Аўтары
Аўтар Надзея КУДРЭЙКА ( 211 cт. )Prof-партфоліа № 36 / 1423 за 2019-09-07
Вярнуць згубленыя саўндтрэкі эпохі
Не абавязкова быць сур’ёзным навукоўцам, каб займацца гістарычнымі даследваннямі — можна проста любіць музыку і мець цікаўнасць. Вось як Віктар Сямашка — музыкант, паэт і журналіст, які акрамя 20-ці гадоў на сцэне і некалькіх паэтычных зборнікаў можа пахваліцца і вялікім шэрагам радыёперадач, што даносяць да сучаснага слухача галасы і гукі з мінулага і насамрэч адкрываюць невядомыя ці проста забытыя старонкі. У свой час меў розгалас радыёцыкл Віктара Сямашкі пра беларускі рок-н-рол 60 — 70-х гадоў, на чарзе перадгісторыя джаза ў Беларусі, у полі зроку першыя беларускія саўндтрэкі, першыя беларускія пласцінкі і гэтак далей. Істотна, што ўсё
са словам “беларускае”, бо яно і наша роднае,
і падчас амаль не даследаванае.
Далей
|
№ 27 / 1414 за 2019-07-06
DEE TREE: “музыка бацькоў” і соўл XXI стагоддзя
Мінскую групу Dee Tree называюць піянерам новага беларускага соўла. Першыя трэкі адразу выклікалі ажыўленне ў стане меламанаў — маўляў, такога ў нас яшчэ не было. Хоць стыль і не новы, але з імпэтам адгукнулася на яго і маладая публіка. Дэбютны альбом з назвай All is 111, што выйшаў гэтым летам, спраўдзіў чаканні, а канцэрт-прэзентацыя ў культурным цэнтры “Корпус” прайшоў з аншлагам і зорнымі гасцямі: на сцэне былі знакамітыя джазавыя музыканты, Валерый Дайнэка і госпел-хор. Сам альбом выдадзены лэйблам Івана Дорна Masterskaya. Тое, што пачыналася з джэмаў для ўласнага задавальнення, ужо выйшла на прафесійныя рэйкі. Не толькі голас, але і душа соўл-групы — вакалістка Валерыя ДЭЛЕ. Яе тэмбр, стыль і харызма — ледзь не палова поспеху Dee Tree.
Далей
|
art-блог № 35 / 1422 за 2019-08-31
Куточак для існых музыкантаў
На працягу двух з паловай гадоў кожны 22-і дзень месяца ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура ў Мінску адкрываўся для паказу “Живой уголок” — у дзіўнай зале сярод магутных скульптур і бюстаў выступалі музыканты, якіх таксама можна назваць дзіўнымі, нестандартнымі, незвычайнымі. Жнівень не стаў выключэннем: поўная зала гледачоў сабралася, каб паслухаць музыканта з Гродна, вядомага як “.К/tochka K”, і мінскую групу “Morkvoцвет”. Але гэта быў апошні канцэрт праекта, і ім у музеі Азгура развітваліся са сваім сябрам, калегам і аднадумцам Леанідам Нарушэвічам — “Живой уголок” быў яго аўтарскім праектам. У чэрвені знакаміты музыкант, майстар інтуітыўнай імправізацыі і лідар групы “Князь Мышкін” заўчасна пакінуў гэты свет. Праграму на жнівень сабраў яшчэ ён сам, толькі прайшла яна без яго.
Далей
|
Фрыстайл № 34 / 1421 за 2019-08-24
Руся: “Я зразумела, чаго хачу ад жыцця”
Вакалістка гурта Shuma, вакалістка гуртоў Kazalpin, Akana NHS ці Indiga — такіх вызначэнняў для Русі замала. Яе кароткае сцэнічнае імя ўжо само па сабе брэнд — мноства праектаў, сумесных прац, прэмій і ўзнагарод. Яшчэ ў 2003-м Indiga перамагла на “Басовішчы”, у 2015-м званне лепшага альбома Беларусі атрымала дэбютная пласцінка Shuma, сёлета кліп Shuma стаў лаўрэатам Берлінскага фестывалю музычнага відэа. Руся прыцягвае ўвагу і ў музыцы, і па-за музыкай — у яе хапае заняткаў, якія маюць розгалас у публічнай прасторы. І нават нараджэнне дзіця не запаволіла хуткі рух. У самы бліжэйшы час на свет з’явіцца трэці альбом Shuma з назвай “Me, mother”, які сама артыстка лічыць лепшым у кар’еры гурта.
