Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 557 cт. )"К" інфармуе № 23 / 1462 за 2020-06-06
Мова як “мэсэдж”
Не так даўно ў цэнтры спачатку Гомеля, а потым і Брэста з’явілася тое слова, якое падаецца для беларусаў сакральным. Тое, што яно азначае, класік заклікаў нас не пакідаць, каб “не ўмерці”. І вось, цяпер на гэтым слове ў прамым сэнсе можна сядзець — што многія суграмадзяне ўжо з вялікай ахвотай робяць.
Далей
|
№ 21 / 1460 за 2020-05-23
Тэатр, які большы, чым тэатр
Сказаць, што з юбілеем Купалаўскаму не пашчасціла — лічы, не сказаць анічога. Да стагоддзя легендарнага тэатра засталося меней за чатыры месяцы, і ўжо сёння відаць, што шчыльны графік святочных падзей давядзецца як мінімум пасунуць. Вось і рэпетыцыі спектакля, які займеў тытул “Чаканне сезона” — новай версіі купалаўскіх “Тутэйшых” — на час прыпыніліся. Зрэшты, тэатр за свой немалы век перажыў ужо столькі выпрабаванняў, што наўрад ці хто сумняецца: каранавірус ён таксама перажыве.
Пагатоў, на некаторыя планы юбілейнага года пандэмія, на шчасце, не паўплывала. Неўзабаве ў выдавецтве “Беларусь” мае выйсці кніга, прысвечаная гісторыі Купалаўскага. А студыя гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” па заказе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыступіла да вытворчасці дакументальнай стужкі пра тэатр.
Далей
|
Крытычная маса № 21 / 1460 за 2020-05-23
Пра вайну — сваімі словамі
Выставачны праект “Алфавіт вайны”, які адкрыўся ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў акурат 9 мая, ужо апрыёры з’яўляецца важным для абмеркавання прэцэдэнтам. Розных юбілейных культурных імпрэзаў прайшло ў нас нямала. Але… пэўна, нікога асабліва не пакрыўджу, калі канстатую відавочнае: далёка не кожная з іх мела канцэптуальны, аўтарскі складнік. І, баюся, многія нават не надта лічаць патрэбным пра гэта дбаць. Маўляў, што новае мы скажам пра тэму вайны, уздоўж і ўпоперак даследаваную папярэднімі пакаленнямі творцаў? І ці не лепей тады проста выпусціць новыя каверы “старых песень пра галоўнае”?
Выстава, якая мае не столькі эстэтычны, колькі інтэлектуальны складнік, сведчыць за тое, што кожнаму пакаленню выпадае зрабіць сваю аранжыроўку тых песень. І ад яе часам залежыць вельмі многае.
Далей
|
З "Сямейнага альбома "К" № 19 / 1458 за 2020-05-09
Будзённыя факты і нягучныя падзеі
“Шматгранная гісторыя Вялікай Айчыннай вайны складаецца з будзённых фактаў, нягучных падзей, з жыцця і побыту радавых салдат”. Гэта фраза з успамінаў маёй бабулі Алены Васільеўны, якія і дасюль, да майго сораму, існуюць толькі ў рукапісным выглядзе — два тоўстыя сшыткі, аддадзеныя мне на захаванне. Але вельмі важна, што існуюць. Што бабуля — заўсёды маўклівая — знайшла адвагу падзяліцца сваімі ўспамінамі з паперай. Бо каштоўнасць такіх шчырых прыватных гісторый, праз якія самым нязмушаным чынам праяўляецца партрэт пакалення пераможцаў, будзе толькі ўзрастаць. Разам са шкадаваннем, што своечасова было занатавана далёка не ўсё.
Далей
|
Асоба і час № 18 / 1457 за 2020-05-02
Эмбіентны перформанс як план “Б”
Кіраўнік пластычнага тэатра InZhest Вячаслаў Іназемцаў, які здаецца вечна маладым праз сваю творчую ва ўсіх сэнсах слова пластычнасць, непрадказальнасць і здольнасць да трансфармацыі, не так даўно нечакана для ўсіх дасягнуў шасцідзесяці гадоў — прынамсі, паводле пашпарта. З гэтай нагоды 21 красавіка ў мінскім Палацы чыгуначнікаў была запланаваная вялікая дзея. Калектыў рыхтаваўся да яе ледзь не палову года, але… ход агульных падзей аказаўся куды больш непрадказальным за любы спектакль.
