Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Соцыум № 39 / 1322 за 2017-09-30
Падыход да “асаблівых людзей”
На звычайнае сацыяльнае мерапрыемства ўсё гэта мала падобна. Зайшоўшы ў актавую залу, трапляеш у вясёлую і нязмушаную атмасферу дыскатэкі, наведвальнікі якой зліліся ў адзіным парыве эмоцый. Хаця няцяжка заўважыць, што выглядаюць яны зусім па-рознаму. Частка публікі — гэта насельнікі Псіханеўралагічнага дома-інтэрната № 3 у сумнавядомых Навінках. Другая частка — “звычайныя” маладыя людзі, што прыйшлі да іх у госці.
Самыя розныя па сваім характары культурныя імпрэзы ладзяцца ў гэтых сценах рэгулярна, а іх апагеем вось ужо ў трэці раз стаў інтэграцыйны праект “Адкрыты жнівень”. Пра тое, што такое інтэграцыя і чым яна адрозніваецца ад дабрачыннасці, а таксама пра дапушчальныя межы арт-тэрапіі, мы гутарым з ініцыятарам гэтай дзейнасці — псіхолагам дома-інтэрната Дар’яй ЯСКЕВІЧ.
Далей
|
№ 30 / 1313 за 2017-07-29
Развярэдзіць старую рану
Да нядаўняга часу Указ №527 падаваўся нейкім юрыдычным фантомам. Шмат хто пра яго чуў — ды мала хто ведаў, пра што там канкрэтна вядзецца гаворка. Выконвалі, трэба меркаваць, таксама нямногія. Але неўзабаве сітуацыя мае змяніцца: пасля прыняцця ініцыяваных Міністэрствам культуры паправак усё стане зразумелым — прынамсі, для бухгалтараў. Хто павінен плаціць, колькі, чаму менавіта столькі… Хочацца верыць, што заўсёды цікаўная ў такім выпадку грамадскасць атрымае адказ і на пытанне, куды канкрэтна пойдуць грошы.
Далей
|
Калонка рэдактара № 38 / 1321 за 2017-09-22
Канал як алегорыя
Тры гады таму даводзілася ладзіць трансгранічны прэс-велатур, скразной лініяй сюжэту якога стаў Аўгустоўскі канал. На яго беларускай частцы было, мякка кажучы, нешматлюдна. Таму помнік інжынернай думкі нагадаў мне нейкі складаны і карысны агрэгат, які, аднак, пакуль прастойвае ў гаражы. Бо, як выявілася, мала толькі аднавіць — трэба яшчэ і знайсці адпаведнае турыстычнаму попыту прыстасаванне. Невялікі адрэзак канала наўрад ці здатны стаць самадастатковым тураб’ектам. А вось калі злучыць беларускую і польскую часткі — тады водны шлях стане ўвасобленай алегорыяй цеснага супрацоўніцтва паміж краінамі.
Далей
|
№ 35 / 1318 за 2017-09-02
Кантрольны стрэл у галаву ілюзій
Развітвацца з ілюзіямі заўсёды складана і горка. Але трэба. На мінулым тыдні ў многіх з’явіўся новы шанец пазбавіцца прынамсі адной. Наконт таго, што культуры не патрэбная дзяржаўная падтрымка — бо, маўляў, добры мастацкі прадукт заўсёды будзе і запатрабаваным, і прыбытковым, а той жа краўдфандынг можа лёгка і эфектыўна замяніць звыклыя схемы фінансавання. А такія думкі рэгулярна праслізваюць у сацсетках і асобных публікацыях СМІ.
Далей
|
№ 34 / 1317 за 2017-08-26
Музейная кантрабанда
Папярэдняя мая калонка выклікала дыскусію: у чым галоўная функцыя музейшчыка? Дбайна зберагаць факты і артэфакты? Альбо рабіць акцэнт на іх папулярызацыі — і, у рэшце рэшт, проста быць запатрабаванымі?
