Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
Бясконца добрае сэрца
…Чэпік, аднак, сцэнографам так і не стаў. Галоўным на ўсе гады засталося станковае мастацтва: лірычны пейзаж, карціна, кветкавы нацюрморт, акварэль, замалёўкі алоўкам, фламастарам, пяром. “Ні дня без пэндзля” — гэта пра Чэпіка. Для ягоных твораў не хочацца скарыстоўваць тэрміны з мастацтвазнаўчага слоўніка накшталт “паэтычная метафара” або “дэкаратывізм”. Хіба ўсё ў мастацтве патрабуе дакладных фармулёвак? Проста, трэба глядзець на гэтыя палотны, здзіўляцца, дыхаць свежым, пяшчотным світанкам, з асалодай любавацца люстэркамі азёр Міншчыны ды Лепельшчыны, адмысловымі абрысамі аблокаў, дымчата-шэрымі даляглядамі, рытмамі старажытнага і вечна маладога Мінска. І тады нікога з нас не трэба будзе заклікаць да абароны навакольнага асяроддзя. Такія творы, як “Час цвіцення траў”, “Сон”, “Горад увечары”, “Восеньскі прыпар”, “Жніво”, “Адцвіла грэчка”, “Азёрны край”, “Лепельскі край”, “Буслы”, і сёння могуць упрыгожыць любую выстаўку, любы музей.
Далей
|
Летуценнік без кампрамісаў
…Вось што ўспамінаў жывапісец Яўген Красоўскі, які, па сутнасці, з канца 1920-х і да апошніх дзён жыцця Тарасікава быў самым блізкім яго сябрам: “У 1929-м да нас на трэці курс Віцебскага мастацкага тэхнікума зайшоў даволі сціпла апрануты, сярэдняга росту малады чалавек з вялікай папкай. З выгляду сур’ёзны, ён, па ўсім відаць, не дапускаў лішніх жартаў у дачыненні да сябе. Адрэкамендаваўся Міколам Тарасікавым, дадаўшы: “Прыняты студэнтам на ваш курс”. Вядома, наш новы таварыш усіх заінтрыгаваў: як-ніяк, прыняты на трэці курс у сярэдзіне года, дый наогул, якая ў яго падрыхтоўка?.. Таму мы і папрасілі яго паказаць свае творы, на што ён лёгка згадзіўся і тут жа расклаў іх на падлозе аўдыторыі для агляду. На сваё здзіўленне, мы ўбачылі работы зусім сталага мастака. У ягонай папцы аказалася шмат накідаў, малюнкаў, эскізы кампазіцый, выкананыя ў рознай манеры, на рознай каляровай паперы, з выкарыстаннем акварэлі, алею, тушы, тэмперы, вугалю і алоўка. Творы Тарасікава захаплялі і здзіўлялі сваёй незвычайнай трактоўкай, непадобнасцю да таго, што рабілі мы. Кожны з іх, нават невялікі накід, прыцягваў увагу вобразным рашэннем задум, выклікаў гарачыя студэнцкія спрэчкі: якім павінна быць савецкае мастацтва і ці патрэбна пралетарыяту камернае мастацтва жывапісу наогул? Ці не лепш развіваць мастацтва, што мае дачыненне да прамысловасці — тэкстылю ці керамікі, — словам, прыкладнога, утылітарнага характару мастацтва?.. Тады на выстаўках яшчэ сустракаліся творы, якія мелі адбітак псеўдарэвалюцыйных тэорый і маніфестаў “пралетарскага мастацтва”. На стракатым фоне эрудыцыя Міколы была бясспрэчная, і мы з задавальненнем слухалі яго адказы на нашы пытанні па тых або іншых праблемах тагачаснага мастацтва. Такая гутарка спрыяла засваенню студэнтамі цвёрдых акадэмічных ведаў, без якіх вучоба не мела сэнсу. Вось такой была наша першая сустрэча з Мікалаем Тарасікавым у Віцебску ў 1929 годзе…”
Далей
|
Летуценнік без кампрамісаў
На жаль, я не быў знаёмы з гэтым цудоўным мастаком. Не паспеў. Ён пайшоў з жыцця 11 ліпеня 1965 года, а я прыехаў з Ленінграда ў Мінск напрыканцы жніўня. У першыя ж дні сваёй працы ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР падрабязна азнаёміўся з тагачаснай пастаяннай экспазіцыяй беларускага выяўленчага мастацтва на першым паверсе. І сярод іншых жывапісных твораў па свежасці ды выразнасці каларыту, па яснасці кампазіцыйнага мыслення адзначыў для сябе цудоўны “Партрэт акадэміка М.М. Нікольскага”. Я зацікавіўся аўтарам (а гэта быў Мікалай Тарасікаў), і дырэктар музея Алена Васільеўна Аладава параіла мне звярнуцца да мастацтвазнаўцы Пятра Герасімовіча, таксама супрацоўніка ўстановы (мы працавалі ў адным кабінеце), і да жывапісца Яўгена Красоўскага, якія вельмі блізка сябравалі з мастаком.
