Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 986 cт. ) |
![]() На адной з атэстацый кіраўніцтва запытала ў мяне: “На раёнах цябе як журналіста паважаюць ці баяцца?” Шчыра кажучы, не памятаю, што адказаў. Але з таго моманту раз і назаўжды раздзяліў для сябе паняцці “паважаюць” і “баяцца”. Супрацьлеглыя яны. Павагі дабіцца складаней. Павага — значыць супрацоўніцтва. Прычым, у самым высокім сэнсе: супраца на духоўным узроўні — думаць пра адно і тое ж ды рабіць адно і тое ж. Вось, напэўна, маё журналісцкае шчасце. Але ўсё гэта лірыка, а вашы навіны — надзённая патрэба дня.
Далей
|
![]() Вельмі важна, каб за вашым прафесійным сталеннем сачыў неабыякавы чалавек. Мне, да прыкладу, вельмі пашанцавала. Чытаць нагбом мяне прывучыла маці, а журналістам зрабіў бацька: параіў пайсці працаваць карэспандэнтам, і я пагадзіўся. У пэўных сённяшніх лістах гучыць тэма прафесійнай прадвызначанасці і ролі старэйшых таварышаў у вашым выбары справы на ўсё жыццё. У тым, што гэты выбар шчаслівы, сумнявацца не даводзіцца. Прынамсі, вашы лісты — яскравы таму доказ.
Далей
|
![]() Мінскія туманы — не горшыя за лонданскія, нават, кажуць, больш якасныя і ўстойлівыя. Але ад гэтага нацыянальнага гонару штосьці не дадаецца. У снежні хранічна не стае завей. Мы, снегазалежныя, чакаем напярэдадні святаў лёгкага марозчыку ды ўрачыстага снегападу.
Метэапрагнозы — самыя супярэчлівыя. Таму настрой імкнемся ўзняць ад добрых навін. А на іх, балазе, у пошце “К” дэфіцыту няма. Увогуле, пазітыўныя лісты чытаць — карысна для маральнага здароўя. Палечымся.
Далей
|
![]() Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга АНТОНЕНКА распавядае “К” пра таямніцы аўсянага кіселя і пра тое, што беларусы — ніяк не рахманыя…
Далей
|
![]() 15 студзеня ў Шчучыне адкрылася дзіцячая школа мастацтваў. Справа, падавалася б, шараговая. Але гэта толькі на першы погляд. Капітальны рамонт і мадэрнізацыя будынка былі выкананы ў адпаведнасці з праектам “Сацыяльная інтэграцыя слабых дзяцей праз мастацтва па абодва бакі літоўска-беларускай мяжы” ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія — Літва — Беларусь” 2014 — 2020 гады”. Пра гэта “К” распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама Таццяна Ганчарук. Да слова, 15 студзеня Шчучыншчыне споўнілася 80 гадоў.
Далей
|
![]() Ганаровы Консул Рэспублікі Беларусь ў горадзе Кальяры (Консульская акруга Аўтаномны рэгіён Сардзінія — Італія) Джузэпе Карбоні паведамляе, што 12 студзеня ў Кальяры адбудзецца канцэрт брэсцкага гурта MAROU. Мерапрыемства прымеркавана да святкавання праваслаўных Каляд і Старога Новага года. Гэта падарунак не толькі для жыхароў Сардзініі, але і для шматлікіх прадстаўнікоў мясцовых постсавецкіх суполак.
Далей
|
![]() За значны ўклад у развіццё народнай творчасці і рэалізацыю праекта “Іўеўскі каларыт” прэміяй адзначаны калектыў Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, якім кіруе Святлана Ракець. За мінулы год ва ўстанове наладжана амаль тры з паловай тысячы мерапрыемстваў. У 98 клубных фармаваннях працуюць 1268 дарослых і дзяцей.
Спецпрэмію можна было ўжо даваць за тое, што цягам 11 гадоў установа рэалізуе культурна-турыстычны праект “Сядзіба дзеда Зімніка і бабы Завірухі”. Сядзібу наведала 52 тысячы турыстаў. Але ў творчай скарбонцы цэнтра і апрача гэтага ёсць яшчэ сёе-тое. Пра “сёе-тое” — і размова.
Далей
| ![]() Калектыў Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры адзначаны за важкія дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, за правядзенне маштабных акцый з нагоды тысячагоддзя Брэста і за рэалізацыю праграмы “Брэст — культурная сталіца Садружнасці — 2019”.
Далей
| ![]() Сталічнай гімназіі № 14 пашанцавала: у яе сценах у 1970 годзе нарадзіўся і працягвае з гонарам існаваць заслужаны аматарскі калектыў — фальклорны гурт “Дударыкі”. Прыдумаў яго Дзмітрый Равенскі, заслужаны дзеяч культуры нашай краіны, выдатнік адукацыі. Я шмат пісаў пра ансамбль і яго кіраўніка. Зразумеў, што філасофія любові да Радзімы ў Дзмітрыя Дзмітрыевіча адмысловая: шлях да Беларусі палягае праз яе народнае мастацтва. І гэтае мастацтва трэба не толькі ведаць, неабходна яго мацаваць усімі творчымі сіламі. “Дударыкі” гэтым і займаюцца.
Далей
|
За чысціню ліфтаў!
Пастараюся мысліць глабальна. Мроіцца ўрачыстае прыняцце эпахальнага дакумента па наданні культурнай галіне нацыі статусу стратэгічнай, прыярытэтнай, лёсаўтваральнай. І аргументы ў дакуменце прыведзены жалезныя. Маўляў, чысціня ліфтаў наўпрост залежыць ад комплекснага культурнага выхавання. Будуць чыстымі думкі ды ўчынкі — будуць чыстыя і ліфты, а далей, як кажуць, ланцужковая рэакцыя, ажно да бясплатных экалагічных пакетаў у гандлі. Культура ў эканоміцы і эканоміка культуры — рэч, сцвярджаюць спецыялісты, надзвычай магутная. Толькі вось не атрымліваецца чамусьці пераканацца ў гэтым на ўласныя вочы. Абпісаныя ліфты, відаць, замінаюць. А клубы, музеі ды бібліятэкі застаюцца пакуль не магутнымі мацерыкамі, а лядашчымі выспачкамі пасярод неспакойнага мора недафінансавання.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"