Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
У тур з “Песняром”
Днямі прадстаўнікі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага распавялі журналістам пра дзейнасць трупы ў Год культуры і пра будучы гастрольны тур спектакля “Пясняр”.
Далей
|
Грос без ваўкоў
Аляксей Грос нарэшце вызначыўся з кампазіцыямі, з якімі ён выступіць на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2016”, што пройдзе ў рамках фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. Як вы памятаеце, каманда нашага ўдзельніка звярнулася да меламанаў краіны, а таксама да прафесійных аўтараў, каб тыя прапанавалі варыянты песень на беларускай мове ды кампазітара славянскай краіны (на славянскай мове), якія Аляксей мог бы праспяваць у рамках сваёй праграмы.
Далей
|
ВЫСОКАЯ ЗОРКА ПЕРАМОГІ ...І ЯЕ КВЕТКІ
Святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі пачаліся ў сталіцы 6 мая ўрачыстым сходам і канцэртам “Па праву памяці жывы...” ў Палацы Рэспублікі.
Далей
|
Аўдыя-відэа-26
Красавіцкія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць спявак Аляксандр ПАТЛІС (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
На аднаго цыркавога больш
У чацвер у Беларускім дзяржаўным цырку прайшла генеральная рэпетыцыя прадстаўлення “Я працую чараўніком”, а ўчора першыя гледачы змаглі пабачыць новую праграму, дзе разам з нашымі майстрамі манежа занятыя і артысты Нацыянальнага цырка Украіны.
Далей
|
Аўдыя-відэа-25
Сакавіцкія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць гітарыст і лідар-вакаліст гурта “N.R.M.” Піт ПАЎЛАЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
А нізкае выветрыцца…
На мінулым тыдні як ганаровы госць пабываў у Гомельскім абласным драматычным тэатры, дзе урачыста святкаваў 10-годдзе прадзюсарскі цэнтр “ARTbiz” Гомельскай абласной філармоніі, і пра 5 гадоў тутэйшага дзіцячага эстрадна-вакальнага праекта не забыліся. Дык вось: гэта было нешта непараўнальнае, да гэтага часу знаходжуся пад уражаннем ад убачанага ды пачутага.
Далей
|
Пра вопыт культурных праектаў
Мая патрэба ў судакрананні з публікай, а шырэй — з жыццём у месцах, далёкіх нават ад абласных цэнтраў, няхай гэта будуць мястэчкі Беларусі, Украіны ці Польшчы, звязаная з дзвюма акалічнасцямі.
Далей
|
Краўд-ракурс музыкі
Краўдфандынг — калектыўнае супрацоўніцтва людзей (донараў), якія добраахвотна аб’ядноўваюць свае грошы ці іншыя рэсурсы разам, як правіла, праз Інтэрнэт, каб падтрымаць намаганні іншых людзей або арганізацый. Калі зусім “на пальцах”, збор сродкаў аднымі на ажыццяўленне праекта іншымі. Краўдфандынг крочыць па планеце амаль два дзясяткі гадоў, нядаўна дабраўся і да нас. Адным з першых беларускіх музыкантаў, хто звярнуўся да яго, стаў Атмараві. А адным з крайніх на сёння — гурт “Стары Ольса”. Іх мы і папрасілі падзяліцца досведам. Яшчэ два эксперты — людзі таксама не апошнія ў айчыннай музычнай індустрыі.
Далей
|
“Арыведэрчы” ненадоўга
Амаль год таму ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, напэўна, прамаўляліся словы “арыведэрчы” ды “чао”: мінская публіка развітвалася з італьянскiм гуртом “I Tamburellisti di Otranto” (“Бубначы з Атранта”). Праўда, расстанне аказалася нядоўгім: у красавіку гэты ансамбль, у склад якога ўваходзяць юныя музыканты, што спяваюць, танчаць ды, натуральна, граюць на бубнах, пры падтрымцы пасольства Італіі ў рамках творча-адукацыйнага праекта “Мост дружбы: Беларусь — Італія” паказаў праграму “Музыка душы” з удзелам і беларускіх калектываў.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"