Аўтары
Аўтар Генадзь ВОХІН ( 42 cт. )Тэндэнцыі № 5 / 1340 за 2018-02-02
Сапраўдныя колеры Чырвонага касцёла
Храм, які лічыцца адной з візітовак Мінска, ужо каторы месяц абнесены агароджай, а замест гукаў аргана там часта можна пачуць рокат перфаратара. Асноўным выканаўцам работ з’яўляецца прадпрыемства “Мінская спадчына”, якое спецыялізуецца на рэстаўрацыі архітэктурных аб’ектаў у сталіцы і курыруе аднаўленне гістарычнага цэнтра горада.
Многіх мінчукоў і турыстаў цікавіць, як адбываецца грунтоўная рэстаўрацыя Чырвонага касцёла — і наогул, навошта яна спатрэбілася? Тым больш, вонкава ён і да яе пачатку выглядаў нядрэнна.
Далей
|
№ 4 / 1339 за 2018-01-27
Знакамітая невядомая крэпасць
Вельмі часта ў нас навуку разумеюць выключна ў пазітывісцкім ключы — як даследаванні са складанымі тэхнічнымі прыстасаваннямі чагосьці канкрэтнага, што можна памацаць. У культуры, насамрэч, такое рэдкасць — магчыма, апрача рэстаўрацыі з яе рэнтгенамі і фізіка-хімічнымі аналізамі.
Цудоўным прыкладам вельмі сур’ёзных, але зусім непазітывісцкіх навуковых даследаванняў можа стаць работа Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці па вывучэнні спадчыны фартэцыі. Тым больш, што і плён працы яго каманды можна рэальна патрымаць у руках — днямі як раз адбылася прэзентацыя выдання “Атлас крэпасці Брэст-Літоўск “Том ІІІ. Фартовы перыяд”, які і падсумаваў не адзін год напружанай работы даследчыкаў і грамадскіх актывістаў.
Далей
|
Дзень навукі № 4 / 1339 за 2018-01-27
Вымераць гармонію рэнтгенам
Калі ўпершыню трапляеш у рэстаўрацыйныя майстэрні Нацыянальнага мастацкага музея, не пакідае
адчуванне, нібы ты ўвайшоў у лабараторыю шалёнага і геніяльнага прафесара з нейкага мультфільма або фэнтазі. Гэта адначасова і мастацкая студыя з карцінамі, развешанымі і раскладзенымі ўсюды,
і навуковая бібліятэка, бо ўсе вольныя месцы запоўненыя кнігамі: ад выкшталцоных мастацкіх альбомаў да акадэмічных манаграфій па дакладных навуках. А таксама — набор дзіўных прыбораў, якія ўтвараюць сапраўдную біяхімічную лабараторыю. Не кажучы ўжо пра кабінеты з рэнтген-устаноўкай і камеры
з іншым далікатным і “разумным” абсталяваннем. Нават цяжка падлічыць, колькі розных галін ведаў
выкарыстоўвае ў наш век сучасная рэстаўрацыя!
Таму і нядзіўна, што Дзень беларускай навукі адзначаюць таксама і ў музейных сценах. А ў лабараторыях НДІ спецыялісты часам вырашаюць тыя праблемы, якія ўзнікаюць у гуманітарнай сферы. Гэтае супрацоўніцтва стала ўжо добрай традыцыяй, пра што сведчаць прымеркаваныя да свята матэрыялы нумара.
Адна з самых сур’ёзных праблем у музейнай сферы ўсяго свету амаль не заўважная для наведвальнікаў. Мы прызвычаіліся бачыць экспанаты ў найлепшым выглядзе, хаця ў сховішчы яны часцяком трапляюць зусім у іншай кандыцыі. Ды, на жаль, далёка не ў кожным музеі нават Мінска ёсць свае рэстаўратары — не кажучы ўжо пра невялікія рэгіянальныя. Як жа тады вырашыць гэтую праблему ў маштабе краіны?
Далей
|
Тэма № 3 / 1338 за 2018-01-21
Спадчына як поле для дыскусій
Напрыканцы мінулага года ў Беларускім камітэце ICOMOS змяніўся старшыня. Нечакана для многіх, айчыннае прадстаўніцтва буйной міжнароднай арганізацыі па ахове спадчыны ўзначаліў даволі малады навуковец Сцяпан СТУРЭЙКА. Ён вядомы сваімі неартадаксальнымі поглядамі на тэорыю і практыку аховы, узнаўлення і актуалізацыі культурных набыткаў. Яго нядаўна выдадзеная кніга “Неспакойныя камяні. 9 эсэ для новага разумення архітэктурнай спадчыны” яскрава іх выяўляе, спараджаючы мноства пытанняў.