Як і з мінулым “Генэзісам” — ён шматкроць пераносіўся па розных прычынах і ўрэшце быў паказаны ўсяго пару разоў, — тэатру ізноў не пашчасціла з абставінамі. І тым не меней, імпрэза ў запланаваны дзень адбылася…
Далей
|
Рэпарцёрскі марафон № 16 / 1455 за 2020-04-18
Мара “Х” і небяспечны паркур
Пра колішнюю сядзібу Хмараў у вёсцы Сёмкава, што зусім блізка ад МКАД, мне даводзілася пісаць ужо двойчы. Першы раз з аптымізмам — тады маёнтак, ад велічы якога засталіся адно ўспаміны, займеў дбайнага гаспадара ды пачаў адраджацца. Другі з трывогай — калі той гаспадар па незалежных ад тэмы аховы спадчыны прычынах быў вымушаны пакінуць аб’ект, і ён ізноў стаў “нічыйным”. Але кожнага разу мой артыкул вянчала абнадзейваючае шматкроп’е.
Пабываў там надоечы. Што ж змянілася за прамінулы час? Ды асабліва нічога. Ну, хіба яшчэ пару соцень цаглін выпала і з без таго ўжо павышчарбленых муроў, збудаваных колісь знакамітым у нас архітэктарам Карла Спампані.
Лёс сядзібы дасюль няпэўны нават у перспектыве. А вось комплекс мер “першай медыцынскай дапамогі”, які дазволіць лядашчым руінам дажыць да “светлай пары адраджэння”, спакваля (хай і не адразу) выпрацоўваецца. Што прыемна, робіцца гэта сумеснымі намаганнямі мясцовых уладаў і тых простых жыхароў Сёмкава, якім хацелася б выходзіць на вечаровы шпацыр па “беларускім Версалі”, а не па грамадскім сметніку.
Далей
|
Соцыум № 14 / 1453 за 2020-04-04
“Сонца” адхілілі, “Полымя” не прынялі?
Станцыя метро “Кавальская слабада”, размешчаная ў звычайным для Мінска “спальніку”, будзе куды больш насычаная арт-аб’ектамі за тры свае “сястрычкі”. У апошніх прадугледжаны толькі паасобныя скульптуры, тут жа — цэлая канцэпцыя мастацкага аздаблення, якая ахоплівае абодва ўзроўні станцыі. Выканаў яго ў самых розных тэхніках аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам Паўла Вайніцкага, які гэтым разам выступіў не толькі скульптарам, але і куратарам ды ініцыятарам.
Аднак не ўсё з задуманага ўдалося рэалізаваць. Ужо на даволі позняй стадыі — літаральна за паўгода да здачы — паміж архітэктарамі і мастакамі ўзніклі рознагалоссі. Зрэшты, пра ўсё па парадку.
Далей
|
№ 11 / 1450 за 2020-03-14
Выбірайце выразы!
На мінулым тыдні зацягнуты на многія гады працэс рэканструкцыі Старога замка ў Гродне прайшоў сімвалічную веху: на брамнай вежы ўсталявалі купал. У Сеціве яго з’яўленне выклікала бурлівую рэакцыю. Нехта падыходзіў да справы як тонкі эстэт, нехта “тапіў за аўтэнтыку”. На эпітэты некаторыя крытыкі не скупіліся: “архітэктурныя фантазіі”, “чужародны элемент”… чаго там толькі не было! Зрэшты, разносіць у шматкі рэстаўрацыйныя праекты ў нас ужо стала завядзёнкай. Нават закінутыя помнікі, якія вось-вось разваляцца, не выклікаюць столькі эмоцый. Такі вось парадокс.
Далей
|
Дзяжурны па нумары № 14 / 1453 за 2020-04-04
Добраўпарадкаванне па метадзе Герастрата
Пытанне, што рабіць з занядбанымі ды незапатрабаванымі помнікамі спадчыны, даўно муляе мозг людзям неабыякавым. Кіраўнік адной з гаспадарак на Мёршчыне прапанаваў просты адказ — узяў ды зруйнаваў неагатычную стайню 1907 года, якая вісела ў яго на балансе. Няма стайні — няма і праблемы! І стаў героем: пра ягоны ўчынак напісана ўжо з добры тузін выданняў. Праўда, у каментарыях гэтага кіраўніка зазвычай параўноўвалі з Герастратам. Зрэшты, той акурат хацеў патрапіць у аналы гісторыі — і ў яго атрымалася…
Далей
|
аКно ў свет № 13 / 1452 за 2020-03-28
Музей капіталістычнага рэалізму
Парадаксальна, аднак менавіта ў цяперашні час, калі пандэмія не толькі аднавіла ўсе еўрапейскія межы, але і пераўтварыла іх у сапраўдныя “жалезныя заслоны”, у Мінску праходзіць неверагодны па сваіх маштабах замежны культурны праект. Рэтраспектыва “Шляхі нямецкага мастацтва”, якая ставіць за мэту адлюстраваць арт-працэс у Германіі апошняй паловы ХХ стагоддзя, прыбыла да нас на чатырох фурах: яе агульная вага — нешта каля 16 тон! Чатыры сотні твораў 111 мастакоў з падлогі да столі запоўнілі найбуйнешую выставачную залу сталіцы — Палац мастацтва. Дый справа, вядома, не толькі ў аб’ёмах.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 56
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|