Далей
|
№ 32 / 1419 за 2019-08-10
UZARI: “Мяне лічаць белай варонай”
Ці ёсць жыццё пасля “Еўрабачання”? Для многіх удзел у ім так і застаецца самым яскравым момантам у кар’еры. Uzari разам са скрыпачкай Маймунай прадстаўляў Беларусь на міжнародным конкурсе ў 2015 годзе, але славутым музыкант хоча быць не за кошт гэтага — ён ідзе наперад. Нядаўна на свет з’явіўся дэбютны альбом “Падзяка сэрца”. Ваня Зданюк з песняй аўтарства Uzari стаў лаўрэатам “Славянскага базару ў Віцебску”. Незадоўга да таго выступленне Юрыя Наўроцкага — Uzari — было адным з самых запамінальных нумароў шоу закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Толькі-толькі ў Юрмале прайшоў чарговы фестываль Лаймы Вайкуле, сярод зорак якога быў і наш герой. А яшчэ ў яго свая прадакшн-кампанія і школа мастацтваў. Галоўнае, што вылучае Uzari на нашай сцэне, — імкненне ствараць актуальную і стыльную поп-музыку.
Далей
|
Актуаліі № 31 / 1418 за 2019-08-03
Святло зямлі Узбекістана
Дні культуры Узбекістана ў Беларусі прайшлі з 29 ліпеня па 1 жніўня ў Мінску і Бабруйску. Падзея ўнікальная тым, што адбылася ўпершыню ў гісторыі дзвюх незалежных дзяржаў. Шэраг культурных мерапрыемстваў быў прымеркаваны да першага афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева ў Рэспубліку Беларусь 31 ліпеня. У гэтыя ж дні ў Мінску праходзіў і Першы беларуска-узбекскі форум рэгіёнаў.
Далей
|
Персона № 30 / 1417 за 2019-07-27
Калекцыянер чалавечых лёсаў
Альманаху “Маналог” 23 гады, адпаведна і 23 нумары — новы выйшаў нядаўна. Рэдкае літаратурна-мастацкае выданне , якое з гонарам называе сябе аўтарскім, і якое насуперак сваёй некамерцыйнасці выдаецца у выглядзе шыкоўнай каляровай кніжкі. Галоўныя ў ім маналогі людзей — творцаў, якія шмат у чым і вызначаюць тое, што мы называем беларускай культурай і мастацтвам: ад будучага Нобелеўскага лаўрэата да знакамітых музыкантаў, ад ушанаваных мастакоў да забытага паэта, ад бардаў да самых актуальных пісьменнікаў… Ужо сабралася паважная калекцыя. Аўтар, стваральнік “Маналога” Аляксей АНДРЭЕЎ распавёў “К” пра творчыя прынцыпы, гісторыю любві і новы нумар альманаха.
Далей
|
№ 29 / 1416 за 2019-07-20
Аляксандр ЛІПНІЦКІ: “На сцэне я падключаюся да касмічнай разеткі”
Наша краіна славіцца вялікімі аркестрамі — сімфанічнымі, эстраднымі, народнымі, духавымі і нават джазавымі. У большасці выпадкаў яны акадэмічныя, філарманічныя… А ёсць і шоу-аркестр, і ён нічый, сам па сабе. Калектыў Lipnitsky Show Orchestra існуе шэсць гадоў. Пастаянна на тэлеэкране, мае аўтарытэт у прафесіянальных колах і рэнамэ экстравагантнага разбуральніка традыцый. Да яго стварэння Аляксандр ЛІПНІЦКІ прыйшоў, засвоіўшы прафесію не толькі дырыжора (рознымі аркестрамі ён кіруе ўжо 17 гадоў), але і піяніста, трубача, бубнача, кампазітара. Ён сам іграў у аркестрах і папулярных групах, сам выкладаў музычную прафесію. І ўсё ж справа жыцця для музыканта — уласны Lipnitsky Show Orchestra.
Далей
|
"Славянскі базар — 2019" № 25 / 1412 за 2019-06-22
Ксенія ГАЛЕЦКАЯ: “Лёгка спяваць, жыць і сябраваць”
Спяваць, танцаваць, перамагаць у конкурсах, адначасова працаваць на тэлебачанні, вучыць тры замежныя мовы, маляваць, аказваць першую медыцынскую дапамогу — усё гэта з лёгкасцю і радасцю можа рабіць 11-гадовая Ксенія Галецкая. Менавіта яна ў хуткім часе прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе “Славянскага базару ў Віцебску”. Ёсць у Ксеніі правіла — без перамог і прэмій з конкурсаў не вяртацца. Віцебскі фестываль не павінны стаць выключэннем — энергіі і аптымізму ў юнай артысткі хапае, моцы ў голасе таксама, песні яскравыя, гучныя і рытмічныя. Застаецца пажадаць толькі ўдачы!
Далей
|
"Маладзечна – 2019" № 24 / 1411 за 2019-06-15
Яна МАРМЫШ: “Я люблю песні з глыбокім зместам”
У мінулыя выхадныя завяршыўся XIX Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна — 2019”, галоўнай падзеяй якога традыцыйна становіцца конкурс маладых выканаўцаў. Сёлета ў ім перамагла Яна Мармыш — 18-гадовая навучэнка Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, якая стала найлепшай сярод канкурсантаў, што прадстаўлялі ўсе вобласці Беларусі, і акрамя дыплома і грашовага прыза яна атрымала Гран-пры імя Уладзіміра Мулявіна — “Крыштальную гітару”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|