Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Ці “пасунецца” Бах дзеля беларусаў?
Мы прызвычаіліся да таго, што метрапалітэн дазваляе бавіць хвіліны ў чаканні цягніка, атрымліваючы інфармацыю з плазменных экранаў, размешчаных на станцыях. З нядаўніх часоў пад зямлёй сталі ўпершыню круціць класічную музыку.
Далей
|
Недзіцячае дзіцячае
Мне неаднойчы даводзілася ўдзельнічаць у якасці аўтара песень ды прадзюсара ў падрыхтоўцы дзяцей з розных краін да спеўных конкурсаў.
Далей
|
Тэатру патрэбен крызіс?
Можа, я буду залішне катэгарычны, але ў расійскай сталіцы, куды я пераехаў з Мінска, тэатр памірае. Добра, скажу больш мякка: яго мастацтва абясцэньваецца.
Далей
Каментарыі (2)
|
З чым Грос паедзе ў Віцебск?
“Не дзіўна!”, — такі быў сціслы каментарый спевака Тэа, калі ён даведаўся пра тое, што на будучым, дваццаць пятым па ліку, фестывалі “Славянскі базар у Віцебску” на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2016” нашу краіну будзе прадстаўляць Аляксей Грос. Пра гэта стала вядома 29 лютага: у апошні дзень зімы ў сталічным Маладзёжным тэатры эстрады журы, якое ўзначальваў народны артыст Беларусі прафесар Міхаіл Фінберг, абвесціла сваё рашэнне.
Далей
|
"Мядзведзь" у Санцьяга
“Хто ўсе гэтыя людзі?” — магчыма, менавіта так думаў лідар этна-трыа “Троіца” Іван Кірчук, кідаючы погляд на ўдзельнікаў фестывалю сусветнай музыкі, мастацтва і танца “WOMAD” на поўначы чылійскай сталіцы Санцьяга.
Далей
Каментарыі (3)
|
Гаджэт прыйшоў на змену піяніна?..
У Оршу я выправіўся разам з піяністам Аляксандрам Паляковым. У сваім мастацтве музыкант, нягледзячы на свае знакавыя амаль (усяго толькі!) 33 гады, дасягнуў вяршыняў, якія дазваляюць яму заняць месца ў шэрагу вядучых айчынных выканаўцаў класічных твораў. Кажу пра канцэрты ў рэспубліцы і за яе межамі, пра перамогі на прэстыжных конкурсах. Набытым майстэрствам ён дзеліцца з юнымі талентамі як выкладчык.
Далей
|
Паэзія і погляд кампазітараў: каб да слухача, а не ў шуфляду
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага ва ўсім свеце, а значыць, і ў нашай краіне, у рэдакцыі "Культуры" за "круглым сталом" сабраліся... кампазітары. Зрэшты, некаторыя з іх называюць сябе больш сціпла — аўтары музыкі. Да таго ж некаторыя з прысутных з’яўляюцца яшчэ і паэтамi-песеннікамi ды выканаўцамі. У дыскусіі ўдзельнічалі народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Зарыцкі (Э.З.), кампазітар і прадзюсар Алег Молчан (А.М.), аўтары і выканаўцы Зміцер ВАЙЦЮШКЕВІЧ, ён жа Тодар (Т.), Алесь Камоцкі (А.К.) і Аляксандр Віслаўскі (А.В.). Размова, якую падрыхтавалі карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег Клімаў (А.Кл.) і рэдактар аддзела, музыказнаўца Надзея Бунцэвіч (Н.Б.) была прысвечана спалучэнню мелодый ды высокай паэзіі. У творчым багажы гасцей “К” маюцца не толькі асобныя песні, напісаныя імі на радкі адораных i не вельмі тэкставікоў ды на творы беларускіх класікаў, але і канцэртныя праграмы ды альбомы, у якіх паэтычнай асновай сталі вершы мэтраў. Дык ці патрабуюцца слухачу канцэптуальныя музычныя праекты на вершы нацыянальных класікаў?
Далей
|
Аўдыя-відэа-23
Студзеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць лідар гурта “Port Mone” Аляксей ВАРСОБА (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Калі райдар не патрабаваў крэветак...
Так склалася, што фізік-ядзершчык па адукацыі Іван ПАЛАНЕЙЧЫК, скончыўшы БДУ і яго аспірантуру (цікавы факт: не так даўно мы публікавалі інтэрв’ю з... калісьці фізікам-ядзершчыкам Андрэем Філатавым, барабаншчыкам кавер-калектыву “Хуткая дапамога” і экс-ударнікам легендарных “Сузор’я” ды “Крамы”...), цягам паўтара дзясятка гадоў быў прыкметным арганізатарам выступленняў замежных артыстаў у нашай краіне. А потым неяк цішком “развёўся” з шоу-бізнесам і вярнуўся ў навуку. Як гэта адбылося? Пра тое і пагутарым з Іванам Іванавічам.
Далей
|
Змяніў рок на “Еўра…”
За Аляксандрам Івановым і гомельскiм гуртом “Brown Velvet”, у якiм ён выступаў лідар-вакалістам, да сораму, я пачаў адносна пільна сачыць нават толькі дзякуючы фронтмэну... пецярбургскага гурта “Pushking” Канстанціну “Коху” Шустарову. Зазіраючы на яго старонку ў адной з сацыяльных сетак і дазваляючы сабе ў сілу даўняга, збольшага завочнага, знаёмства з Кохам часам пакідаць там каментарыі, я быў збянтэжаны пытаннем ад яго: “А што скажаш за ваш “Brown Velvet”?”
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"