Далей
|
№ 33 / 1316 за 2017-08-19
“Няправільны” музейшчык
На мінулым тыдні музейная — і, шырэй, культурная — грамадскасць горача абмяркоўвала звальненне загадчыка Музея-сядзібы Міцкевічаў “Завоссе” Анатоля Еўмянькова. Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Зміцер Яцкевіч не працягнуў з ім кантракт. Нешараговы розгалас гэтай падзеі абумоўлены відавочнай неардынарнасцю самога загадчыка. Наконт апошняй меркаванні, як прынята казаць, падзяліліся. Адвакаты Анатоля Еўмянькова — гэта шараговыя наведвальнікі Завосся. А вось за форумнымі нікамі “пракурораў” мне чамусьці бачацца твары таго-сяго з прафесійных музейшчыкаў.
Далей
|
№ 32 / 1315 за 2017-08-12
Калі ружжо вісіць на сцяне
Інфармацыйная стужка ажно стракаціць паведамленнямі пра цікавыя археалагічныя знаходкі (некалькі з іх патрапілі ў гэты нумар). Яно зразумела, бо лета — сезон раскопак. І, як сведчаць іх вынікі, капаць нам яшчэ не перакапаць. Гэта ўсведамляюць і іншага кшталту “археолагі”, у якіх цяпер таксама сезон. Што праўда, пра іх знаходкі — наколькі б яны ні былі сенсацыйнымі — прэса трубіць не будзе. Тыя артэфакты навекі асядуць у чыіхсьці прыватных калекцыях.
Далей
|
№ 31 / 1314 за 2017-08-05
Самі з вусамі. Альбо з барадой?
Скразной тэмай гэтага нумара сталі ініцыятывы камерцыйных структур у сферы культуры. Імпэтны прыватнік у Магілёве адкрыў непасрэдна ў сваёй краме мастацкую галерэю, на Чэрвенскім рынку ў сталіцы выстаўляюць дзіцячыя малюнкі і наладжваюць буккросінг, кобрынскі ансамбль выпраўляецца на гастролі дзякуючы спонсарскай падтрымцы вытворцы тэкстылю... Больш за тое, як сведчыць досвед Дзмітрыя Гмызы, часам такое супрацоўніцтва мае ўжо не спарадычны, а сістэмны характар — таму і з’яўляецца патрэба ў медыятарах паміж бізнес-структурамі і культурнымі ўстановамі. І тым не менш, менавіта гэтай сістэмнасці, як падаецца, пакуль што бракуе.
Далей
|
Рэпарцёрскі марафон № 33 / 1316 за 2017-08-19
Ініцыятыва, на шчасце, заразлівая
Абрысы паўзруйнаванай Свята-Троіцкай (або Белай) царквы мы прызвычаіліся бачыць на тле бязлюдных краявідаў. Але ў мінулыя выхадныя там упершыню за шмат-шмат гадоў усё было іначай: вірлівая людская плынь, музыка, паветраны шар у начным небе, гульня ценяў на пашарпаных мурах ад простай, але вынаходлівай падсветкі. Фестываль Sprava, які прайшоў ля тых муроў, атрымаўся бадай ідэальным паводле ўсіх складнікаў: назвы і айдэнтыкі, праграмы, атмасферы, арганізацыі. Але самае галоўнае — ягоны неверагодна аптымістычны грамадскі пасыл.
Далей
|
Тэндэнцыі № 31 / 1314 за 2017-08-05
Сімвалізм падвойнага вяртання
30 ліпеня музыка Шастаковіча зноў прагучала ў тых мясцінах, адкуль паходзіць ягоны род. Канцэрт, прысвечаны 111-годдзю з дня нараджэння геніяльнага кампазітара, гэтым разам адбыўся не ў самім Шэметаве, а ў блізкім ад яго колішнім мястэчку Кабыльнік (цяпер — Нарач у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці). Адпаведна, ініцыятыва, распачатая год таму з нагоды юбілею, стала добрай традыцыяй.
Пагадзіцеся, канцэрт акадэмічнай музыкі ў беларускай вёсцы — гэта пакуль вялікая рэдкасць. Асабліва калі ўдзел у ім бяруць як прафесійныя айчынныя музыканты, гэтак і вядомы габаіст з Францыі. Ды, як выявілася, гульня вартая свечак, а пэўная рызыка — цалкам сябе апраўдала.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|