Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 985 cт. ) |
![]() Па прычыне свайго сямігадовага настаўніцтва (родная мова і літаратура) быў абавязаны рэгулярна наведваць сваіх няпростых, мякка кажучы, вучняў па месцы іх жыхарства. Вось тады і давялося пабачыць жытло, дзе не было ніводнай кнігі. Нават слядоў ад падручнікаў не засталося. Відовішча, я вам скажу, жахлівае. У кватэры без душы і людзі пражывалі адпаведныя. Як ім дапамагчы? Выйсце, як падаецца, тут адзінае: мэтанакіраванае эстэтычнае выхаванне з дзіцячага садка пачынаючы. Даўно прызнаны факт, падлетак, які грае на нейкім музычным інструменце і ведае дакладную дарогу ў бібліятэку, нават у няпоўнай і не вельмі паспяховай сям’і вырастае без правапарушэнняў і з трывалай жыццёвай пазіцыяй. Шмат пісаў пра паспяховыя дзіцячыя музычныя калектывы,
што наўмысна складаліся з цяжкіх падлеткаў. Але сёння гаворка пра спецыялістаў крыху іншага роду — пра бібліятэкараў.
Далей
|
![]() Мне — амаль 60 і я змагаюся са старасцю. Перамога тут — як пераходны кубак. Учора выйгравала яна, сёння захопліваю ініцыятыву я. У дадзеным “мілітарысцкім” выпадку я, на жаль, — адзін у полі воін. Але ж днямі загадчык аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец высказала думку, што змагаецца з кепскім настроем, сумам і неапраўданай стомай (а ўсё гэта складнікі далёка не маладосці) варта талакой. І, самае галоўнае, не змагацца тут трэба і не бой весці, а навучыцца сябраваць і радавацца жыццю. А натхніў нас на гэтыя развагі Зецельскі фэст. Пра яго і гаворка.
Далей
|
![]() На Ганцавіччыне быў у камандзіроўках з паўдзясятка разоў дакладна. Цяга гэтая тлумачыцца звычайным словам “Люблю”. І людзей мясцовых, і спевы, і зямлю, на якой жыта расці не вельмі хоча, а вось таленты буяюць з неверагоднай жыццёвай сілай. Палессе, яно такое!
У гэтай цудоўнай глыбі Беларусі Якуб Колас, калі казаць сучаснымі канцылярызмамі, стаў маладым спецыялістам: на першым месцы працы пачаў настаўнічаць у вёсцы Люсіна. Пра культурную адметнасць краю і пра тое, як знайшоў рэальную Ядвісю — каханую літаратурнага героя трылогіі “На ростанях” Лабановіча — я пісаў вельмі ўдумліва і надзвычай шмат. А сёння больш падрабязней хачу спыніцца на дзейнасці мясцовага Дома рамёстваў. Тут таксама шмат неардынарнага, а таму — цікавага не толькі мне, але і шаноўнаму чытачу, які з неабыякавасцю ставіцца да традыцыйнага нашага мастацтва, і аўтэнтычнага, і сучаснага.
Далей
|
Не пад караоке, а ўжывую
Вось якая падзея адбылася днямі ў Бераставіцкім раёне: ткачыхі Марыя Кажанеўская ды Алена Марцэвіч атрымалі пасведчанні народных майстроў і першыя на Бераставіччыне займелі гэтае званне. Падзея маштабная не толькі для раёна. Чым больш дасведчаных носьбітаў традыцыйнага беларускага мастацтва, тым мацней гэтае мастацтва ўплывае на нашы светапогляд, густ і духоўнасць. Інакш кажучы, дробязей у сферы рэгіянальнай культуры не бывае. Нават цвік, своечасова і правільна забіты ў новую падлогу танцавальнай залы, робіць гонар работнікам сельскага клуба і рабочым раённай гаспадарчай групы. Іншая справа, што і пра гэтыя працоўныя будні пісаць трэба дасведчана і з вялікім натхненнем. Але не буду аналізаваць якасць нашай пошты, а вярнуся да нашых ткачых з Бераставіцкага раёна.
Далей
|
![]() Аднойчы ў Зэльве мы правялі з калегам эксперымент: запыталіся ў маладзёнаў, людзей сярэдняга веку і зусім сівых жыхароў, дзе пахавана Ларыса Геніюш. Апытаных было больш за дзясятак. І літаральна кожны з ахвотай распавёў, дзе знайшла супакаенне неўтаймоўная беларуская паэтка. Амаль усе імкнуліся паказаць, дзе канкрэтна на гарадскіх могілках знайшла апошні спачын Ларыса Антонаўна. 9 жніўня ёй споўнілася б 110 гадоў.
Далей
|
![]() Я веру ў чарадзейнае ды незвычайнае. У Дзеда Мароза — не аж з маленства, а ў падступніцтва беларускіх цмокаў — заўжды так, бо іх і сёння хапае паміж нас. Але не будзем пра кепскае… Маці мая — дарэчы, настаўніца — расказвала, як даведацца, ці існуе Хатнік (ёй яе маці распавядала). Трэба ў кладоўцы пакласці на падлогу цукерку і насыпаць трохі цукровага пяску. Хатнік возьме падарунак і пакіне слядкі. Хтосьці скажа, што слядкі гэтыя — мышыныя, але тое ніякім чынам не пахісне маю святую веру ў Хатніка. Мой, да слова, заўжды са мной. Веру і ў неапазнаныя лятаючыя аб’екты, безліч якіх я бачыў пасля катастрофы на ЧАЭС у начным веткаўскім небе. І ў Чорнага Манаха, які здавён атабарыўся ў Гальшанскіх замкавых мурах. І ў тое, што Бог жыве на Беларусі, а сапраўдныя вялікія князі нараджаюцца толькі ад сапраўднага вялікага кахання.
