Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Уваход летам забаронены!, або Як не прайсці ў бібліятэку?
Неаднойчы мае мінскія сябры пыталіся ў мяне: “Чаму б табе не напісаць пра сталічныя бібліятэкі? А то ўсё ездзіш і ездзіш па вёсках ды гарадах! У Мінску ж столькі цікавага!” Праўда, колькі там таго цікавага, яны зазвычай не ўдакладнялі. Адно што называлі ўпадабаную імі бібліятэку ці тыя шыкоўныя ды новыя кнігі, якія давялося там пачытаць. З цягам часу тое пытанне пра магчымы “шпацыр” па сталічных бібліятэках сталася ў маіх сяброў рытарычным: я так і працягваў ездзіць у камандзіроўкі. Але гэтымі летнімі спякотнымі днямі мне самому закарцела даведацца, як жа і чым жывуць сталічныя бібліятэкары. Можа, яны маюць шмат цікавых праектаў, якія варта прадэманстраваць іхнім калегам з рэгіёнаў? Ці паспяхова супрацоўнічаюць са спонсарамі ды мецэнатамі, бо, што ні кажы, а ў Мінску магчымасцей для гэтага — больш чым дастаткова?
Далей
|
Хочаш даплату? Спявай!
“Эканоміка павінна быць эканомнай”. Гэты лозунг, што ўпершыню прагучаў калісьці з вуснаў Леаніда Брэжнева пад час аднаго з партыйных з’ездаў, сцвярджаў, у першую чаргу, неабходнасць эканоміі ў краіне Саветаў. Але ж таксама і тое, што ў СССР з’явіліся фінансавыя праблемы і іх неабходна вырашаць новымі, непланавымі метадамі. Аптымізацыя, што цяпер поўным ходам ідзе ў сферы культуры Беларусі — у першую чаргу, у сельскай мясцовасці — таксама разлічана менавіта на эканомію дзяржаўных сродкаў. Але, як паказала наша нядаўняя размова з першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Святланай Баранок, эканомія тая — па факце не надта і вялікая (гл. “К” № 21 за 2013 г.). Больш важкая аддача сферы культуры, як аказалася, палягае ў іншым аспекце: у прадастаўленні платных паслуг насельніцтву.
Далей
|
Палескі Эдэм, які сніцца і мне
Памятаю, у дзяцінстве я разам з бацькамі неаднойчы выпраўляўся па Прыпяці з Пінска ажно да Турава. Хуткасная “Ракета”, з маленькімі ілюмінатарамі, здавалася мне тады сапраўднай касмічнай ракетай, бо яе хуткасць сапраўды ўражвала. А хвалі, што яна ўздымала, можна было параўнаць з марскімі, ад якіх вельмі пакутавалі шматлікія рыбакі ў чоўнах ды “маторках”…
Далей
|
Усе будзе няшна? Ці — як з "катламі"?
Адна мая знаёмая часцяком кажа слова “няшна” ці “няшка”. У сэнсе — “добра”, “выдатна”. Ну і што, скажаце вы? У кожнага свае шкілеты ў шафе ці прусакі ў галаве. Раней, прыкладам, лічылася крутым казаць “усё будзе акей”. Той, хто гэтак прамаўляў, прылічваў сябе, магчыма, да знаўцаў англійскай мовы ці да ахвотных з’ехаць у Штаты, дакладна не ведаю. Але ж маштабы сённяшніх слоўных экзерсісаў папраўдзе ўражваюць.
Далей
Каментарыі (1)
|
“Звязка” з бізнесам
А я — ізноў пра Лельчыцы. Што ні кажы, а ўражанняў з трохдзённай камандзіроўкі ў гасцінны “край Леля” ў мяне засталося дастаткова. Чарговы матэрыял — пра супрацоўніцтва мясцовых культработнікаў з прыватнікамі.
