Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 557 cт. )Ёсць пытанне ! № 7 / 1498 за 2021-02-13
Мінімум — проста захаваць
Пра страты, якія рэгулярна нясуць творы манументальнага мастацтва савецкіх часоў падчас інтэр’ерных рамонтаў, мы ўжо не раз пісалі. Праўда, тады гутарка вялася пераважна пра тыя будынкі,
якія афіцыйна статусу помніка не маюць, і таму іх лёс цалкам аддадзены на водкуп цяперашніх гаспадароў або карыстальнікаў. Ды, як выяўляецца, падобныя праблемы нярэдка ўзнікаюць і на аб’ектах
з Дзяржспіса. Архітэктар-рэстаўратар Раман ЗАБЭЛА не раз сутыкаўся з сітуацыяй, калі старыя роспісы ці ляпніна становяцца ахвярамі “еўрарамонтаў”. Чаму ж рэстаўрацыя часам азначае для іх смяротны прысуд?
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 6 / 1497 за 2021-02-06
Што тоіцца за плямамі фарбы?
Мастаку Алесю ФАЛЕЮ, мабыць, як нікому іншаму ўдаецца увасабляць той аголены нерв авангарда, які наўрад ці адчуеш у акадэмічных музейных экспазіцыях заходніх музеяў, дзе гэты накірунак сёння актыўна прадстаўлены. Асабліва той нерв адчувальны ў яго асамбляжах і інсталяцыях, матэрыялы для якіх аўтар часцяком знаходзіць на сметніку. Гэтыя творы можна назваць своеасаблівым працягам яго экспрэсіўнага абстрактнага жывапісу — прыклад таго, калі карціна выходзіць за ўласныя рамкі і набывае аб’ём.
І наўрад ці хто назаве тыя “трэш-творы” неэстэтычнымі. Здаецца, усё акурат наадварот: яны ўсцяж прасякнутыя эстэтыкай — праўда, да вычварнасці своеасаблівай. Ідэю ў большасці выпадкаў расшыфраваць немагчыма — на тое яна і абстракцыя. Але аўтар валодае выбітнай здольнасцю прымушаць матэрыял — хай гэта будуць фарбы, або, скажам, іржавая бляха — гаварыць самому за сябе.
Мабыць, менавіта гэта найперш і прываблівае нават вельмі спакушаных у сучасным мастацтве гледачоў. Звязаўшыся віртуальна з мастаком, меркаваў заспець яго ў родных Баранавічах — але ён адказаў мне з іншай краіны, з Чарнагорыі, дзе мае неблагую славу.
Далей
|
№ 4 / 1496 за 2021-01-23
“Мяне цікавіць найперш характар…”
Навіна пра тое, што патрыярх айчыннага тэлебачання Барыс ГЕРСТЭН захварэў на каранавірус, канешне ж, занепакоіла. Ды, на шчасце, усё абышлося. Сёння “вечны КВНшчык”, як яго называюць, згадваючы поспехі маладосці, ізноў бадзёры і поўны планаў. Як засведчыла наша гутарка, ані смаку (да жыцця і прафесіі), ані нюху — на цікавыя сюжэты з беларускай гісторыі — знакаміты сцэнарыст не страціў і яўна не збіраецца.
Далей
|
ініцыятывы № 3 / 1495 за 2021-01-16
Сюжэт для кнігі — але не толькі…
На мінулым тыдні доўгі ды не надта шчаслівы лёс слонімскай сінагогі зрабіў нечаканы віраж. Знакаміты
помнік спадчыны XVII стагоддзя выкупіла на аўкцыёне прыватная асоба. Як неўзабаве стала вядома, гэт
не круты бізнесмен, а дзіцячая пісьменніца Іаана Рыўз (“в миру” — Ілона Караваева). Варта адзначыць, што канкурэнтаў у яе не было, а зусім нядаўна аднаўленне сінагогі палічыў задачай “не па зубах” Брытанскі фонд яўрэйскай спадчыны — арганізацыя, пэўна, не самая бедная.
Літаральна колькі месяцаў таму падобная сітуацыя здарылася і з палацам Горватаў у Нароўлі. Пісьменнік, які мае такое самае прозвішча, стаў уладаром гэтага вельмі праблемнага сёння помніка спадчыны. Іншых прэтэндэнтаў на яго таксама не знайшлося.
Як ставіцца да такіх піруэтаў лёсу? Як да творчых дзівацтваў? Або як да рэальнай магчымасці змяніць гэты лёс да лепшага?
Далей
|
art-блог № 52 / 1492 за 2020-12-25
Найлепшы падарунак Бога
Для рэжысёрскай сям’і, якую ўтвараюць Ірына ВАСІЛЬЕВА і Уладзімір ЛУЦКІ, гэты цяжкі год аказаўся надзвычай плённым. У студзені Уладзімір атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за цыкл “Хронікі Мінскага гета”, а ў снежні — “Саламянага зубра” ад Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Беларускага саюза кінематаграфістаў за стужку “Код продкаў”. Ірына, раней вядомая пераважна сваімі тэлесерыяламі для цэнтральных каналаў краін-суседак, сёлета адзначылася дакументальным фільмам “Генетычны код — тэатр” пра слынныя акцёрскія дынастыі Беларусі.
