Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 985 cт. ) |
Купіць-прадаць- пагуляць-паглядзець…
14 — 15 верасня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і MuzzicDom запрашаюць на кірмашовае свята. Прыкладна такія адбываліся ў 20 — 30-я гады мінулага стагоддзя. Гранд-кірмаш адбудзецца ў цэнтральным двары палацавага ансамбля.
Далей
|
Боская мудрасць кніжных вытокаў
5 верасня ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі пачала працаваць выстава “Духоўных кніг боская мудрасць: да вытокаў беларускай кнігі”. І пасля свята беларускага пісьменства ў Слоніме (эстафета перададзена Бялынічам) працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя нашаму кнігадрукаванню.
Далей
|
![]() Днямі на шлюзе Дамброўка ў 19-ты раз прайшоў абласны адкрыты фестываль “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”. Галоўны бібліятэкар па інфармацыйна-бібліяграфічнай рабоце Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Вольга Гулеўская распавядае “К”, што аніматары і самадзейныя калектывы з Літвы, Польшчы і Беларусі ўцягвалі людзей у творчы інтэрактыў, усе разам спявалі ды танцавалі.
Далей
|
21 жніўня, падчас наведвання Іўеўскага раёна, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка пабываў і ў мясцовым Цэнтры культуры і вольнага часу. Пабываў і, як распавядае “К” дырэктар установы Святлана Ракець, быў прыемна здзіўлены.
Далей
|
Адпіць ад яйка
На адным баку Сажа месціцца Ветка, на другім — вёска Хальч, знакамітая шчодрымі яблыневымі садамі. Веткаўцы хальчанцаў спрадвеку лічылі штукарамі. Уладальнікі садоў за самым застойным савецкім часам наймалі фуры і прадавалі садавіну ці не за Уралам. Такая прадпрымальнасць іншым была не даспадобы. Таму ў дачыненні да “купцоў” толькі і чутно было: “Гэныя нават ад яйка адап’юць!” Пры некранутым шкарлупінні, мелася на ўвазе. Асабіста я ніколі не лічыў такую разваротлівасць грахом. Каб накарміць краіну, трэба спачатку накарміць уласную сям’ю. Згадаў пра ўсё гэта чамусьці, калі даведаўся, што на Лідчыне адзначылі днямі свята яйка. Ці знайшліся спрытнюгі адпіць ад яго?
Далей
|
![]() На Дзятлаўшчыне вёску Міроўшчыну называюць вёскай вырэнікаў. Сёння ўжо ніхто не скажа, чаму паселішча стала сталіцай такой адмысловай стравы. Так склалася гістарычна. Дзесьці вада ў студнях надзвычай смачная, дзесьці грушы ў прысадах самыя салодкія, дзесьці пчолы на пасеках на дзіва разумныя. А Міроўшчына спрадвек славіцца адборным пульхным варэнікам, слава пра які сягае далёка-далёка. Ну як не выкарыстаць такую адметнасць для таго, каб падвысіць вясковы імідж незвычайнай творчай акцыяй?
Далей
|
Іконы не гараць
Чарговая, на гэты раз “палымяная”, навіна з маёй роднай Веткі. Намеснік дырэктара мясцовага музея па навуковай рабоце Галіна Нячаева піша: “Сярод сотняў абразоў Божай Маці, славутых у праваслаўным свеце, ёсць толькі адзін з пунсовым абліччам, у чырвоным мафорыі. Вогненны вобраз — адна з таямніц веткаўскай іканаграфіі. Мудрасць Божай Маці — нібы Сафіі — выяўляецца праз кінаварнае ззянне твару! Некалі меркавалі, што “стараабрадцы ажывілі дамангольскую іканаграфію”. Потым ішла гаворка пра недапушчальнасць адвольнасці жывапіснага вырашэння. Цяпер думка пра старажытнасць паходжання вобраза вяртаецца”.
Далей
|
Пацэліць у яблычак
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама Людміла Стома перастала тэлефанаваць апошнія месяцы і паведамляць пра цікавае. Я падумаў: штосьці здарылася. Набраў нумар сам і абрадаваўся: нічога страшэннага не адбылося, проста вельмі шмат станоўчых змен у жыцці мясцовай культуры — не было часу на шчыльныя стасункі з “К”. Сітуацыя выпраўлена. А гаворка ў артыкуле — пра кожную дадатную творчую падзею ў раёне.
Далей
|
Пагаворым пра ініцыятыву знізу. Пра цікавыя ідэі і не менш цікавую іх рэалізацыю. Чаму для прыкладу абраны пэўныя раёны Віцебшчыны? Па прычынах абсалютна суб’ектыўных. Збольшага мне падабаецца ход думак тамтэйшых клубных работнікаў і спосабы ажыццяўлення тых думак. Пераканаўся ў гэтым на ўласныя вочы за 15 гадоў працы ў “К”. Прыгожыя людзі робяць прыгожыя справы.
Вельмі жадаю, каб атрымаўся не проста парад-але мясцовых праектаў. Ёсць спадзяванне, што выкладзенае стане штуршком да дзеяння для тых, хто працуе ў сферы рэгіянальнай культуры збольшага “так, як і ўсе”.
Далей
|
Дэтэктыў для бабы Ромы
За што я люблю вёску? Адназначна адказаць не магу. Хіба любяць за штосьці? Любяць проста так. Тым не менш адказ на пытанне ёсць. Ніколі пра гэта не задумваўся б, калі б не ліст ад загадчыка аддзела бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яна Чачота Святланы Кропатавай. Яна піша пра бібліятэчнае забеспячэнне аддаленых і маланаселеных вёсак, адначасова даследуе пытанне, вынесенае ў першым сказе. Вось яе меркаванне, з якім я цалкам згодны.
“Любога, асабліва гараджаніна, стомленага ад шалёнай мітусні, уражвае ціша пустых вясковых вуліц. Здаецца, што час тут не мае ўлады”. Цалкам згодны! Я, да прыкладу, гадзінамі гатовы сядзець на прызбе вясковай хаты пад стогадовай ліпай і думаць пра добрае. Але… Вось пра што піша Святлана Уладзіміраўна далей. “З другога боку, сучасны гарадскі жыхар, у якога ўсе выгоды — у крокавай даступнасці, доўга ў вёсцы не вытрымае”. І з гэтым цяжка не пагадзіцца, асабліва калі аўтакрама наведваецца сюды раз на тыдзень. Дый вёскі на вачах пусцеюць. Пеўня пачуць — праблема.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"