Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алесь КВЯТКОЎСКІ ( 16 cт. ) |
![]() Хуткасць жыцця. Прайшло дзесяць гадоў, як ад нас пайшоў Паэт. Калі не стала Анатоля Сыса, мне патэлефанавалі і Аляксей Марачкін, і Ларыса Раманава, і… Але я не паехаў ні на пахаванне, ні на дзевяць, ні на сорак дзён. Замкнуўся ў майстэрні і пачаў сваю размову з Паэтам сродкамі выяўленчага мастацтва. І было з чаго нават не пачынаць, а працягваць.
Далей
|
![]() Элементарнае пытанне: як стваралася мая кампазіцыя “Дакрананне”, дзе галоўны герой — Гаўрыла Вашчанка, якога няма з намі роўна год? Ідэя і рашэнне актывізуюцца ды спрацоўваюць часам адразу, а могуць і праз дзесяцігоддзе, і праз усё жыццё. Мой сябар, знакаміты архітэктар, назваў твор “Дакрананне” фрагментам вялікага роспісу. Роспісу, дзе праз кропкі асабістага дотыку да падзей і сутыкненняў, наканаваных мне лёсам, тэму асобы ў калейдаскопе сусвету можна развіць, наколькі хопіць моцы ды таленту.
Далей
|
![]() Не, Нэмэн не зваліўся з нябёс, нібыта шаравая маланка. Для нас, шаснаццацігадовых юнакоў, якіх цяпер называюць “тынэйджэрамі”, адкрыццём было ўсё, што адбывалася ў культурным жыцці суседняй Польшчы. Пажадана было хоць крыху ведаць польскую мову, бо ў любым кіёску “Саюздруку” прадавалася прадукцыя на ёй — ад партыйных да гумарыстычных і спартыўных выданняў. (Пазней пра чарнобыльскую трагедыю са спазненнем на суткі я даведаўся з польскіх камунікатаў аб надвор’і.) “Перспектывы” ці “Панарама” друкавалі ўсё, аб чым немагчыма было даведацца па гэты бок “жалезнай заслоны”.
Далей
|
![]() Вялікі Рэмбрант казаў: “Застанься дома! Цэлага жыцця не хопіць на спазнанне цудаў, якія тут тояцца…” Пра Фердынанда Рушчыца пісалі так: “Мастак верыў сам і хацеў прымусіць паверыць другіх, што гэты край — не Богам забытая правінцыя, а краіна са сваёй прыгажосцю і эстэтычным густам”…
Далей
|
Кожнаму свая эстэтыка
Маё выказванне сёння атрымае разгорт у рэтраспекцыю. Адна фраза змусіла прыгадаць высілкі, зробленыя некалькі дзесяцігоддзяў таму для развіцця дзіцячай мастацкай адукацыі. Ці прынеслі яны вынікі? Дык вось, чытаю сёння ў Святланы Алексіевіч і праводжу паралелі з колішняй працай: “Уся наіўнасць, з якой мы […] рамантычна ўяўлялі сабе, што заўтра пачнецца іншае жыццё. Адкуль мы гэта ўзялі?..” Затым знайшоў свой стары артыкул у часопісе “Крыніца” (кастрычнік 1989 г.). Прывяду ў скароце некаторыя рэплікі-развагі з яго:
Далей
|
![]() У 1995 годзе ў рамках праграмы, што праводзіў толькі-толькі створаны беларускі “Зялёны Крыж”, я працаваў як мастак-педагог з дзеткамі з чарнобыльскай зоны ў летніку пад Светлагорскам. Аднойчы швейцарскі карэспандэнт Пітэр, які рабіў матэрыялы на пяць заходніх выданняў, напрыканцы інтэрв’ю запытаў: “А колькі я зараблю як кіраўнік студыі пры Цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі?” Адказ: “60 у.а.”. Пытанне: “У гадзіну?”. Адказ: “Не, у месяц”. Далей — доўгае шматкроп’е…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"