Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алесь КВЯТКОЎСКІ ( 16 cт. ) |
![]() Зараз існуе агульны кірмаш дылетанцкага мастацтва, назостранага і карэжлівага (кіч ды папса), прыхаванага за ўражлівым фасадам гуллівай рыторыкі, эстэтызаванай захопленасці і падманлівага пафасу. Стан мастацтва сёння такі, што ім могуць займацца і пачаткоўцы, і аматары, якія нідзе не вучыліся і аніяк не падрыхтаваныя. А так званыя крытыкі прапагандуюць гэтую спрошчаную філасофію мастацтва і эстэтыкі. І што рабіць, калі ў краіне ў кожнага свая эстэтыка?.. Нейкія значныя праекты ствараюцца. Але разам з бізнесам і пад ягоную дыктоўку. Дык каму ў такім выпадку належыць мастацтва сёння?
Далей
Каментарыі (295)
|
![]() “Можна рабіць памылкі, але нельга будаваць памылкі”, — пісаў Гётэ. Нашае мастацтва добра “адцягнулася” ў распрацоўцы гістарычнай тэмы, напрыклад, у мастацкім кіно пра гады Вялікай Айчыннай вайны. Пра дакументальнае кіно гаворка асобная — яго здабыткі (а гэта пацвярджае і міжнароднае прызнанне) не часта пабачыш. Як прыклад, дзе сёння паглядзіш фільмы Віктара Дашука па кнізе Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”?
Далей
|
![]() Яшчэ ў жніўні ў зале бібліятэкі Саюза архітэктараў Беларусі адбыўся “круглы стол” на тэму “Сінтэз мастацтваў у архітэктуры”. Як удзельнік гэтага сумоўя, як мастак і педагог я мушу падзяліцца сваімі, падкрэсліваю — асабістымі — меркаваннямі на згаданую тэму.
Далей
|
![]() Ой, не кожнаму мастаку пры жыцці даецца магчымасць напісаць з натуры партрэт Нобелеўскага лаўрэата. І дзе тая магчымасць запраграмавана — не скажаш. Сярод дзясяткаў задуманых ці напісаных партрэтаў сучаснікаў адзначыўся гэты: быў час, палатно і фарбы, жаданне, нарэшце. Згадаю пра гэта акурат праз год з таго часу, калі мы даведаліся, што ў Беларусі з’явіўся першы Нобель.
Далей
|
![]() Калі ехаў на прысвечаны Фердынанду Рушчыцу VI Рэгіянальны дзіцячы пленэр у Багданаве Валожынскага раёна, адчуваў сумнеў у далейшым развіцці гэтай ідэі. Але ж хваляванні засталіся марнымі. Сёлета, акрамя таленавітых дзяцей з Валожынскага рэгіёна, на пленэр прыехалі юныя мастакі з Мінска, а яшчэ і з Літвы. Руку супрацоўніцтва працягнулі выкладчыкі мастацтваў з польскай Торуні. Магчыма такім чынам зладзіцца выданне каталогу пленэраў.
Далей
|
![]() З 1961 па 1974 гады я жыў акурат насупраць Палаца культуры Мінскага камвольнага камбіната. На маіх вачах гмах будаваўся і ўпрыгожваўся. Калі рабілася мастацкае аздабленне, я вучыўся у Школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. Працэс стварэння твора мастацтва на той час на супермадэрнавым, з улікам класічнага пачатку, фасадзе, мяне па-юнацку кранаў. Было нейкае адчуванне гонару і саўдзелу. Сам жа Палац быў як родны дом.
Далей
| ![]() Пра тое, як прайшлі шэсць гадоў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, лепш за мяне засведчаць праекты, партнёры, гледачы, новыя імёны, адкрытыя і дзякуючы нашай дзейнасці. Гэта не толькі мастакі, фатографы, скульптары, але і куратары, даследчыкі. Заўсёды падкрэсліваю: развіццё немагчымае без кансалідацыі, узаемадапамогі, цікавасці адзін да аднаго.
Далей
|
![]() Калі быў надрукаваны матэрыял Яўгена Рагіна і Кастуся Антановіча “Базавая велічыня для новага адліку” (“К” № 26), мы з жонкай Вікторыяй якраз знаходзіліся ў Райцы.
Далей
|
![]() Кажуць, нельга ўвайсці ў адну раку двойчы. Але калі вада насамрэч жывая і гаючая ўжо багата часу? Прызнацца, я быў адначасова і здзіўлены, і ўзрушаны, калі мне спачатку сказалі, а потым нават прынеслі здымкі з выявай таго роспісу, які давялося выконваць у далёкім і знакавым 1991 годзе. Жнівень, я працую на рыштаваннях, а недзе ўнізе па радыё транслююць заяву ДКНС…
Далей
|
![]() Косця Тарасаў прапанаваў паехаць з ім на Грунвальд яшчэ ў 1970 годдзе, калі мы пазнаёміліся праз яго жонку Ларысу Чарнышову, якая вучылася з маёй старэйшай сястрой. Зразумела, што гэта метафара, але далейшае жыццё пацвердзіла: ужо тады Кастусь Іванавіч абраў свой складаны шлях, які многім з яго асяроддзя падаваўся дзіўным і незразумелым. Косця як старэйшы сябра, які сам вучыўся Беларушчыне, пачынаючы з мовы, шчыра дзяліўся сваімі знаходкамі ці сумневамі з астатнімі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"