Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Другі Спас спелых яблык прыпас
Сярэдзіна лета — самая пара ласавацца мёдам і яблыкамі. А таксама ладзіць “мядовыя спаборніцтвы”, конкурсы ды фестывалі з нагоды Мядовага Спаса, які адзначаецца 14 жніўня.
Далей
|
Флэшмобы на асфальце
Заняткі харэаграфіі, ганчарства і… каратэ з тайскім боксам. Старое і новае, традыцыйнае і сучаснае, праверанае гадамі і рызыкоўна-эпатажнае. Не так даўно адкрыты Мінскі гарадскі палац культуры актыўна спрабуе знайсці ўласнае “месца пад сонцам” і не цураецца ладзіць у сваіх сценах і спартыўныя спаборніцтвы, і тэатральныя пастаноўкі, а ля ганку — танцавальныя фестывалі, у якіх можа прыняць удзел любы ахвотны. “К” прайшлася па абноўленых залах і кабінетах колішняга “Камволя” і пацікавілася, чым сёння жыве і “дыхае” Мінскі ГПК.
Далей
|
Беларуская дуда ў Караван-сараі
З 18 па 25 ліпеня ў адным з раёнаў Стамбула — у мястэчку Шыле, што на чарнаморскім узбярэжжы, прайшоў 31 Міжнародны фестываль
культуры і мастацтва.
Далей
|
Пергалезі “прызямліўся” ў Шэметава
У Мядзельскім раёне завяршыўся ІІІ Міжнародны фестываль камернай музыкі, прысвечаны сусветна вядомаму кампазітару Дзмітрыю Шастаковічу. Мерапрыемства было рэалізавана пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, Мінскага аблвыканкама, пасольства Беларусі ў Францыі, а таксама Мядзельскага райвыканкама і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Далей
|
Ляцець, нічога не баючыся
30 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара з сёлетнімі выпускнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў сферы культуры. Мерапрыемства прайшло напярэдадні Рэспубліканскага балю з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Далей
|
Гран-пры атрымаў Пясняр!
Напрыканцы чэрвеня ў Душанбэ адбыўся XV Міжнародны конкурс “Мастацтва кнігі” дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Беларускія выдавецтвы атрымалі 11 узнагарод
Далей
|
Купальскі фэст у гонар Малой радзімы
Ужо зусім хутка, 7 — 8 ліпеня, на беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна пройдзе рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Шклоўскі райвыканкам.
Далей
|
Міжэтнічны флэшмоб на беларускім падворку
Колькі нацыянальнасцяў жыве ў нашым спрадвеку мультыкультурным краі? Не меней за 34! Прынамсі, столькі іх прадстаўлена на XII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які ў гэтыя выхадныя буяе ў Гродне. На маштабны форум з’ехалася каля 800 непасрэдных яго ўдзельнікаў, выбітныя творчыя сілы краіны, акрэдытаваныя на Беларусі дыпламаты. Доўгачаканым госцем, які атрымаў у Гродне пастаянную прапіску, стаў і… Давыд Гарадзенскі. Помнік знакамітаму ваяру, чый вобраз скульптар Сяргей Аганаў увасобіў у больш як трохметровай гранітнай глыбе, быў адкрыты ўчора ля замкавых валоў.
А ў цэнтры Гродна, які ператварыўся ў вялізную арт-пляцоўку, і зараз можна пераканацца, што карагод і сяброўскія абдымкі — з’явы роднасныя.
Далей
|
Сталіца палеская, сталіца культурная
У высокім культурным статусе Пінска я асабіста ніколі не сумняваўся. Не толькі таму, што сам адтуль родам. Шматкроць на свае вочы бачыў тыя маштабныя акцыі, якія ладзяць супрацоўнікі ўстаноў культуры горада і раёна на самым высокім арганізацыйным узроўні. І таму ўдвая (ці нават утрая) прыемна пісаць пра тое, што культурныя здабыткі Пінска ў наступным годзе змогуць ацаніць усе беларусы: сталіца Заходняга Палесся займее высокі статус культурнай сталіцы Беларусі.
Далей
|
Ці ведаў Карл Юнг пра Бабу Ягу?
Казкі завабліваюць у палон не толькі малых дзетак. Іх свет зачароўвае сваім хараством і дарослых. Менавіта таму казкі лічацца найбуйнейшым здабыткам нацыянальнай культуры, які да сёння захоўвае сваё эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. У гэтым можна было пераканацца, наведаўшы Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"