яшчэ з большым імпэтам чакалі сталічныя тэатралы прыезду ў Мінск Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з Віцебска, які на сцэне горкаўцаў прапанаваў цэлы шэраг спектакляў, пастаўленых ім за апошнія гады: “Васа” М.Горкага, “За двума зайцамі” М.Старыцкага, “Псіхааналітык для псіхааналітыка” Д.Балыкі, “Ветрагоны” У.Галубка, “Крыж Еўфрасінні” І.Масляніцынай, “Прывітанне, Альберт!” Ю.Сохара, “Апошнія сведкі” С.Алексіевіч. Пра некаторыя з гэтых пастановак наша газета пісала адразу ж па прэм’ерным выхадзе іх на сцэну. Іншая справа, што такія буйныя гастролі, як у коласаўцаў, даюць падставы гаварыць не толькі пра асобныя тэатральныя работы, але і пра тую мастацкую палітыку, якую праводзіць у свет канкрэтны калектыў.
Далей
|
№ 39 / 907 за 2009-09-26
№ 38 / 906 за 2009-09-19
“Белая вежа”: варыяцыі прачытання
Ад Гогаля да Гогаля. Сцэнічныя экзерсісы Па традыцыі, беларускія тэатралы адзначылі пачатак восені Міжнародным тэатральным фестывалем “Белая вежа”, які з 5 па 12 верасня чатырнаццаты раз прайшоў у Брэсце. Для нашага тэатральнага мастацтва гэтае буйное, прызнанае не толькі на Беларусі, але і далёка за яе межамі, свята тэатра стала своеасаблівым сімвалам-абярэгам: самы старэйшы ў рэспубліцы тэатральны фестываль сёння ўспрымаецца як сімвал пэўнай творчай стабільнасці і імкнення наперад, да актыўнага творчага жыцця, не паддаючыся аніякім эканамічным нягодам. Здавалася, у складаных на сёння эканамічных умовах правядзенне падобнага мерапрыемства — немагчымае, але дзякуючы валявому рашэнню старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанціна Сумара і ягонаму: “Фестывалю — быць!” удалосязнайсці ў бюджэце неабходныя сродкі і не падмануць чаканняў гараджан і гасцей Брэста, якія ўжо і не ўяўляюць восень без “Белай вежы”. Зрэшты, і сам тэатр да чатырнаццатага фестывалю прыйшоў у новым статусе: першымі і пакуль што адзінымі за гісторыю незалежнай Беларусі “несталічныя” брэстаўчане атрымалі ганаровае найменне акадэмічнага, што, у сваю чаргу, яшчэ раз падкрэсліла заслугі тэатра і яго кіраўніцтва ў справе развіцця і папулярызацыі беларускага тэатральнага мастацтва, а таксама наладжвання міжнародных сувязей. Гараджан жа парадавала і новая сцэнічная пляцоўка, што ў гэтым годзе з’явілася ў фестывальнай афішы: шыкоўна адрамантаваная зала Абласнога грамадска-культурнага цэнтра, якая дазволіла сфарміраваць фестывальную праграму так, каб можна было без асаблівых праблем паглядзець максімальную колькасць конкурсных работ. А паглядзець было што! У праграме “Белай вежы” прынялі ўдзел 25 тэатральных калектываў з 10 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ірана, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Украіны. Сёлетні фестываль арганізатары прысвяцілі 200-годдзю з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Гогаля, і натуральна, што немалая частка конкурсных работ прэзентавала самыя розныя варыяцыі сучасных сцэнічных прачытанняў твораў гэтага класіка тэатральнага мастацтва, хаця, безумоўна, толькі яго творчасцю афіша не абмежавалася. А пад час выніковага “круглага стала” галоўны рэдактар расійскага часопіса “Тэатральнае жыццё” і член журы Алег Півавараў прызнаў, што ў Расіі, на жаль, юбілей гэтага тэатральнага тытана прайшоў неяк незаўважна: без той належнай яму пашаны, якую Мікалай Гогаль, безумоўна, заслугоўвае.
