Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 557 cт. )Дыялог № 49 / 1436 за 2019-12-07
Пукст у рэжыме хобі
Мэтр айчыннага андэрграўнду і постшансанье Сяргей ПУКСТ вядомы таксама і як шматгадовы вядоўца “Дыялогаў пра культуру” на Радыё “Культура”. Менавіта гэты фармат — нязмушанай і зацікаўленай гутаркі на розныя адстароненыя (але актуальныя) тэмы — я і вырашыў пераняць для нашай гутаркі.
Далей
|
Дзяжурны па нумары № 48 / 1435 за 2019-11-30
Калі камень пераўтвараецца ў друз, а “Глобус” у “Градус”
За свой не такі ўжо і малады век сям-там я паспеў пабываць: і ў Беларусі, і не толькі. А вось у райцэнтр Чэрвень, які раней быў Ігуменам, прызнацца, трапляць не даводзілася. Хаця, здавалася б, ён месціцца ці не ў двух кроках ад сталіцы. Але…
Па працы наведаць гэты гарадок у мяне неяк не склалася: калісьці, гадоў дзесяць таму, нават быў намерыўся прыехаць у камандзіроўку, але тагачасны начальнік аддзела культуры патлумачыў, што каб да іх патрапіць, трэба ледзь не асобную візу афармляць. Я спалохаўся і не паехаў. А самахоць, у вольны ад працы час… Нешта, па шчырасці, нават і думкі не з’яўлялася ў мяне ў той Чэрвень выбрацца. І не з’явіцца. Асабліва пасля тых навінаў, якімі нядаўна “парадаваў” Чэрвень нашу медыяпрастору.
Далей
|
Соцыум № 47 / 1434 за 2019-11-23
Адчуй сябе Скарынай
З ранніх гадоў засвоіў галоўнае правіла паводзінаў у музеі — “Рукамі не чапаць”. Шмат дзе яно і дасюль дзейнічае няўхільна. Але чым далей, тым часцей самі музейшчыкі імкнуцца гэтую запаведзь парушыць — зразумела, не ў дачыненні да экспанатаў. Так пакрысе і ўкараняюцца разнастайныя формы інтэрактыву, добрыя або спрэчныя. Прычым з’яўляюцца яны не толькі ў сталіцы. І, на шчасце, у арсенале музейшчыкаў прадугледжаныя не толькі забаўлянкі.
Пару гадоў таму Мастацкая галерэя Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка вырашыла стварыць гравюрную майстэрню, якая мела б на ўзбраенні максімальна дакладны аналаг друкарскага станка XVI стагоддзя. Слоган напрошваецца сам па сабе: “Адчуй сябе Скарынай”. Праект атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дзякуючы гэтаму быў рэалізаваны. Сёння самы час падвесці яго вынікі.
Далей
|
№ 43 / 1430 за 2019-10-26
Локіс з мабілай, або Ці ўзрыхліць “Культыватар” глебу для турызму?
Не так даўно ў мястэчку Лынтупы з’явілася скульптурнае ўвасабленне легендарнага насельніка тых краёў. Гісторыя, вартая хаця б кароткага пераказу. Краязнаўца Алесь Гарбуль некалі выказаў гіпотэзу, што герой навелы Праспера Мэрымэ “Локіс” паходзіць менавіта з гэтых краёў. Актывісты культурнага цэнтра “Культыватар” разам з мясцовымі ўладамі правялі сёлета першы ў Беларусі фэст эксперыментальнай керамікі “Дым”. Яго кульмінацыяй стала вогненнае шоу з апальваннем глінянага Локіса (пярэварацень гэтым разам прыняў аблічча сучаснага фацэта з “мабілай”). А памежнікі, убачыўшы тое, што атрымалася ў керамістаў, адразу загарэліся жаданнем упрыгожыць скульптурай сваю заставу.
Дзіўны суплёт абставінаў і кантэкстаў? Або эфект сінэргіі, здатны спарадзіць тую энергію, якая і можа абудзіць ужо амаль заснулы край?
Пра амбітныя праекты, датычныя яго пераўвасаблення, мы пісалі ўжо неаднойчы. Выпадкова апынуўшыся нядаўна ў тых мясцінах, вырашыў пацікавіцца, што ж змянілася там за апошні час.
Далей
|
№ 38 / 1425 за 2019-09-21
Ці стане бортніцтва “беларускай ёгай”?
Яшчэ ўчора пра традыцыі ляснога бортніцтва не ведаў ніхто (варта адзначыць, што “К” звярнулася да гэтай тэмы адной з першых), а ўжо заўтра пра іх, верагодна, дазнаюцца не раўнуючы ўсе. У наступным годзе традыцыя, што бытуе на глухім ускрайку Беларусі, мае шансы атрымаць статус элемента культурнай спадчыны чалавецва. А любы наш “прарыў” у спіс UNESCO выклікае цалкам апраўданы ажыятаж.
Аднак ці не стане шырокае прызнанне сконам патаемнага аўтэнтычнага ўмельства?
