Аўтары
Аўтар Надзея КУДРЭЙКА ( 211 cт. )Суботнія сустрэчы № 25 / 1464 за 2020-06-20
Дырэктар тэатра — не перашкода для творчасці!
Што такое тэатр для гледача — спектакль і акцёры. Трохі больш абазнаная публіка ведае і рэжысёраў. Але хто ж галоўны ў тэатры? — Дырэктар. І падчас ён больш вядомы і уплывовы, чым які акцёр ці рэжысёр. Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя М. Горкага, які калісьці называлі Рускім, ужо 37 гадоў нязменна кіруе Эдуард ГЕРАСІМОВІЧ. Менавіта пад яго кіраўніцтвам з’явіліся званні і нацыянальнага, і акадэмічнага. Свой тэатральны карабель гэты капітан вядзе ўпэўненай рукой — бо шчыра любіць не толькі родны тэатр імя М. Горкага, але і самое мастацтва тэатра. 22 чэрвеня заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Эдуард Герасімовіч адзначае 75-гадовы юбілей, і адзначае ў марах пра заканчэнне рамонту ў тэатры, пра новую абсталяваную сцэну і вяртанне да нармальнага творчага працэсу. Такія яны — дырэктарскія мары.
Далей
|
№ 24 / 1463 за 2020-06-13
Раман ПАДАЛЯКА: “Пасля “Радзіва Прудок” ад мяне ізноў чакаюць сенсацыі”
Нават далёкі ад тэатра чалавек чуў пра спектакль “Радзіва Прудок”, прэм’ера якога адбылася ў Купалаўскім два гады таму. Як для многіх любімай стала аднайменная кніга Андруся Горвата, так любімым стаў і спектакль Рамана Падалякі, рэжысёра і аўтара інсцэніроўкі. Але ў якасці рэжысёра акцёр Раман Падаляка тады толькі дэбютаваў, сёлета ж адбылася ўжо другая прэм’ера, рыхтуецца трэцяя — і ўжо зразумела, што яна таксама трапіць у цэнтр увагі. Як акцёру стаць рэжысёрам, як знайсці сваю ўнікальную тэму, як у акадэмічным тэатры весці ўласную лінію і ставіць перад сабой звышзадачы — пагаворым з акцёрам і рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Раманам ПАДАЛЯКАМ.
Далей
|
№ 23 / 1462 за 2020-06-06
Вольга КЛЕБАНОВІЧ: “А я кажу — маўчаць! І чакаць выніку!”
“У мяне былі каралеўскія ролі”, — кажа народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Вольга Клебановіч. І сапраўды, любая актрыса пазайздросціць такому бліскучаму спісу і такому напоўненаму творчасцю, поспехамі і авацыямі жыццю на сцэне. Якое і доўжыцца, і нават набывае новыя фарбы — у родным Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага наступныя пастаноўкі Вольга Міхайлаўна рыхтуе ўжо ў якасці рэжысёра. І да 75-гадовага юбілею артысткі, які святкаваўся напрыканцы зімы, павінна была адбыцца адна прэм’ера — але ўсё перанеслася. І наша размова з Вольгай Клебановіч з аднаго боку юбілейная, але ж з другога — гаворым мы не пра мінулае, а пра будучае і пра новыя творчыя здзяйсненні.
Далей
|
№ 20 / 1459 за 2020-05-16
Ганна ШАРКУНОВА: “Калі мяне называюць эстрадай, я крыўджуся!”
Прэмія за лепшую песню мінулага года ў Беларусі, розгаласны кавер на “Ляпіс Трубяцкі”, дуэт са Зміцерам Вайцюшкевічам, эмацыйны анлайн-канцэрт у час эпідэміі — спявачка Ганна Шаркунова не дае сумаваць сваім прыхільнікам. 15 гадоў яна на сцэне — а хтосьці, магчыма, так і памятае тую юную чароўную бландзінку, што спявала “Сердце красавицы”. Але шмат чаго адбылося, шмат чаго змянілася, і нават сама Аня кажа, што стала іншым чалавекам. Якім жа? Госця нашых “Суботніх сустрэч” — Ганна Шаркунова.
Далей
|
Фрыстайл № 22 / 1461 за 2020-05-30
Michael Soul: “Заўсёды хацеў працаваць у Лондане...”
