Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 557 cт. )Сэлфі: творца пра твор № 17 / 1404 за 2019-04-27
Хрыстос, уваскрэслы ў Гародні
У гэтыя дні каталікі ўжо вітаюць адзін аднаго воклічам “Хрыстос уваскрос!”, а праваслаўныя яшчэ рыхтуюцца яго пачуць. І менавіта ў велікодны час на ўскраіне Гродна амаль незаўважна для арт-супольнасці прайшоў папраўдзе ўнікальны для Беларусі праект на памежжы рэлігіі і contemporary art. Мала таго, што ў храме былі выстаўленыя творы сучаснага жывапісу — яны яшчэ і выкарыстоўваліся ў якасці абразоў! Прычым у самы драматычны перыяд літургічнага года — у Вялікі чацвер і Вялікую пятніцу, дні Тайнай вячэры і Пакутаў Гасподніх.
Далей
|
Якая на слых радыяцыя
Напярэдадні 33-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы адначасова на дзвюх пляцоўках — у мінскім Дзяржаўным мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура і кіеўскім Музеі-майстэрні Івана Кавалерыдзэ — адкрылася выстава Яўгена Рагозіна “33”. Адметная яна ўжо хаця б па адной прычыне: бадай упершыню ў нашых краях публіцы прапануецца выставачны праект, які немагчыма глядзець: яго можна выключна слухаць. Візуальны складнік у дадзеным выпадку поўнасцю адсутнічае — толькі гук.
Але куды важней, напэўна, нават не фармальная навізна. З дапамогай саўнд-арту аўтар імкнецца асэнсаваць досыць цяжкую для перакладу на мову мастацтва праблематыку.
Далей
|
Тэма № 16 / 1403 за 2019-04-20
Нам засталася спадчына. Якія будуць прапановы?
Міжнародны дзень аховы помнікаў і памятных мясцін сёлета надзвычай удала супаў з рэспубліканскім суботнікам. Пагатоў, ужо не першы год у нас ёсць традыцыя адзначаць гэтае свята з рыдлёўкай або сякерай у руках — падчас талакі на тым ці іншым аб’екце спадчыны, які патрабуе нашага ўдзелу.
Далей
|
№ 13 / 1400 за 2019-03-30
Імёны ля Брамы памяці
Дзесяць аднолькавых пліт з фібрабетону ў цэнтры спярэшчаныя літарамі. Толькі падышоўшы бліжэй, можна зразумець, што гэта імёны — тых дзесяці тысяч жыхароў Аўстрыі, якія былі закатаваныя нацыстамі ў мінскім канцлагеры Малы Трасцянец.
Манумент “Масіў імёнаў”, адкрыццё якога адбылося 28 сакавіка з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Федэральнага канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца, распачынае новую частку мемарыяльнага комплексу “Трасцянец”, якая падкрэслівае, што трагічныя падзеі Другой сусветнай вайны аб’ядналі ўсю Еўропу. Тут, на ўскраіне Мінска, знайшлі свой
спачын прадстаўнікі многіх нацый.
Далей
|
Соцыум № 14 / 1401 за 2019-04-06
Звёны ў адным ланцугу
Рознымі культурнымі і забаўляльнымі праектамі ў духу савецкага рэтра сёння нікога ўжо не здзівіш. І атрымаўшы шыкоўны запрашальнік, стылізаваны пад пасведчанне Цэнтральнага выканкама БССР, я чакаў чагосьці падобнага. Аднак выстава “1919. Беларуская рэспубліка” ў Нацыянальным гістарычным музеі вылучалася найперш не атракцыйнасцю (хаця яе элементы таксама ёсць — куды ж сёння без іх?), а найперш канцэптуальным падыходам. Вельмі важная атрымалася выстава, хай сабе і невялічкая, бо ў цяперашніх плошчах музею надта не разгарнуцца.
Далей
|
Калонка рэдактара № 12 / 1399 за 2019-03-23
Запаведнік для паэта
Святкаванне Дня паэзіі не мае ў нас выразных народных традыцый — гэта вам не 8 Сакавіка (хай даруюць мне схільныя да празаічнага мыслення жанчыны!) або дзень святога Патрыка. Не, паэты не выміраюць, як многія лічаць. Проста адсотак іх чытачоў ужо настолькі наблізіўся да статыстычнай памылкі, што даўно пара падбаць пра стварэнне для гэтага літаратурнага віду адмысловых запаведнікаў.
Далей
|
аКно ў свет № 11 / 1398 за 2019-03-16
Быць сабою, наколькі магчыма
Адным з самых дзіўных пунктаў размаітай праграмы апошняй “ПлаSтформы” была трохгадзінная дзея Антаніна БРЫНДЫ. Чэшскі перформер і культуртрэгер у Мінск наведаўся не ўпершыню — і, мяркуючы па ўсім, не ў апошні раз. Антанін, які называе сябе сучасным качэўнікам, разам з калегамі і аднадумцамі ладзіць фестывалі перформансу ў Празе, Берліне, Таліне, Хельсінкі, Кіеве… Летась да гэтага спісу дадаўся і Мінск. Пэўна, менавіта з такой асобай мела сэнс пагаварыць пра сённяшні стан колісь даволі гучнай, а цяпер трохі прызабытай мастацкай з’явы.
Далей
|
Персона № 7 / 1394 за 2019-02-16
Аркестр, у якім не бывае памылак
Музыкант Аляксей ВАРСОБА мог бы спакойна адпачываць на лаўрах толькі дзякуючы ўжо бадай культаваму трыа Port Mone. А калі дадаць удзел у добрым тузіне розных калабарацый — у тым ліку, і міжнародных… Тым не меней, усяго гэтага яму стала замала, і з палову года таму няўрымслівы акардэаніст зрабіўся яшчэ і дырыжорам уласнага аркестра, які прынцыпова не збіраецца на рэпетыцыі. Гэты папраўдзе авангардысцкі, шалёны, утапічны і дужа рызыкоўны пачын сёння захапляе Аляксея куды болей за паспяховыя выступы на прэстыжных фэстах.
Далей
|
Актуаліі № 7 / 1394 за 2019-02-16
Сведчанне сур'ёзных намераў
Дакументальных стужак пра “Песняроў” ужо існуе нямала, а праз нейкі час можа з’явіцца і мастацкая. Новая прыватная ініцыятыва з красамоўнай назвай Фонд падтрымкі і развіцця мастацтваў аб’явіла конкурс сцэнарыяў чатырох ігравых фільмаў, тэмы якіх пачэрпнутыя з нашай нядаўняй мінуўшчыны. Гэта зорны для “Дынама Мінск” чэмпіянат 1982 года, спартыўныя і асабістыя лёсы Вольгі Корбут і Аляксандра Мядзведзя, а таксама гісторыя легендарнага ВІА.
Далей
|
№ 5 / 1392 за 2019-02-02
Больш чым кнігі. Але яны — у аснове
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якая ўжо ў 26-ты раз распачнецца ў наступную сераду, даўно зарэкамендавала сябе як падзея года ў свеце айчыннай літаратуры і выдавецкай дзейнасці, здатная ўразіць і маштабамі, і папулярнасцю, і размаітасцю праграмы — на любы густ і ўзрост. Тым не меней, сёлета кніжны фэст набудзе новы фармат — і яшчэ шырэйшы размах. Пра тое, як можна расшыфраваць яго дэвіз “Больш чым кнігі”, мы гутарым з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам КАРЛЮКЕВІЧАМ.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 56
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|