Аўтары
Аўтар Таццяна КОМАНАВА ( 198 cт. )Соцыум № 22 / 942 за 2010-05-29
Тэатр пачынаецца са... штатных адзінак
Калі з’явіцца ў Полацку прафесійная сцэна?
5 Можна было б шмат гаварыць пра тое, якім магутным падмуркам служаць прафесійнаму мастацтву аматарскія тэатральныя калектывы. Яны з’яўляюцца своеасаблівымі “фільтрамі” для людзей, што мараць звязаць сваё жыццё са сцэнай: акурат тут правяраецца іх эмацыянальная гатоўнасць да акцёрскай прафесіі і закладваюцца першыя, базавыя веды пра ўнутраную этыку тэатральнага існавання, прышчапляецца тая культура, якая потым становіцца асновай для далейшага прафесійнага росту. Аднак раней ці пазней усе гэтыя “гімны” на адрас аматарскіх тэатраў перастаюць спрацоўваць: людзі, для каго яны становяцца часткай жыцця, пачынаюць жадаць іншага, новага развіцця — не толькі для сябе, але і для той ідэі, якой яны служаць. І справа тут зусім не ў амбіцыйнасці канкрэтных людзей — ім важна ведаць, што справа іхняя знойдзе свайго ўдзячнага адрасата.
Далей
|
Кіно і тэатр № 22 / 942 за 2010-05-29
Яго каханне. Апошняе?..
Тэма аддаленасці новай беларускай п’есы ад сучаснага сярэднестатыстычнага гледача, на жаль, — невычарпальная: маўляў, раней пісаць для тэатра ўмелі!.. У якасці галоўных драматургічных “аўтарытэтаў” мінулага пачынаюць гучаць імёны Шэкспіра з Чэхавым, хаця, па шчырасці, зусім не гэтыя класікі з’яўляюцца для айчынных аўтараў “тытанамі ад літаратуры”, на чыіх плячах тыя ўзраслі. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сваёй апошняй прэм’ерай — спектаклем “Яго апошняе каханне” (“Лета”) па п’есе Анатоля Дзялендзіка — акурат пра гэта нам і нагадаў.
Далей
|
№ 20 / 940 за 2010-05-15
“Не мой”: агонь і дым
Напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіў прэм’еру— спектакль “Не мой” паводле Алеся Адамовіча. Пад час грамадскага прагляду зала Купалаўскага ледзь змясціла ўсіх ахвотных пазнаёміцца з новай тэатральнай работай, прысвечанай тэме Вялікай Айчыннай вайны, убачыць увасобленыя на сцэне “памкненні душы”, якія падштурхнулі рэжысёра Аляксандра Гарцуева звярнуцца да гэтага матэрыялу.
Далей
|
Напачатку быў… Сцэнограф
13 мая ў галерэі Музея гісторыі беларускага кіно адкрылася выстаўка работ тэатральных мастакоў “Вынікі сезона 2009 — 2010”. Яе арганізатарамі, па-традыцыі, выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз тэатральных дзеячаў і Музей гісторыі кіно.
Далей
|
№ 16 / 936 за 2010-04-17
Шырока... заплюшчыўшы вочы?
Прымаўку пра тое, што новае — гэта добра забытае старое, зазвычай ужываюць у выпадках, калі правераныя часам рэчы і ісціны аказваюцца больш пераканаўчымі, чым навамодныя эксперыменты. Аднак, як аказалася, дарэчнай яна бывае і ў адваротных выпадках. Праўда, набывае пры гэтым іншае адценне…
Далей
|
№ 14 / 934 за 2010-04-03
ВОЛЬТАВА ДУГА СЦЭНІЧНЫХ МАРТКАНТАКТАЎ
Навошта патрэбны тэатральныя фестывалі? Разважаць на гэтую тэму можна колькі заўгодна доўга, прыводзячы шматлікія аргументы накарысць тэатральных стасункаў. Але сапраўдныя матывы нашмат ярчэй відаць, калі аналізуеш вынікі канкрэтнага творчага форуму: толькі той плён, які застаецца, дае нам права казаць пра звыш задачы таго ці іншага фестывалю. Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кан.такт” у Магілёве прайшоў сёлета пяты раз. За час свайго існавання ён паспеў займець імідж аднаго з самых цікавых тэатральных фестываляў у краіне, які мае высокі ўзровень арганізацыі, конкурснай праграмы, унутры фестывальных мерапрыемстваў і — глядацкага інтарэсу да яго. Апошняе — вельмі важны фактар у фарміраванні іміджа не толькі “М.@rt.кантак ту”, але і яго галоўнага арганізатара — Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра: прыемна год ад года назіраць у фестывальнай зале знаёмыя твары гледачоў, што па спелістаць “сваімі” не. Пасля леташняга эксперыменту арганізатары вырашылі адрадзіць у рам ках фестывалю кон кур сную пра гра му спек так ляў. Матывіроўка гэтага рашэння простая: адной з задач “М.@rt.кантак ту” з’яўляецца стымуляванне маладых людзей да больш актыўнага ўключэння ў сучасныя тэатральныя працэсы. Апошняе, у сваю чаргу, прадугледжвае неабходнасць выпрацоўкі ўнутраных крытэрыяў для ацэнкі мастацкіх твораў, пошукі своеасаблівай “шкалы каштоўнасцей”, паводле якой яны будуць ацэньваць тэатральныя пастаноўкі. Не здарма поруч з прафесійным журы ў фінале форуму свае “рэспекты”, што, па сутнасці, з’яўляюцца ганаровымі “прызамі глядацкіх сімпатый”, раздае і ініцыятыўная маладзёжная група “М.@rt.кантак ту”.