Далей
|
Соцыум № 51 / 1334 за 2017-12-22
Падзяліць коўдру турызму
9 снежня ў Мінску прайшоў ІІ З’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, арганізаваны іх грамадскай асацыяцыяй. Папярэдні быў ажно пяць гадоў таму. Натуральна, што пытанняў для абмеркавання за такі працяглы час назбіралася шмат. Прычым многія з іх выклікалі рознагалоссі сярод удзельнікаў з’езду.
А значная частка ідэй, прапанаваных кіраўніцтвам асацыяцыі для ўключэння ў выніковую рэзалюцыю, апынулася “за бортам” або, у лепшым разе, была накіраваная на дапрацоўку.
Далей
|
№ 49 / 1332 за 2017-12-08
Куды вядзе брукаванка
Усе мы прызвычаіліся, што калі гаворка ідзе пра помнікі матэрыяльнай спадчыны, на ўвазе маюцца велічныя гмахі храмаў, старыя замкі, палацы… Аднак гэты пералік далёка не вычарпальны. Летась у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў патрапіў даволі цікавы і ўнікальны для такіх “збораў” аб’ект — сапраўдная старая брукаванка.
Далей
|
№ 48 / 1331 за 2017-12-02
Палёты над няздзейсненай ідыліяй
Непадалёк ад сучаснага Мінска і яшчэ бліжэй да Менеска летапіснага, які калісьці знаходзіўся на берагах Менкі, раскінуўся наш першы і, бадай, адзіны сапраўдны скансэн — Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Мінулым годам адзначалася саракагоддзе заснавання арггрупы па яго стварэнні, а сёлета — трыццацігоддзе з дня адкрыцця для наведвальнікаў музейнай экспазіцыі. Аднак святы скончаныя і працягваюцца шэрыя будні, часам даволі суровыя.
Далей
|
№ 46 / 1329 за 2017-11-17
Яны ратуюць, а візаві руйнуюць?
Доўгачаканыя работы па захаванні і аднаўленні нашых замкаў выклікаюць усё новыя ўсплёскі крытыкі з боку неабыякавых прадстаўнікоў грамадскасці.І цяпер праблемная сітуацыя ўзнікла не толькі ў Гродне (пра гэта мы пісалі ў мінулым нумары). На пачатку тыдня наш пастаянны аўтар Зміцер Юркевіч даслаў у рэдакцыю фота, зробленыя ім у мінулую нядзелю ля ўзножжа Навагрудскага замка. Амаль сінхронна яны з’явіліся
і ў сацыяльных сетках, нарабіўшы там вэрхалу.
Далей
|
№ 45 / 1328 за 2017-11-11
Новыя баталіі вакол Старога замка
У адрозненне ад колішніх сталіц Рэчы Паспалітай Вільні і Варшавы, у беларускім Гродне захавалася аўтэнтычная каралеўская рэзідэнцыя. Гэта Стары замак, пабудаваны каралём польскім і вялікім князем літоўскім Стэфаніем Баторыем, вядомым на нашых землях таксама як Сцяпан Батура. Што праўда, лёс знакавага помніка спадчыны быў складаны і застаецца такім дасюль. Астатні значны рамонт там меў месца яшчэ ў 1950-я гады. Адпаведна, даўно прыспеў час аднаўленчых работ. І хто б мог падумаць, што іх доўгачаканы пачатак абудзіць такія жарсці.
Далей
|
Рэпарцёрскі марафон № 48 / 1331 за 2017-12-02
Валун як турыстычны аб'ект
Апошнім часам Беларусь часта называюць краінай замкаў. Гучыць прыгожа, але ж занадта ўжо прэтэнцыёзна. Дый тыя замкі, большасць з якіх былі драўлянымі, даўно спарахнелі. А мураваныя — амаль дашчэнту разабраныя на будматэрыялы нашчадкамі прыгонных тых самых князёў і графаў, якім замкі і належалі. Затое як былі, так і засталіся ў нашым краі шматлікія чароўныя камяні і цудадзейныя крынічкі. Дасюль жывыя і звязаныя з імі спаконвечныя народныя традыцыі. Таму прапанаваў бы яшчэ варыянт брэндынгу — скажам, краіна камянёў. Пры належнай пастаноўцы справы, працаваць ён можа не менш эфектыўна. Пра гэта засведчыла і нядаўняя мая вандроўка да аднаго з такіх незвычайных валуноў на Ашмяншчыну.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|