Далей
|
Некалькі дзён у XIX стагоддзі
Цяпер я ведаю: машына часу дакладна існуе. І знаходзіцца яна не ў Лондане, дзе жыў Герберт Уэлс, а ў гарадскім пасёлку Акцябрскі — колішняй Рудабелцы. Менавіта ў гэтым мястэчку Гомельскай вобласці раз на два гады ладзяцца заключныя мерапрыемствы Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Цягам амаль тыдня ў гарадскім пасёлку можна было ўбачыць, як па вуліцах шпацыруюць хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальных строях ці спяваюць народныя песні бабулі ды дзядулі, наталіць сваю прагу да нацыянальных танцаў, а таксама паглядзець старажытны абрад “Купалле” і нават паўдзельнічаць у ім. Адным словам, уражанне такое, быццам ты знаходзішся не ў дваццаць першым стагоддзі, а дзевятнаццатае не адпускала ні на хвіліну… Праўда, раз-пораз, калі ў горадзе заўважаўся аўтамабіль, а ў руках маладых і сталых артыстаў у льняной вопратцы — смартфоны, пачуццё таго, што ты апынуўся ў “машыне часу”, знікала. Але, шчыра прызнаюся, ненадоўга.
Далей
|
Вёска з трыма… галерэямі
Ажно тры карцінныя галерэі ў невялікім горадзе? Што ж, гэта цалкам магчыма. А вось ці могуць існаваць карцінныя галерэі ў вёсцы? Могуць! Сцвярджаю гэта з упэўненасцю. Праўда, пакуль іх можна ўбачыць не ў беларускай, а ў французскай вёсцы. Але ж хто забараняе пераняць замежны вопыт? Урэшце, нагадаю, у вёсцы Моталь на Іванаўшчыне ўжо ёсць некалькі музеяў…
Далей
|
Партнёрства з Кітаем
Нядаўна адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі і Дзяржаўным музеем імператарскага палаца Гугун Кітая. Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар НММ Уладзімір Пракапцоў і дырэктар кітайскага музея Шань Цзісян.
Далей
|
А бібліятэка будучыні вам не патрэбная?
Мы пастаянна задаём бібліятэкарам пытанне: ці трэба перафармаціраваць вашу справу? Амаль кожны стараецца ўхіліцца ад адказу. Між тым, пытанні “Як не згубіць чытача?”, “Як прыцягнуць новага?”, “Як увогуле захаваць ад працэсаў аптымізацыі сельскую бібліятэку?” з кожным днём набываюць усё большую актуальнасць. У Расіі, да прыкладу, гавораць пра гэта на поўны голас. У нас — трымаецца незразумелая паўза. Не спазніцца б. Таму мы, журналісты “К”, тыя, хто стала працуе з тэмай устаноў культуры і, у прыватнасці, бібліятэк, вырашылі абмеркаваць перспектывы бібліятэчнай справы спачатку на сваім, журналісцкім, узроўні. А раптам нашы развагі зачэпяць ды раскатурхаюць прафесіяналаў? Мы вельмі гэтага хочам і чакаем контраргументаў і контрпрапаноў.
Далей
Каментарыі (5)
|
Консул са Стрэлічава
Сёлета адзначаецца 200-годдзе з дня нараджэння нашага земляка Іосіфа Антонавіча Гашкевіча — дыпламата, усходазнаўцы, перакладчыка і мовазнаўцы, першага дыпламатычнага прадстаўніка Расійскай імперыі ў Японіі. Яго асоба, як і ягоная навуковая ды дыпламатычная дзейнасць, настолькі шматгранная, што дасюль прыцягвае ўвагу шматлікіх навукоўцаў з розных краін Еўропы і Азіі. У тым ліку — з Японіі ды Беларусі. Дзейнасць Гашкевіча ўшанавана і UNESCO: сусветная арганізацыя ўнесла ягоныя ўгодкі ў свой Каляндар памятных дат.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"