Малады, таленавіты, артыстычны — спявак і аўтар песень Michael Soul з таго новага пакалення папулярнай музыкі Беларусі, што творыць у рэчышчы сусветных актуальных і модных трэндаў. На сцэне Michael Soul, ён жа Міхаіл Сасуноў, з самага маленства, прайшоў праз мноства конкурсаў, зведаў поспех, зведаў і правал — некалькі гадоў таму нават ставіў кропку ў артыстычнай кар’еры. А праславіўся Майкл ва ўкраінскім шоу “Голас краіны”. І ўвогуле, за межамі Радзімы ў яго болей прыхільнікаў, чым у роднай Беларусі. Такім чынам, яшчэ адну гісторыю пра тое, як таленавітым людзям даводзіцца шукаць сябе ў чужых краях, мы вам сёння раскажам.
Далей
|
Соцыум № 21 / 1460 за 2020-05-23
Калі песні дапамагаюць дактарам
“Можна панікаваць і засмучацца, а можна дзейнічаць і рабіць нешта карыснае”, — кажа дырэктар прадзюсарскага цэнтра “Спамаш” Анжаліна Мікульская.
Менавіта “Спамаш” распачаў серыю анлайн-марафонаў #БеларусьБЕЗCovid у падтрымку медыцынскіх работнікаў і ўстаноў — паспяхова сабраў сродкі ўжо для трох клінік і зарганізаваў вакол сябе вялікае мноства папулярных артыстаў. Часам узнікаюць і іншыя падобныя ініцыятывы — ва ўмовах адсутнасці жывых канцэртаў музыканты праводзяць анлайн-выступленні як акцыі дапамогі медыкам. Але нямногім удаецца сабраць не толькі сродкі, але і прагляды. Расказ пра паспяховы праект можа не толькі заклікаць да ўдзелу ў наступных анлайн-марафонах, але і стаць прыкладам для іншых арганізатараў. І нават для тэлеканалаў.
Далей
|
art-блог № 21 / 1460 за 2020-05-23
Еўропа запальвае святло
Фестываль “Еўрабачанне” прайшоў, але пераможцаў няма. Анлайн-шоу Europe shine a light аб’яднала артыстаў, песні і краіны для агульначалавечага паслання — падтрымка ўсіх пацярпелых у час пандэміі, падзяка медыкам, што змагаюцца за жыццё і здароўе людзей, заклік да надзеі і аптымізму, і, канешне, любоў да песні і да “Еўрабачання”. Упершыню ў гісторыі конкурс быў адменены, а быў ён юбілейны, 65-ты.
Далей
|
"К" інфармуе № 20 / 1459 за 2020-05-16
Промні “9 мая” ад завода “Луч”
Мінскі гадзіннікавы завод “Луч” да 75-годдзя Перамогі падрыхтаваў святочную лімітаваную серыю “9 мая”. Тры мадэлі гадзіннікаў былі створаны па матывах прыбораў кіравання ваеннай тэхнікі краін-саюзнікаў, што прымала ўдзел у баях Другой сусветнай вайны і стала сімвалам змагання: савецкага танка Т-34, амерыканскага грузавіка Studebaker US6 і англійскага самалёта-знішчальніка Supermarine Spitfire.
Далей
|
№ 18 / 1457 за 2020-05-02
Адчуць вібрацыі Віцебска супрэматычнага
Дзявяты сезон праекта “Мастак і горад”, прысвечаны 100-годдзю творчага аб’яднання УНОВИС, стартуе 14 мая. Але на гэты раз па традыцыйнай пляцоўцы праекта — мінскай плошчы Якуба Коласа — можна будзе прайсціся віртуальна, і паглядзець у рэжыме анлайн працы 16-ці сучасных віцебскіх мастакоў, якія ў сваёй творчасці з’яўляюцца спадкаемцамі ідэй УНОВИС.
Далей
|
Тэма № 19 / 1458 за 2020-05-09
Найдорф, лета 44-га
За аповесць “Найдорф” у 1978 годзе пісьменнік Іван Пташнікаў атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Якуба Коласа. Ён пісаў пра апошнія дні партызанскай вайны і першыя дні міру ў адной беларускай мясціне. Да 75-годдзя Перамогі прымеркаваная прэм’ера тэлевізійнага міні-серыяла “Алёша”, знятага паводле аповесці. Фільм расійскай вытворчасці, але зроблены ў Беларусі, па беларускім сцэнарыі, пры ўдзеле беларускіх акцёраў. Дзеянне, як і ў кнізе, адбываецца паблізу беларускай вёскі Найдорф.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|