Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Аліна САЎЧАНКА ( 188 cт. ) |
Напалеонавы факты
Сярод задум дырэктара Музейнага комплексу Напалеона Орды на Іванаўшчыне Дзмітрыя КОЗАКА — арганізаваць у музеі земляка пастаянную экспазіцыю, прысвечаную яго жыццёваму і творчаму шляху. Акрамя выставак, на базе музея будуць праводзіцца разнастайныя мерапрыемствы: ад фестываляў, пленэраў і семінараў да рэгістрацыі шлюбаў. Пра дзейнасць комплексу, яго новае дыханне, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў дэталях ды бюджэтны план мы і распытваем кіраўніка ўстановы культуры.
Далей
Каментарыі (3)
|
Трансфармацыя магчымая, але…
Дэпартамент культуры расійскай сталіцы, заклапочаны сітуацыяй з паніжэннем цікавасці да гарадскіх бібліятэк, у 2012 годзе распачаў эксперымент, дзе было задзейнічана дванаццаць устаноў, дзве з якіх ужо працуюць у абноўленым варыянце. Старым бібліятэкам у спальных раёнах далі другое жыццё, зрабіўшы там капрамонт і ліквідаваўшы звыклыя правілы. Так, сёння бібліятэка “Праспект” на Ленінскім праспекце і Бібліятэка імя Дастаеўскага на Чыстапрудным бульвары — гэта мадэрнізаваныя, непазнавальна сучасныя ды прывабныя кніжніцы з новай канцэпцыяй, падобныя да маладзёжных кластараў: з новай футурыстычнай мэбляй, шклянымі паліцамі і мяккімі пуфамі. Установы змянілі яшчэ і час працы: да 22-й гадзіны.
Далей
|
Рамесны рэнесанс?
Выстаўка-конкурс “Лазовы кош” у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці сабрала майстроў з трынаццаці раёнаў Віцебшчыны і дала магчымасць прадэманстраваць талент рамеснікаў рэгіёна. Па выніках конкурсу былі адзначаны, сярод іншых, Міхаіл Гільніч з Наваполацка і Валерый Давыдаў з Браслава, якія сталі пераможцамі. Падзея зрабілася нагодай для больш грунтоўнай гутаркі па тэме развіцця рамёстваў. З названымі майстрамі я пагутарыла, але тэмы, што здаваліся мне спачатку даволі простымі, аказаліся вострымі і сур’ёзнымі. Але пра ўсё — па парадку.
Далей
|
З якога поля “Спеўны сход”?
У Беларусі задумана правесці новую для нашай краіны акцыю — “Спеўны сход”. Пра тое, чым яна будзе адрознівацца ад знакамітых форумаў кшталту “Спеўнага поля” ў краінах Балтыі, які фармат прыме і ў чым яе “плюсы” для развіцця нацыянальнай культуры ды спадчыны, карэспандэнт “К” задаў пытанні арганізатару праекта Аляксею ЧУБАТУ.
Далей
|
Сакрэты “Чытай-Горада”
У той самы момант, калі чытач “К” гартае свежы суботні нумар газеты, у Мінску праходзіць гульня “Чытай-Горад”. А напярэдадні мерапрыемства мы паспрабавалі раскрыць некаторыя яго сакрэты ў ягоных арганізатараў — маладых і крэатыўных галоўнага бібліёграфа Навуковай бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Вольгі ВОЎК (В.В.) і яе калегі — вядучага бібліятэкара той жа ўстановы Вікторыі ХОМІЧ (В.Х.), а таксама іх сябра — заснавальніка праекта “Отрыв.by” Аляксея ПАРАСЯЦЬЕВА (А.П.).
Далей
|
Сем сем’яў
У мінулую пятніцу на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбыўся фінал ІІ Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2014”. Удзел у ім прынялі сем сем’яў (па адной ад кожнай вобласці і Мінска). Лідарам вызначылі радзіну Ніканчукоў з горада Наваполацка.
Далей
|
Тэатр!
— У кожнага жыццё, разуменне культуры, пачынаецца з матулі. Гэты чалавек закладвае ў дзіця каштоўнасці, якасці, прынцыпы, разуменне свету, адчуванне шчасця. Так, вялікую ролю адыгрываюць і іншыя — тата, бабулі і дзядулі, яшчэ нехта, — але тое, якімі мы станем, у асноўным залежыць ад маці.
Далей
|
…любові да бліжняга
— Мяркую, што перш-наперш культура пачынаецца з бацькоўскага выхавання, але ім не заканчваецца. Хаця я бачыла і іншыя прыклады, дзе ўсё наадварот: тыя, у каго дзяцінства было поўнае магчымасцей, цікавых падзей, добрых прыкладаў, не заўсёды вырастаюць культурнымі людзьмі. А ёсць і тыя, хто сам з сябе зрабіў чалавека, без дапамогі, самастойна. Таму трэба яшчэ людзей любіць, каб яны гэта адчувалі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"