Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Камп’ютар, які ведае дзеканне з аканнем
Як пісаў Чэстэртан, сапраўднага чалавека пазнаць не цяжка: у яго боль у сэрцы і ўсмешка на твары. Сапраўднага аўтэнтычнага беларуса таксама пазнаць даволі лёгка: з ягоным, паводле Пімена Панчанкі, звонкім “дзе” і густым “чаго”, з яго “мяккім” вымаўленнем слоў тыпу “сьнех” і “сьмех”, цвёрдым “р”, “аканнем” ды “яканнем”. А каб гэтую адметную маўленчую аўтэнтыку захаваць, варта яе кадыфікаваць — прывесці да нормы і замацаваць у слоўніку.
Далей
|
Дзе твой даспех, Радзівіл?
У хуткім часе наведвальнікі Нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў здолеюць убачыць на свае вочы хаця б малюткую частку ўнікальнай калекцыі магнацкага роду. Як паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Егарэйчанка, заключана папярэдняя дамова з музеем у Кембрыджы, які прадаставіць на дэпазітнае захоўванне з дзясятак узораў зброі і даспехаў. У родныя сцены яны вернуцца толькі часова — тэрмінам прыкладна на чатыры гады. Гэтае пагадненне стала рэальным плёнам мэтанакіраванай работы супрацоўнікаў музея па вывучэнні радзівілаўскіх збораў і знаёмстве з імі беларускай аўдыторыі.
Далей
|
У асацыяцыі — новы старшыня
28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 365 дэлегатаў з самых розных куткоў Беларусі — супрацоўнікі сталічных, рэгіянальных і раённых бібліятэк рэспублікі.
Далей
|
Дэфіле па-турэцку
З 26 па 30 лістапада ў Мінску і Маладзечне пройдуць Дні культуры Турэцкай Рэспублікі.
Далей
|
У скарбонку філатэліста
Больш за 20 гадоў выдавецкі цэнтр “Марка” Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белпошта” выпускае мастацкія маркі да знамянальных дат у гісторыі і культуры Беларусі. У 2017-м краіна адзначала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Калектыў “Маркі” таксама не абмінуў увагай гэтыя падзеі.
Далей
|
Айчынны “дыснейлэнд” непадалёк ад Гродна
Сацыяльная адказнасць бізнесу, як вядома, праяўляецца не ў словах і абяцаннях, а ў сапраўдных справах. Гэтую выснову сёння разумеюць і цалкам падзяляюць многія флагманы беларускай вытворчасці. Сярод такіх лідараў стала і надоўга “прапісаўся” Гродзенскі мясакамбінат. Да ўсяго, ён з’яўляецца ўладальнікам унікальнага агратурыстычнага комплексу “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”, які часам нават называюць айчынным “дыснейлэндам”.
Цяпер “Каробчыцы” — адзін з самых дагледжаных куткоў Гродзеншчыны, а таксама і бадай самы запатрабаваны тураб’ект. У выхадныя сюды прыязджаюць да 3 тысяч чалавек. Пра гэты, знакаміты на ўсю вобласць ды, бадай, і на ўсю Беларусь сацыяльна-культурны аб’ект, далейшыя перспектывы яго “раскруткі”, сацыяльнае жыццё прадпрыемства і многае іншае “К” пагутарыла з генеральным дырэктарам ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” Анатолем ГРЫШУКОМ.
Далей
|
Праз 500 гадоў пасля Скарыны
Сёлета адбыліся дзве знакавыя падзеі ў культурным і рэлігійным жыцці краіны: з друку выйшлі першыя поўныя афіцыйныя пераклады Новага Запавету Беларускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Асабліва важна, што адбылося гэта ў год, калі Беларусь і ўвесь свет адзначаюць 500-годдзе ўсходнеславянскага кнігадрукавання, якое таксама колісь распачалося з друкавання біблійных тэкстаў. Пра цяжкасці перакладчыцкай працы, карпатлівы пошук тэрміналагічных адпаведнікаў і немінучыя спрэчныя моманты “К” пагутарыла са спецыялістамі, якія адказвалі за пераклады Новага Запавету на беларускую мову.
Далей
|
Поўх румынак не носіць
Мая жонка жартам кажа, што марыць дажыць да ўлюбёнага мной узросту 75+. А ўсё таму, што я часцяком імкнуся выбрацца ў вёску, каб збіраць-запісваць там дыялектныя словы ад старых бабуль — тых, якія сваю мясцовую гаворку найбольш поўна захавалі і гатовы ёй падзяліцца з любым ахвочым. Абы нехта слухаў.
Далей
|
Зварот наконт варот
Пільная ўвага грамадства да ўсяго, што адбываецца ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, робіцца натуральнай і паўсядзённай. І гэта цалкам зразумела. Бо страты ў гэтай сферы часцяком бываюць незваротныя, а “новабуды” і будоўлі “а-ля старасветчына” выклікаюць у некаторых людзей не толькі непаразуменне, але часам і катэгарычнае непрыманне.
Далей
|
Млын бы яблык раздору
У “К” звярнулася наша даўняя чытачка Алена Прохарава з даволі праблемным пытаннем. Канфлікт узнік вакол старога ветрака ў вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна. Вяскоўцы здавён лічылі яго сваёй адметнасцю, але адзін прыватнік перакананы, што мае на млын правы. І ў адзін цудоўны дзень вырашыў яго забраць ды звезці на сваю тэрыторыю. Прычым без згоды жыхароў і без паведамлення ў мясцовыя органы ўлады.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"