Як “прасоўваць” свае культурныя феномены на сусветны ўзровень, і што рабіць пасля
таго, як гэта атрымалася? Такія няпростыя пытанні мы абмяркоўвалі з прадстаўніком
Беларусі ў Міжурадавым камітэце UNESCO Алай СТАШКЕВІЧ і ініцыятарам намінацыі,
бортнікам ХХІ стагоддзя Іванам ВОСІПАВЫМ.
Далей
|
№ 37 / 1424 за 2019-09-14
Не прагнеш эфекта “ваў”
Не раз мне казалі: чым далей ты жывеш, тым марудней адчуваецца час. Не магу з гэтым пагадзіцца. Прынамсі, тут і цяпер. У Мінску час ідзе неяк ажно занадта ўжо хутка. Я вось не так даўно і жыву, але цудоўна памятаю, як выглядаў гадоў -наццаць таму Верхні горад, і як на Кастрычніцкай за ўвесь суботні вечар можна было не сустрэць ні душы.
Усё змянілася літаральна вокамгненна, быццам фея махнула чароўнай палачкай. Тэхналогіі, незлічоныя прапановы індустрыі забаў, звыклы для мегаполіса рэкламны гул… Урэшце, мы настолькі хутка прызвычайваемся да несупынных зменаў, што развучваемся здзіўляцца.
І на такім тле нават цяжка ўцяміць, якім павінна быць мастацтва, каб мець права называцца перадавым — так бы мовіць, у авангардзе. І ці трэба яму наогул такім быць?
Далей
|
Фрыстайл № 45 / 1432 за 2019-11-09
Калі тэма рэзануе ўнутры цябе
Апошнім часам біяграфія фотамастачкі Таццяны ТКАЧОВАЙ у нечым нагадвае казку пра Папялушку. Яшчэ ўчора яе ніхто не ведаў нават у вузкім коле, а сёння ў ейным актыве — цэлая гронка прызоў на буйных міжнародных фэстах і публікацыі ў найпрэстыжных замежных выданнях. І што самае дзіўнае ды прыемнае: Таня дамаглася ўсяго гэтага без “хайпу” і спекуляцый на хваравітых тэмах. А кранальная шчырасць — якая з’яўляецца галоўнай ейнай “зброяй” — не выклікае сумневаў нават у апошняга скептыка. Тым не менш, рэакцыю ейная творчасць (і асабліва яе поспех) выклікае неадназначную… Карацей, нагодаў для размовы — болей чым трэба.
Далей
|
art-блог № 40 / 1427 за 2019-10-05
У штучным сэрцы селі батарэйкі
Па шчырасці, ідэя першай у сучаснай гісторыі Беларусі міжнароднай арт-рэзідэнцыі (пра яе мы пісалі яшчэ ў маі) выклікала ў мяне пэўны скепсіс. Прызначыць ейным куратарам мастака па імені Вялікае сямейства чайнага грыба Камбуча-Дастаеўскі — гэта, вядома, прыкольна. І цалкам у рамках творчай практыкі цудоўнага расійкага аўтара Сяргея Катрана (у дадзеным выпадку ён называе сябе адно распарадчыкам волі згаданага мастака). Але ці магчыма распаўсюдзіць споры таго грыба па наваколлі, прышчапіць яго на іншую глебу?
Далей
|
аКно ў свет № 39 / 1426 за 2019-09-28
Эфект дэжа вю
Мяркуючы па водгуках замежных турыстаў, Беларусь умее і можа здзіўляць, прычым, прыемна. А вось замежжа з кожнай маёй выправай здзіўляе ўсё меней. Так здарылася і гэтым разам, калі дзякуючы праграме Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі група беларускіх журналістаў і дзеячаў культуры змагла азнаёміцца з культурнымі ландшафтамі цяперашняй Нямеччыны. Мы лішні раз пераканаліся, што прэзентаваць краіну могуць не толькі вылізаныя да бляску адметнасці цэнтральных вуліц, але і лофтавыя задворкі, пераўтвораныя ў цікавыя арт-пляцоўкі. Зрэшты, не тое каб у нас нехта ў гэтым сумняваўся…
Далей
|
Ёсць пытанне ! № 36 / 1423 за 2019-09-07
Мы таксама гралі ў гэтым гурце
Спрэчкі адносна нацыянальнай прыналежнасці дзеячаў эпохі ВКЛ і асабліва Рэчы Паспалітай то ўспыхваюць з шалёнай сілай (як не так даўно было ў выпадку з Тадэвушам Касцюшкам), то заціхаюць — каб неўзабаве ізноў вярэдзіць глузды. І нікуды ад іх не падзецца. Галоўнае, каб у іх нараджалася ісціна — а не толькі эмоцыі.
Зразумела, для многіх нашых чытачоў тая палеміка мае практычнае вымярэнне. Бібліятэкар або музейшчык задаецца пытаннем: ці трэба мне ў сваёй працы надаваць увагу папулярызацыі тых імёнаў, якія звязаныя з нашай зямлёй, але пісалі, напрыклад, па-польску? Давайце пра гэта паразважаем.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 56
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|