Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 542 cт. ) |
Формула сусветнай скрухі Вадзіма Сідура
10 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава твораў выдатнага савецкага мастака-авангардыста Вадзіма Сідура (1924 — 1986). Гэты ўнікальны праект пад назвай “Вайна і мір Вадзіма Сідура” ўжо паспелі ўбачыць жыхары Масквы, Пецярбурга, Страсбурга, Берліна, Люксембурга. Прыйшла чарга і нашай сталіцы. Адзначым, што ў Беларусі гэты бліскучы “падвальны нонканфарміст” вядомы мала. Тым больш цікавымі будуць чытачу жывыя ўспаміны вядомага мастацтвазнаўцы Барыса Крэпака пра сваю сустрэчу з мастаком у апошні год яго жыцця.
Далей
|
У першай частцы артыкула я распавёў пра сваё шчаслівае знаёмства з сямейнай парай Канёнкавых. Папіваючы гарбатку з Маргарытай Іванаўнай і слухаючы яе, як мне тады падалося, вычарпальныя “аўтабіяграфічныя” расказы пра “час і пра сябе”, я нават і не мог уявіць, колькі яшчэ засталося непрамоўленага. Зрэшты, і да афіцыйнай біяграфіі Сяргея Канёнкава сёння можна дадаць нямала цікавых дэталяў. Пра гэтыя таямніцы — у другой частцы майго аповеду.
Далей
|
“К” пачынае публікацыю матэрыялу вядомага мастацтвазнаўцы Барыса Крэпака пра сям’ю класіка савецкай скульптуры — і, магчыма, нашага суайчынніка. Першая частка дакументальнага серыяла — гэта мемуары, а вось другая — сапраўдны шпіёнскі дэтэктыў.
Далей
|
Галгофа Алеся Карачуна
У сваім даследаванні трагічнага лёсу журналіста і літаратара-“маладнякоўца” вядомы мастацтвазнаўца і гісторык мастацтваў Барыс Крэпак выявіў нямала новых фактаў, дзякуючы якім амаль сцёртая з гістарычнай памяці постаць ахвяры сталінскага тэрору набывае ў нашай свядомасці выразныя абрысы. Пра акалічнасці смерці Алеся Карачуна і далейшы лёс сям’і — у заключнай частцы газетнай версіі раздзела з яго кнігі з рабочай назвай “Юрый Карачун. Больш чым музей”, якая прысвечаная сыну героя публікацыі — знакамітаму дырэктару Мастацкага музея.
Далей
|
Галгофа Алеся Карачуна
Сярэдзіна 1920-х для інтэлігенцыі БССР стала часам аптымістычных спадзеваў. Развіццё нацыянальнай культуры, навукі, асветы, адносная свабода думак і творчых хістанняў… Усё больш упэўненай станавілася палітыка беларусізацыі. Са жніўня 1927 года газета “Звязда”, у якой працаваў Алесь Карачун, цалкам перайшла на беларускую (дасюль яна была дзвюхмоўнай). Але мала хто з маладых і летуценных інтэлігентаў у першым пакаленні тады разумеў, што ўсё гэта — адно зацішша перад бурай.
Далей
|
![]() "К" працягвае расповед пра лёс мастацкіх твораў, якія аказаліся страчанымі ў віры гісторыі.
Далей
|
![]() У свет, створаны гэтым майстрам, уваходзіш радасна і лёгка. Гэты свет адкрыты і ўсхваляваны, мужны і празрыста чысты. Людзі ў ім вылучаюцца спакойнай прыгажосцю, дабрынёй, схільнасцю да развагаў “пра час і пра сябе”. Мастак асэнсоўвае рэчаіснасць і дае ёй другое жыццё, адлюстроўваючы на палатне свае адносіны, свой настрой, сваю любоў. Дзякуючы творам Шчамялёва, мы быццам заглядваем у душу чалавека і праз яго барацьбу, шчасце, надзею, веру, смутак увачавідкі адчуваем рытмы часу.
Рытмы часу і думкі жывапісца. Бо кожнае палатно, як прасвятленне чалавечай сутнасці, дае адказ на пытанне, што шукае, што сцвярджае, што адстойвае сам творца, сведчыць аб яго адносінах да жыцця, раскрывае пафас яго творчасці. І таму любы твор мастака ў роўнай меры становіцца яго праграмай і споведдзю.
Далей
|
![]() "К" заканчвае расповед пра лёс мастацкіх твораў, якія аказаліся страчанымі ў віры гісторыі.
Далей
|
![]() Ну вось, можна сказаць: адбылося! Больш дакладна: амаль адбылося. Тое, пра што марылі сотні тысяч прыхільнікаў галоўнага нашага музычнага Песняра Уладзіміра Мулявіна: восенню гэтага года ў беларускай сталіцы з’явіцца помнік на бульвары, які горда носіць яго імя. У прынцыпе, праект і рабочая мадэль падрыхтаваныя (аўтары скульптар Аляксандр Каструкоў і архітэктар Сяргей Каперын), і, наколькі я ведаю, адобраныя гарадскімі ўладамі і Міністэрствам культуры. І папярэдне вызначана месца — сквер на бульвары Уладзіміра Мулявіна, з тыльнага боку будынка Белдзяржфілармоніі, дзе службовы ўваход. У храме музыкі музыкант прапрацаваў шмат гадоў.
Далей
Каментарыі (4196)
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"