Аўтары
Аўтар Таццяна КОМАНАВА ( 198 cт. )Ваш выхад! № 46 / 915 за 2009-11-14
Людзі на экране, або Як не быць аднолькавым
Сёлета спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве” атрымлівае народны артыст Беларусі Генадзь ГАРБУК. Ён — з тых Асоб, што вызначаюць лёс беларускага кінематографа на працягу доўгага часу. Можна ўзгадаць шмат фільмаў з удзелам гэтага ўсенародна любімага творцы, які для многіх стаў увасабленнем “беларускага характару” на кінаэкране. Натуральна, што размову нашу мы і пачалі з “першых крокаў” акцёра ў кінематографе.
Далей
|
Кіно і тэатр № 45 / 914 за 2009-11-07
SOUND-бачанне
Калі праект “On-line” за час існавання “Панарамы” стаўся ягонай “фішкай” і трывала прапісаўся ў фестывальнай афішы, то Тэатральны sound, які ўпершыню з’явіўся поруч з ім, уяўляў з сябе terra incognitа: многія з інтарэсам чакалі, што ж “выдадуць” акцёры. Арганізатары фестывалю абяцалі, што гэта будзе адмысловае відовішча, не падобнае на колішнія канцэрты з серыі “спяваюць драматычныя артысты”, і акурат гэтак атрымалася.
Далей
|
Азірнуцца на “Панараму”
Апошнім кастрычніцкім днём завяршыўся “марафонскі” IV Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва “Панарама”, які доўжыўся ў беларускай сталіцы цягам амаль што месяца. За гэты час прыхільнікі сцэны змаглі паглядзець лепшыя спектаклі мінскіх тэатраў, а таксама пастаноўкі з Расіі, Італіі, Венесуэлы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Швейцарыі. Арганізатарамі “Панарамы”, па традыцыі, сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.
Далей
|
Рэцэпт эмацыйнага рэзанансу
31 кастрычніка сваё 75-годдзе адзначыў народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс. …Маё першае знаёмства з гэтым акцёрам адбылося ў спектаклі “Сола для гадзінніка з боем” па п’есе Освальда Заградніка, дзе Тадэвуш Антонавіч іграў Райнера. Здавалася б, вядомы твор, да якога рэжысёры звяртаюцца тады, калі патрэбна “даць працу” старэйшаму пакаленню акцёраў, наўрад ці будзе здольны здзівіць спакушанага тэатральнага гледача. Але злавіла сябе на тым, што ні на хвіліну сцэнічнага часу мяне не адпускалі тыя героі, якія шчырасцю ўзаемаадносін і сваёй цеплынёй са сцэны “запалілі” і мяне. І найбольш уразіў менавіта Тадэвуш Кокштыс. Хаця да гэтага я бачыла яго кінаработы ў “Знаку бяды”, “Палескай хроніцы”, у тэатры нібыта наноў адкрыла гэтага акцёра.
Далей
|
Растварыцца ці застацца чалавекам? Выбар для Агеева
Пра Вялікую Айчынную вайну сказана ў мастацтве вельмі і вельмі многа. Але і сёння тэма гэтая — не вычарпана, яна хвалюе творцаў і дае падставы для новых мастацкіх асэнсаванняў. Але не з пазіцый таго, як канкрэтна, у якіх бітвах, дзякуючы якой стратэгіі і тактыцы адбывалася перамога над фашызмам.
Далей
|
№ 43 / 911 за 2009-10-24
На лініі… агню?
Нягледзячы на тое, што Міжнародны тэатральны фестываль “Панарама” праходзіць у беларускай сталіцы чацвёрты раз, пакуль нельга сказаць, што ён сфарміраваў сваё пэўнае мастацкае аблічча. Адзіным творчым праектам, які існуе ў праграме гэтага фестывалю ад самага яго нараджэння і кожны раз прыцягвае пільную ўвагу тэатральнай грамадскасці, з’яўляецца Тэатр Online, у якім на суд гледачоў прапануецца адразу некалькі мініпрэм’ер, створаных “у рэжыме рэальнага часу” (чытай: на працягу фестывалю) маладымі рэжысёрамі і драматургамі. Сёлетні On-line падвоіў інтрыгу — і не толькі з прычыны таго, што стала існуючая ў беларускай сталіцы “тэатральная альтэрнатыва” ў выглядзе камерцыйных праектаў улілася ў агульную беларускую праграму, але і таму, што гэтым разам у рэалізацыі праекта былі задзейнічаны выключна беларускія маладыя творцы.
Далей
|
Пераадоленне “нязручнага” свету
Магутным кантрапунктам Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Панарама” стаўся пачатак міжнароднай праграмы. Яе адкрылі спектаклі “Чаму чаму” ў рэжысуры Пітэра Брука тэатра “Шаўшпільхаус” са Швейцарыі і “Соня” ў пастаноўцы Алвіса Херманіса “Новага рыжскага тэатра” з Латвіі, якія сталіся сапраўдным тэатральным гурманствам для многіх гледачоў. Аднак у шэрагах тых, хто набыў білеты на гэтыя пастаноўкі, нямала аказалася і тых, хто са здзіўленнем і пэўным непаразуменнем паставіўся да гэтых работ: прад’яўляючы да Брука прэтэнзіі ў адсутнасці сюжэтнай лініі і яркай відовішчнасці, а да Херманіса — у ігры на акцёрскім “крыўлянні”. Між тым, абедзве пастаноўкі, прадстаўленыя ў афішы “Панарамы”, уяўляюць з сябе лепшыя ўзоры тых перспектыўных накірункаў, па якіх сёння рухаецца сусветнае тэатральнае мастацтва.
Далей
|
№ 40 / 908 за 2009-10-03
Чаму старэюць людзі?
Прэм’ерным спектаклем з такой назвай адкрыў новы сезон Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Зрэшты, гэта аказалася далёка не адзінае пытанне, што прагучала на адрас прэм’еры.
Далей
|
Авансцэна № 42 / 910 за 2009-10-17
“Панарама”.by
Масіраваным тэатральным тыднем, пад час якога прыхільнікам сцэнічнага мастацтва было прапанавана пазнаёміцца з пастаноўкамі амаль усіх сталічных тэатраў, распачаўся IV Міжнародны фестываль “Панарама”. У рамках беларускай праграмы гледачы і госці фестывалю змаглі паглядзець спектаклі, што на сённяшні дзень даюць уяўленне пра аблічча і кола інтарэсаў мінскіх калектываў. Пры гэтым, у афішу ўвайшлі не толькі работы дзяржаўных драматычных тэатраў, але і шэраг цікавых ініцыятыў, якія часам прынята лічыць “нефарматнымі”, хаця кожная з іх існуе ў сваёй стылістыцы і дакладна акрэсленым коле тэатральных інтарэсаў.
Далей
|
Палiтра часу № 41 / 909 за 2009-10-10
Творчая “авантура”
Не толькі “Панарама” рыхтуе сваім прыхільным гледачам шматлікія тэатральныя сюрпрызы. Свой творчы падарунак гэтаму форуму збіраецца зрабіць і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, пра што паведаміў нам яшчэ да пачатку фестывалю дырэктар і мастацкі кіраўнік РТБД Валерый АНІСЕНКА:
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|