Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1000 cт. ) |
![]() Калектыў Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры адзначаны за важкія дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, за правядзенне маштабных акцый з нагоды тысячагоддзя Брэста і за рэалізацыю праграмы “Брэст — культурная сталіца Садружнасці — 2019”.
Далей
| ![]() Сталічнай гімназіі № 14 пашанцавала: у яе сценах у 1970 годзе нарадзіўся і працягвае з гонарам існаваць заслужаны аматарскі калектыў — фальклорны гурт “Дударыкі”. Прыдумаў яго Дзмітрый Равенскі, заслужаны дзеяч культуры нашай краіны, выдатнік адукацыі. Я шмат пісаў пра ансамбль і яго кіраўніка. Зразумеў, што філасофія любові да Радзімы ў Дзмітрыя Дзмітрыевіча адмысловая: шлях да Беларусі палягае праз яе народнае мастацтва. І гэтае мастацтва трэба не толькі ведаць, неабходна яго мацаваць усімі творчымі сіламі. “Дударыкі” гэтым і займаюцца.
Далей
|
![]() Мінскія туманы — не горшыя за лонданскія, нават, кажуць, больш якасныя і ўстойлівыя. Але ад гэтага нацыянальнага гонару штосьці не дадаецца. У снежні хранічна не стае завей. Мы, снегазалежныя, чакаем напярэдадні святаў лёгкага марозчыку ды ўрачыстага снегападу.
Метэапрагнозы — самыя супярэчлівыя. Таму настрой імкнемся ўзняць ад добрых навін. А на іх, балазе, у пошце “К” дэфіцыту няма. Увогуле, пазітыўныя лісты чытаць — карысна для маральнага здароўя. Палечымся.
Далей
|
Пераднавагодні бум
Гродзенскі цэнтр “Спадчына” прыслаў абвестку пра серыю майстар-класаў “Навагодні бум”. Я патэлефанаваў ва ўстанову 16 снежня, калі гэтыя майстар-класы якраз і распачаліся. Адказала метадыст Алена Шыдлоўская. Яна паведаміла, што запісалася на ўдзел у рамесніцкай вучобе 12 ахвотных. Колькасць іх павінна павялічыцца, бо жанравы дыяпазон прапаноў даволі вялікі. Па словах метадыста, майстар-класы прысвечаны тэхнікам мокрага валяння, мастацкай апрацоўкі тэкстылю, а таксама — дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, кераміцы і жывапісу. Заняткі ладзяцца кожны дзень, у іх бяруць удзел пяць майстроў цэнтра. Вынікам сумесных намаганняў “Навагодняга бума” стануць сувенірныя пацукі, анёлы, калядныя вянкі, падсвечнікі, зімовыя пейзажы…
Далей
|
У Піліпаўку дзень паўдня
Спачатку пра самае галоўнае. У мінулым аглядзе пошты (№ 49 “К” ад 7 снежня) гаворка ішла пра два калектывы з агульнай назвай — “Мудрасць плюс”. Першы — народны тэатр Навагрудскага цэнтра культуры, другі — аматарскае аб’яднанне Ашмянскай райбібліятэкі. Не мог не заўважыць з гэтай нагоды, што згаданая таўталогія не робіць гонару творцам. Шчыра кажучы, не было часу высвятляць, хто прыдумаў такое найменне першы. За мяне гэта зрабіла кіраўнік тэатра з Навагрудка Іна Гайба. Яна патэлефанавала 9 снежня ў рэдакцыю і распавяла, што яе тэатр носіць згаданае імя пяць гадоў запар, а ў Ашмянах (як паведамілі ёй у аддзеле абслугоўвання раённай бібліятэкі) аб’яднанне з такім найменнем існуе толькі год. Дзіўна, што такая сітуацыя назіраецца ў межах адной вобласці. А цяпер давайце згадаем, колькі ў краіне калектываў з іменем, да прыкладу, “Жытніца”. Думаю, з дзясятак набярэцца. Яўнае парушэнне аўтарскіх правоў ды ігнараванне такога працэсу як думанне.
Далей
|
За чысціню ліфтаў!
Пастараюся мысліць глабальна. Мроіцца ўрачыстае прыняцце эпахальнага дакумента па наданні культурнай галіне нацыі статусу стратэгічнай, прыярытэтнай, лёсаўтваральнай. І аргументы ў дакуменце прыведзены жалезныя. Маўляў, чысціня ліфтаў наўпрост залежыць ад комплекснага культурнага выхавання. Будуць чыстымі думкі ды ўчынкі — будуць чыстыя і ліфты, а далей, як кажуць, ланцужковая рэакцыя, ажно да бясплатных экалагічных пакетаў у гандлі. Культура ў эканоміцы і эканоміка культуры — рэч, сцвярджаюць спецыялісты, надзвычай магутная. Толькі вось не атрымліваецца чамусьці пераканацца ў гэтым на ўласныя вочы. Абпісаныя ліфты, відаць, замінаюць. А клубы, музеі ды бібліятэкі застаюцца пакуль не магутнымі мацерыкамі, а лядашчымі выспачкамі пасярод неспакойнага мора недафінансавання.
Далей
|
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша паведамляе “К”, што 19 снежня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна горада Оршы
прайшоў круглы стол. Яго тэма: “Помнікі кніжнай культуры Аршаншчыны: “Ад Буквара Спірыдона Собаля да нашых дзён”.
Далей
|
Захавальнікі памяці
23 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе круглы стол “Супрацоўніцтва дзяржаўных музеяў і прыватных калекцыянераў: сучасны стан і перспектывы”. Мерапрыемства з’яўляецца адным са складнікаў выставачнага праекта “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры”.
Далей
|
Брэсцкая рэпетыцыя да галоўнага балю
Як паведаміла “К” Наталля Бернат, вядучы метадыст па інструментальным мастацтве Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, на 20 снежня запланавана правядзенне Навагодняга балю з губернатарам. Мяркуецца, што мерапрыемства адбудзецца ў харэаграфічнай школе абласнога цэнтра.
Далей
|
Цягам жыцця маё стаўленне да бібліятэк не тое што мянялася карэнным чынам. Не. Яно пакрысе трансфармавалася ў залежнасці ад таго, што я чакаю ад паходу да кніжных стэлажоў. У пяць гадоў бібліятэка — храм, а бібліятэкар — другі пасля Бога. Гэта ён дае мне магчымасць штораз трымаць новую кніжку з неверагоднымі карцінкамі. У дваццаць гадоў бібліятэка — кнігасховішча, вось толькі бібліятэкар не замінаў бы спакойна корпацца ў кнігах. У пяцьдзясят з гакам бібліятэка — месца сустрэчы з аднадумцамі, магчымасць камфортнага адхлання за кубкам кавы і нязмушанай гаворкі пра, скажам, сюжэтныя хітраспляценні ў прозе Андрэя Федарэнкі ці, да прыкладу, пра пост-мадэрновасць раманаў Барыса Пятровіча.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"