Чорным па белым
Каб падкрэсліць значнасць мастака і яго ўнёсак у культурную спадчыну, звыкла сыплюць ганаровымі званнямі, пералічваюць узнагароды ды пасады, узгадваюць колькасць праілюстраваных кніг, публікацый, выставачных праектаў. Але для маладога пакалення творцаў, якое яшчэ пры жыцці майстра залічыла яго да класікаў беларускай графікі, усе гэтыя тытулы ды рэгаліі падаюцца наборам малапатрэбных сімвалаў і бязважкіх словазлучэнняў. Выраз «заслужаны мастак» выклікае пазяханне, а факт, што працы Арлена Кашкурэвіча знаходзяцца ў прыватных калекцыях Германіі, Францыі ды Ізраіля, не дадае важкасці, бо ў сучаснасці кожны больш-менш мабільны арт-дзеяч можа быць прыняты ў любой краіне свету незалежна ад яго таленту ды заслугаў
Далей