Далей
|
№ 33 / 901 за 2009-08-15
Паміж традыцыяй і “новым гатункам”
Вынікі тэатральнага сезона 2008 — 2009
Спецыфічныя задачы ў інтэграцыі намаганняў
Традыцыйна ў самы зацішны для тэатраў летні перыяд мы на старонках “К” падводзім вынікі мінулага тэатральнага сезона, аналізуем той шлях, які прайшлі за гэты час айчынныя драматычныя сцэны, і яшчэ раз узгадваем моманты, што ўжо паспелі стаць найноўшай гісторыяй беларускага тэатра.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 36 / 904 за 2009-09-05
“Дзе расцеш душой”
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі Пётр ЮЖЫК таксама з’яўляецца ўраджэнцам Смаргонскай зямлі. Пятру Уладзіміравічу неаднойчы давялося спрычыніцца да правядзення Дзён беларускага пісьменства. І вось цяпер гэтае свята духоўнасці і культуры завітае на яго родную Смаргоншчыну. Дарэчы, балаціраваўся Пётр Южык ад Полацка — першай сталіцы свята і калыскі нашай духоўнасці.
Далей
|
"К" інфармуе № 32 / 900 за 2009-08-08
“Панарама”: з прыкідкай на восень Мы і свет
З 7 па 31 кастрычніка сталіца чацвёрты раз сустрэне Міжнародны тэатральны фестываль “Панарама”, які традыцыйна раз на два гады ладзіцца па ініцыятыве Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пры цеснай падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Соцыум № 31 / 899 за 2009-08-01
Экзамен для... экзаменаў - “Алгебра” і “геаметрыя” прагрэсій уступнай кампаніі
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, па традыцыі, першымі правялі прыёмную кампанію і першымі ж вытрымалі сёлетні двайны “экзамен”. Як вядома, леташняя рэформа школьнай адукацыі і пераход на 11-гадовае навучанне ў гэтым годзе “падвоілі” колькасць выпускнікоў школ і, адпаведна, значна пашырылі шэрагі тых, хто скіроўвае свой інтарэс у бок далейшага навучання і атрымання прафесійнай адукацыі. Аднак для ВНУ культуры і мастацтваў сёлетняя ўступная кампанія не толькі з гэтай прычыны сталася шмат у чым эксперыментальнай. Найперш — у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2009 г. № 243 “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80” — былі скарочаны тэрміны прыёму дакументаў ад абітурыентаў з сямі дзён да пяці. Да таго ж, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2009 г. № 314 “Аб правядзенні эксперыменту па залічэнні абітурыентаў у некаторыя ўстановы адукацыі ў сферы культуры” з мэтай стварэння дадатковых умоў для адбору таленавітай моладзі такімі эксперыментальнымі пляцоўкамі сталі сёлета дзве профільныя ВНУ: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. “К” падрабязна пісала пра сутнасць эксперыменту, якая для будучых навучэнцаў (і за кошт сродкаў бюджэту, і на платнай аснове) палягае ў новай сістэме вылічэння вынікаў: сёлета плюсаваліся агульная сума балаў, падлічаная па выніках правядзення этапаў уступнага іспыту па прадмеце “Творчасць” і сярэдняга бала, атрыманага па выніках здачы ўступных іспытаў у форме цэнтралізаванага тэсціравання і сярэдняга бала дакумента аб сярэдняй адукацыі.
Далей
|
Арэал нацыянальнага “культурнага прадукту”
29 ліпеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылася чарговая калегія — першая пад старшынствам міністра Паўла Латушкі. Яна, па традыцыі, закранула шэраг важных галіновых пытанняў і акрэсліла тыя стратэгічныя і тактычныя задачы, што стаяць сёння перад беларускай культурай.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|