Далей
|
Адзінота даўжынёй у жыццё
...Але калі справа даходзіла да выстаўкі, члены выставачных камітэтаў глядзелі на Басава, мякка кажучы, насцярожана, і зазвычай ягоныя творы рэдка траплялі ў экспазіцыі. А потым і сам мастак перастаў прыносіць свае новыя карціны. Так, дзесьці напрыканцы 1960-х, на адным са сходаў мастакоў Заір Азгур казаў з трыбуны: “У кожным горадзе ёсць свой звар’яцелы чалавек — вось і ў нас ёсць такі небарака… Трэба яму дапамагчы…” І па-сяброўску, ужо ў кулуарах, раіў Басаву: “Ізя, дарагі, ды напішы ты некалькі індустрыяльных пейзажаў Мінска! Мы заключым з табой добры дагавор, і будзеш жыць па-чалавечы… ”
Далей
|
Адзінота даўжынёй у жыццё
Яркай каметай уварваўся гэты мастак у другой палове ХХ стагоддзя ў беларускі жывапіс. З кім яго параўнаць? Няма з кім. Так і стаіць ён асобна — не падобны ні на кога, самабытны, незалежны ад чужых меркаванняў, палка адданы сваім ідэалам, якія вызнаваў усё жыццё… Акурат 20 гадоў таму, 4 жніўня 1994-га, пайшоў з жыцця гэты жывапісец, чый талент і да сённяшняга дня яшчэ не атрымаў той вартай ацэнкі, якую па праве заслужыў сваім незвычайным мастацтвам.
Далей
Каментарыі (2)
|
“А прыйдзе час — мяне не будзе…”
Ён быў шчаслівым улюбёнцам муз, хаця зведаў і сумненні, і ваганні, і памылкі, і цярністыя шляхі да ўвасаблення ўсяго, што хвалявала ягонае творчае ўяўленне. Яму шанцавала і на блізкіх сяброў-аднадумцаў, і на добрых таварышаў, сярод якіх былі людзі самых розных узростаў: Алесь Адамовіч і Анатоль Тычына, Таццяна Арлова і Васіль Быкаў, Валянцін Тарас і Аляксей Глебаў, Віктар Грамыка і Алег Сурскі, Навум Кіслік і Арлен Кашкурэвіч, Георгій Колас і Міхаіл Савіцкі…
Далей
|
Слёзы пунсовых макаў
…А шлях да поспеху пачаўся тады, калі малады дэмабілізаваны салдат Мікалай Залозны прынёс у прыёмную камісію Мінскага мастацкага вучылішча два чамаданы сваіх малюнкаў — плён пасляваенных часоў — і быў залічаны адразу на другі курс. Калі ў 1954-м з адзнакай скончыў вучылішча, быў накіраваны ў той самы інстытут, пра які ішла гаворка вышэй. Тут ён вельмі старанна вывучаў асновы майстэрства, спрабуючы “знайсці сябе”, і ўсё жыццё у гэтых адносінах успамінаў добрым словам свайго галоўнага і любімага настаўніка Віталя Канстанцінавіча Цвірку, які навучыў яго “мысліць колерам і разважаць на палатне наконт бачанага, а не проста слепа капіраваць гэтае бачанае”. Ну, яшчэ вельмі добра адзываўся і пра іншага педагога ды цудоўнага рысавальшчыка — Аляксандра Пятровіча Мазалёва.
Далей
|
“Я пабачыў “Зямлю” вачыма Рушчыца”
Фердынанд Рушчыц… Выдатны жывапісец, графік, рысавальшчык, сцэнограф, педагог, жыццё якога было цесна звязана з Беларуссю, Польшчай, Літвой, Расіяй. Але так здарылася, што большая частка спадчыны Рушчыца асела ў музеях Варшавы, Кракава, Вільнюса, Львова. У нас жа знаходзіцца толькі адзін ягоны твор, і той апынуўся ў нашым Мастацкім музеі дзякуючы асабістай руплівасці колішняга дырэктара Алены Аладавай, якая набыла карціну ў ленінградца А.Шустэра ў 1957 годзе. Але менавіта праз яе працу пачалося вяртанне мастака ў прастору беларускай нацыянальнай культуры.
Далей
|
Смак паветра
Сто гадоў таму, у верасні 1914-га, Іван Дмухайла нарадзіўся, каб у сваім пейзажным жывапісе натхнёна і моцна праславіць Беларусь, сваю “другую Радзіму”, а таксама ніколі не забываць і родную Маці-Украіну. Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Івана Сямёнавіча няма з намі ўжо больш за 7 гадоў. Але вядома: мастакі не паміраюць, бо для нас ды нашых нашчадкаў застаюцца іхнія творы, у якіх, калі гэтыя работы таленавітыя і душэўныя, пульсуе гарачая кроў жывапісца…
Далей
|
Карціны зменлівага свету
Каля 80 твораў унікальнай выстаўкі са збору Дзяржаўнага Эрмітажа Расіі пад назвай “Эдо. Сталіца і эпоха. Японская гравюра ўкіё-э XVIII — XIX стагоддзяў” сёння прадстаўлена ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. А адкрывалі вернісаж генеральны дырэктар Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі і міністр культуры нашай краіны Барыс Святлоў.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"