Далей
|
погляд з ХХІ стагоддзя № 22 / 942 за 2010-05-29
Каб склаўся пасьянс гісторыі
Трактоўка аўтара 6500 імёнаў Беларусі
Для пераважнай большасці айчынных прыхільнікаў гістарычнай літаратуры імя Наталлі ГОЛУБЕВАЙ не патрабуе “расшыфроўкі”. Кандыдат гістарычных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, яна, з’яўляючыся намеснікам начальніка ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, актыўна працуе ў прыгожым пісьменстве. Размову нашу з Наталляй Аляксандраўнай мы пачалі з прыемнай навіны: не так даўно яна вярнулася з Эстоніі, дзе атрымала дыплом міністра культуры гэтай краіны Лайне Янеса і падзяку ад мэрыі горада Нарвы.
Далей
|
"К" інфармуе № 21 / 941 за 2010-05-22
Сімвалы Подзвігу і дасканаласці
На мінулым тыдні Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Мінь Чыет. А разам з ім — прадстаўнічая дэлегацыя дзелавой эліты гэтай краіны. Адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Нгуен Мінь Чыета.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 18 / 938 за 2010-05-01
“Праект не скончыцца 9 мая!”
Літаральна днямі Беларускае тэлеграфнае агенцтва на сваім афіцыйным сайце запусціла унікальны спецпраект пад назвай “Ветэраны. Салдаты Вялікай Перамогі”, прысвечаны святой даце — 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Жывыя сведкі той вайны дзеляцца ў яго рамках сваімі ўспамінамі. Гэты інтэрнет-праект, ініцыяваны і распачаты БелТА, падтрыманы інфармацыйнымі агенцтвамі з васьмі краін СНД: ИТАР-ТАСС (Расійская Федэрацыя), АзерТАдж (Азербайджанская Рэспубліка), Арменпрэс (Рэспубліка Арменія), Казінфарм (Рэспубліка Казахстан), Кабар (Кыргызская Рэспубліка), Малдпрэс (Рэспубліка Малдова), Укрінфарм (Украіна), Ховар (Рэспубліка Таджыкістан). Ён выклікаў непадробны інтарэс і прыцягнуў да сябе пільную ўвагу карыстальнікаў Інтэрнета. Напярэдадні адкрыцця выстаўкі “СМІ ў Беларусі” акурат з гэтай навінкі кантэнту сайта БелТА мы і распачалі нашу размову з генеральным дырэктарам агенцтва Дзмітрыем ЖУКОМ.
Далей
|
№ 16 / 936 за 2010-04-17
“Гульню ў сучаснае” зрабіць актуальнай
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва — установа, якая, мусіць, не перастане быць актуальнай тэмай для дыскусій вакол сябе і сваёй дзейнасці. У свой час наша газета шмат пісала аб неабходнасці стварэння такой установы ў краіне і на працягу яе існавання пільна сачыла за творчымі праектамі. Сёння дырэктарам музея з’яўляецца мастацтвазнаўца Наталля ШАРАНГОВІЧ, якая прайшла на сваёй пасадзе мяжу ў “сто дзён”. І мы звярнуліся да яе, каб больш падрабязна пагутарыць пра курс музея ў адносінах да сучаснага беларускага мастацтва.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|