Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Жана ЛАШКЕВІЧ ( 43 cт. ) |
Золатам па аксаміце
Ну, нам гэта выпадае ўсвядоміць проста са школьнае лаўкі. Таму і вялікую тэму Кулігіна з ягоным удасканаленнем жыцця рэжысёр Сяргей Кулікоўскі як бы прамінае, скарачае канфлікты і тэкст, пераасэнсоўвае вобраз.
Далей
|
Падняцца да праўды святой
Падобна, што лялечныя вобразы мастачкі Таццяны Нерсісян да магілёўскага спектакля «На дне» Максіма Горкага ўтварыліся праз дакор дзявулі Насты (Наста Лапцінская) «сапсаванаму» Барону (Сяргей Сяргеенка): «Ты мной жывеш, як чарвяк яблыкам» (для параўнання — «Легенда пра Марка»: «А вы на земле проживёте / Как черви слепые живут»...).
Далей
|
Крытыкі.
Тэатразнаўства і тэатральная крытыка — сфера дужа спецыфічная. Нароўні з інтэлектуальным захапленнем можна пачуць пра яе незапатрабаванасць, выраджэнне, асуджанасць альбо аддаленасць ад існых патрэб грамадства і дзяржавы. Пра месца, ролю і асаблівасці працы тэатразнаўцы і тэатральнага крытыка разважае заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, прафесар, доктар мастацтвазнаўства Рычард Смольскі.
Далей
|
Неверагоднае паўстае відавочным
Выбух цікаўнасці да расповеду Новага тэатра здатны забяспечыць асабіста Праспер Мэрымэ. То-бок ягоны «Локіс». Побач з ім у праграмцы згадана «Мядзведжае вяселле» Анатоля Луначарскага, а мацней за аднайменнае даўнейшае кіно пацвельвае памяць нядаўні айчынны бульбахорар «Масакра» Андрэея Кудзіненкі...
Далей
|
Па коле «круглага стала» Цэнтра беларускай драматургіі
Якраз па зімовых вакацыях, калі тэатры адпусціла мітусня навагодніх заробкаў, у Цэнтры беларускай драматургіі прапанавалі паразважаць пра драматургічны складнік спектакляў для дзяцей і падлеткаў.
Далей
|
Паміж небам і зямлёй
Заўзятары яшчэ цешыліся прэм’ернымі воплескамі, калі ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выпраўлялася папера з вымогай рашучых мераў да спектакля «Птушкі». «Раней бы гэта назвалі ідэалагічнай дыверсіяй і шкодніцтвам, — абураўся кандыдат гістарычных навук з Масквы. — На жаль, так і ёсць. Проста мярзотны дурны густ».
Далей
|
Радовішча радасці
«Дванаццатая ноч» цікуе адразу за парогам тэатральнага будынка: кожны ахвочы можа асабіста вітацца і фоткацца з паненкай-мімам у залатым убранні. Падобныя да яе «жывыя статуі» настойліва сустракаюцца ў глядацкім фае, а потым з’яўляюцца і на сцэне, увасабляючы напамін пра вялікі святочны карнавал, дзеля якога, уласна, і варта выбірацца ў тэатр. Залатыя красуны ў інтрыгу не ўкручваюцца, хіба што цыклічна (і якасна) аздабляюць прастору спектакля.
Далей
|
ІІ Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі
Паводле прэзідэнта Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў Валерыя Шадрына, яшчэ ў 1990-я Саюз тэатральных дзеячаў Расіі рупіўся пра тое, каб тэатральная моладзь, нягледзячы на дзяржаўныя межы, гуртавалася і дабірала прафесійнага досведу.
Далей
|
Ля-ля!.. Тэатр!..
Пад увагу мінскай публікі адначасова трапілі дзве прэм’еры паводле Шэкспіра, дзве версіі ягонай камедыі «Сон у Іванаву ноч» — у Дзяржаўным маладзёжным тэатры і Сучасным мастацкім тэатры (СМТ).
Далей
|
Людзі ў лялечным ценю
Дзесьці ў рускім срэбным стагоддзі дамы з кавалерамі збіраюцца на падвячорак: доўгі стол застаўлены віном з садавіной; апраткі ззяюць белым беллем адпачынку... Застольны час мусіць бавіцца прыгожа, але... дзень выпаў так: «...як вечар ясны / Ні дзень, ні ноч і не святло». Рашучы дзень, прыспелы.
Далей
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"