Далей
|
![]() Праз лістоту пачала прабівацца жоўтая туга. А ўслед за ёй і сястра-настальгія спрабуе стукаць халодным дажджом у шыбку. Амаль тры тыдні як скончылася лета. У паэта Віктара Стрыжака ў гэты час якраз замірала чарговае сур’ёзнае каханне, а ўзамен нараджаліся не абы-якія вершы: “Як ні плач ты і як ні кляні, я ніколі не буду з табою. Восень едзе на рабым кані, паганяючы жоўтай журбою”. Нашы сталы ў Веткаўскай рэдакцыі стаялі насупраць, і я меў шчаслівую магчымасць назіраць іншым разам, як з успамінаў і мрой нараджаліся і пачыналі лунаць над вольнай Веткай трапяткія радкі. Я толькі вучыўся тады складаць словы ў сказы так, каб чытачы разумелі мяне з першага разу. Даволі складаная навука, як аказалася.
Згадак шмат. Самае цікавае, што сорак гадоў таму я таксама рыхтаваў агляды пісьмаў. Бывала, што прыходзіла іх штодня па некалькі дзясяткаў, і не дай Бог праігнараваць хоць адно. Шмат было падзяк, прапаноў, скаргаў. Трапляліся і кур’ёзныя лісты. Памятаю, прыйшлося выязджаць у камандзіроўку, каб сфатаграфаваць і апісаць рэдкі кактус, якому ўздумалася квітнець. А было пісьмо з катэгарычнай просьбай дапамагчы ў зборы… каларадскага жука на прыватным падворку. Бадай, адзіны выпадак, калі на месца не выязджаў і абмежаваўся толькі тэлефоннай маральнай падтрымкай стомленага бульбавода.
Далей
|
![]() З Васілём Быкавым, шкада, не быў знаёмы. Калі я пераехаў у Мінск, ён з’ехаў ужо за мяжу. А вось з Рыгорам Іванавічам нас даўно і назаўжды пазнаёміў паэт Віця Стрыжак, з якім мы шмат гадоў працавалі разам у Веткаўскай райгазеце. Менавіта Барадулін быў для Віктара хросным бацькам у літаратуры. Для мяне ж і Быкаў, і Барадулін былі і застаюцца волатамі, на якіх трымаецца высокае беларускае неба. Нічым сябе не заплямілі. А святло іх магутнага слова і па сёння саграе нашы душы і дае спадзеў на лепшую будучыню нашай зямлі. Барадулін быў вельмі выхаваным і кожнаму са знаёмых маладзёнаў казаў на развітанне “Беражы сябе, дзетка!” Казаў і мне так. “Берагу, Рыгор Іванавіч, але атрымліваецца не заўжды”. На гэтым з летуценнай лірыкай заканчваю і звяртаюся да канкрэтных фактаў.
Далей
|
![]() Ну, могуць жа, калі хочуць! Толькі мы напісалі, што няма ў аглядах пошты матэрыялаў пра творчае стасункаванне сталічных дзеячаў мастацтваў з работнікамі раённай сферы культуры, як у рэдакцыю прыйшла навіна з Ашмян. Тамтэйшыя метадысты пішуць, што ў раённы цэнтр завіталі прадстаўнікі Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. І не толькі дзеля знаёмства з мясцовымі цікавосткамі. Не, прывезлі і сваю: спектакль “Абрабаванне апоўначы”. Пастаноўка (цытую) “ у гумарыстычным святле прыадкрыла пэўныя цёмныя моманты з жыцця работнікаў гандлю”. Смеху, кажуць, было шмат. А гандлёвыя работнікі не пакрыўдзіліся, бо гумар — ён і ёсць гумар. Вось такая калабарацыя. Пра яе і паспрабуем сёння пагаварыць. З вашай дапамогай, безумоўна.
Далей
|
Цікавыя людзі мы
Свой артыкул “Больш самачыннасці” (1919) публіцыст Купала распачаў так: “Цікавыя людзі мы — беларусы!” Выснову гэтую хачу выкарыстаць не для таго, каб згадаць колішняе, хрэстаматыйнае: “якое б ліха навокал нас і з намі ні рабілася, якіх бы мы ні перажывалі нягод і крыўд — мы гэтага як бы ня бачым, а калі і бачым, то ліха церпім ды чакаем, што вось нехта прыйдзе і гэта нашае ліха пабярэ з сабою”.
Пагадзіцеся, выснова трошкі згубіла актуальнасць. А вось словы пра тое, што цікавыя мы, патрабуюць, на мой погляд, больш падрабязнага разгляду… Купалу і што з ім звязана колісь ды цяпер, згадаю яшчэ не раз.
Апостал нацыі. І гэта неаспрэчна.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"