Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Ганна ШАРКО ( 48 cт. ) |
Тое, што аб’ядноўвае
Напярэдадні Дня Незалежнасці беларусы збяруцца 2 ліпеня з 12.00 да 22.00 каля Палаца спорту ў вышыванках, каб чарговы раз падкрэсліць, што нашых людзей аб’ядноўвае не толькі гісторыя, але і нацыянальная культура.
Далей
|
"Бумага плюс культура": рэальнае спалучэнне?
Нядаўняя медыяшуміха, выкліканая Уладам Бумагам, выклікае прынамсі дзве супярэчлівыя думкі. Па-першае, няма сумневу ў тым, што ў наш інфармацыйны век варта посціць фота ў Instagram ды здымаць блогі на YouTube: там можна знайсці і сваю аўдыторыю. А па-другое — на жаль, інтэрнэт-жыццё чым далей тым менш нясе інтэлектуальную вартасць. Відэа і фота забаўляльнага характару цяпер у “трэндзе”. Гэтае слова стала ключавым, і пад яго вагой мы ўпарта гартаем стужку навін у сацыяльных сетках, каб не толькі заняць час, а менавіта ведаць, хто дзе быў і што еў.
Далей
|
Мова сумоўя — паэзія
15 мая на святочнай імпрэзе ў рамках культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў Доме дружбы да серыі кніг “Светлыя знакі: паэты Кітая” далучылася новае выданне — зборнік вершаў паэта Мэн Хаожаня ў перакладзе на беларускую мову Мікалая Мятліцкага.
Далей
|
NaviBand: і песня з’явілася!
Выхад у фінал “Еўрабачання” гурта NaviBand — нагода падтрымаць Ксенію Жук і Арцёма Лук’яненку сёння ўвечары, апавясціўшы сваіх сяброў з еўрапейскага кантынента пра гэтых талентаў з Беларусі! Напярэдадні ж згадаем фрагменты нядаўняга інтэрв’ю “К” з маладымі артыстамі, каб зразумець, чым яны “дыхаюць” па-за “Гісторыяй майго жыцця”. Дарэчы, тады нашы героі прызналіся: гэта была самая доўгая размова за ўсю гісторыю калектыву. Спадзяёмся, той рэкорд калегамі не ўзяты і дагэтуль.
Далей
|
Акцэнт не на мішуры не ўсе зразумелі
Мы амаль не бачылі Cяргея АНДРЫЯНАВА на экране, але вынік яго працы якраз у тым, што людзі даведаліся пра Беларусь. Зараз жа мы сядзім з ім на беразе Свіслачы і падводзім вынікі падзеі. “Я скончыў вялікі праект “Еўрабачанне” і ведаю, што буду ў гэтым месяцы адпачываць незалежна ад розных прапаноў, каб на новы сезон выйсці з новымі сіламі”, — кажа візаві.
Далей
|
“Бібліяноч”: скарыстайцеся вопытам!
Мінск, Баранавічы, Маладзечна, Магілёў — гэтыя гарады прынялі сёлета міжнародную акцыю ў падтрымку чытання "Бібліяноч". Пяць з сямі мінскіх кніжніц наведалі карэспандэнты "К", а магілёўскія бібліятэкары даслалі расповед пра падзею. Спадзяёмся, такі дастаткова шырокі ахоп "Бібліяночы-2017" дазволіць бібліятэкарам Беларусі (і наогул работнікам культуры) атрымаць цікавы вопыт у справе прасоўвання кнігі. Нагадаем таксама, што цікавыя матэрыялы на гэтую тэму былі і ў № 16: гаворка пра праект "Батл перакладчыкаў", выкарыстанне SMM-тэхналогій у продажы літаратуры і практыку музея ў бібліятэцы.
Далей
|
Адзінай чорнай стужкай
Ці можна cказаць, што World Press Photo радуе беларусаў чарговай выставай? Можна, але слова “радуе” — не тое, што можа апісаць усю сёлетнюю экспазіцыю па выніках міжнароднага фотаконкурсу ў Мінску. На кадрах амаль не сустрэнеце блакітнага неба ды зялёнай травы, шчаслівых сем’яў. Вы ўбачыце кроў, пыл, агонь, голад, беднасць і смерць. А што рабіць, калі 2016-ы такім патрапляў у аб’ектывы фатографаў.
Далей
|
Пяць крокаў да чалавека на экране
Яны працуюць на тэлекампаніі, здымаюць фільмы і мараць аб прэміі “Оскар”. Днямі ж была магчымасць сустрэцца з імі ў сталіцы Беларусі, куды амерыканскія рэжысёры Ці Сі ДЖОНСТАЎН і Джон РЭЙС прыехалі са сваімі дакументальнымі кароткаметражкамі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"