Але галоўнай сёлетняй падзеяй творчая пара ва ўнісон (што наогул для яе характэрна) лічыць магчымасць плённа папрацаваць на сваёй радзіме. А не ў Расіі, Украіне або Эстоніі, кінематограф якіх можа таксама мець пэўныя прэтэнзіі на гэтыя постаці.
Пра жыццё “на розныя краіны” і стасункі ў творчай сям’і — у нашай гутарцы, якая неспадзеўкі атрымалася вельмі каляднай па сваім настроі.
Далей
|
№ 51 / 1491 за 2020-12-19
Фота як ураўненне стану
Неўзабаве па сканчэнні Месяца фатаграфіі ў Мінску адкрылася тая выстава, якой у праграме фэсту моцна не хапала. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў пры падтрымцы Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў прэзентаваў добрую падборку праектаў сучасных беларускіх аўтараў пад назвай “Ураўненне стану”. З аднаго боку, атрымаўся даволі адэкватны зрэз таго, што сёння робяць тыя, хто называе сябе фатографамі (як вы хутка зразумееце, гэтай вербальнай канструкцыяй я нікога не хацеў пакрыўдзіць), з другога — проста цікавая і файна падрыхтаваная выстава.
Далей
|
№ 49 / 1489 за 2020-12-05
Татуяваны Зеўс і іншыя фрагменцікі пазла
Якім быў ужо амаль прамінулы год у айчынным выяўленчым мастацтве? Яшчэ нядаўна выглядала на тое, што ў гэтай графе можна наогул паставіць прочырк або напісаць слова “каранцін”. Запамінальных выстаў прайшло зусім вобмаль, рэзананс яны выклікалі не тое каб вялікі, дый нават зацятыя ўнутрыцэхавыя дыскусіі нешта прыціхлі. Такая стагнацыя зразумелая: усім, як падаецца, неяк не да мастацтва было…
Аднак вялізная выстава, якая ўжо амаль “пад ёлачку” разгарнулася ў Палацы мастацтва, захапіўшы бадай усе яго плошчы ўключна нават з кавярняй, натхняе на аптымістычныя высновы: аказваецца, самаізаляцыя і агульныя настроі ніяк не паўплывалі на творчы працэс. Ці, дакладней, уплыў быў нават станоўчым. Што важна адзначыць: большасць выстаўленых твораў датаваная менавіта гэтым годам — столькі “свежаку”, пэўна, яшчэ ніколі не было на падобных “зборніках”. Значыць, нягледзячы на хранічны брак падзейнасці, у майстэрнях жыццё віравала! А самаізаляцыя творчаму працэсу зусім не перашкода.
Далей
|
In memoriam № 47 / 1487 за 2020-11-21
Несупынны генератар ідэй
Сусветная пандэмія сабрала сваё жніво і ў беларускай культуры. У ліку яе ахвяраў — і Уладзімір Шчасны.
Член рэдкалегіі “К” і заўсёдны яе чытач. Ён вядомы найперш як доўгатэрміновы старшыня Нацыянальнай камісіі UNESCO (да свайго сыходу на пенсію), але ж мае і безліч іншых іпастасяў. Прычым іх настолькі шмат, што асэнсаваць гэтую постаць і той унёсак, які яна зрабіла цягам дзесяцігоддзяў, не так і проста.
Далей
|
Залаты фонд № 46 / 1486 за 2020-11-14
Ён ніколі не быў “кандзібоберам”
Стагоддзе з дня нараджэння Андрэя Макаёнка прайшло без гучных імпрэзаў. Зразумела, час для іх цяпер не самы спрыяльны. Ды і што тут казаць: імя драматурга, які быў адназначна найпапулярнейшым у Беларусі і ўваходзіў у “топ” усяго СССР, сёння неяк прызабылася. Тэатральная моладзь ведае Макаёнка хіба праз “парадны” партрэт у падручніку з наборам не надта спакуслівых для чытача літаратуразнаўчых фармулёвак. Хаця паслухаўшы ўспаміны тых, хто яго ведаў, пачынаеш бачыць гэтую постаць зусім у іншым святле.
Далей
|
Тэма № 45 / 1484 за 2020-11-07
Без старых канатацый
7 лістапада — добрая нагода згадаць пра тую эпоху, якая ўжо незваротна, спадзяюся, адышла ў мінулае. У тым ліку, і эпоху ў беларускай культуры. Але сёння яе велічныя некалі матэрыяльныя помнікі нярэдка падаюцца вырачанымі на хуткі скон рудыментамі. І ўжо даўно паўстае пытанне: што з імі рабіць? Як надаць ім новае жыццё ў зусім не арганічных для іх ідэйных варунках?
Магістр філасофіі Кацярына РУСКЕВІЧ ужо далёка не першы год даследуе беларускае савецкае манументальнае мастацтва. Прычым яна працуе не толькі ў кабінеце і бібліятэцы. Зразумеўшы, што ў кнігах ды архівах многага не знойдзеш, Кацярына несупынна выпраўляецца ў вандроўкі па краіне, каб самой паспрабаваць адшукаць усімі забытыя артэфакты.
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 56
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|