Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Праект для краіны
Завяршаю работу, звязаную з паэтамі, яўрэямі па нацыянальнасці, якія пісалі на беларускай мове, і якіх перакладалі на беларускую. Яна рабілася доўга і яшчэ працягвае даводзіцца да розуму. Спадзяюся, у нашай культурнай прасторы яна прагучыць у наступным годзе.
Далей
|
Атака троляў, або Даеўрабачыліся…
За што я люблю айчынную папулярную музыку (эстрадную альбо рокавую)? За ўменне перыядычна па-сапраўднаму радаваць. Вось і днямі стварыла яна для мяне проста свята нейкае. Вялікая спакуса ўзяць у двукоссе слова “свята”, але ж задавальненне ад пачутага ды ўбачанага я атрымаў у сапраўднасці!.. Хоць і “задавальненне” просіцца абнесці штрышкамі. Калі вы яшчэ не здагадаліся, інтрыгую я паўфінальным адборачным турам да “Еўрабачання”, што выліўся ў парад фрыкаў усіх масцей. Вось, аказваецца, на каго безумоўна багатая наша зямля беларуская!..
Далей
|
Патрэбнае кандовае
Пры ўсёй любові да року чыстай вады — без альтэрнатыўных украпванняў ды андэрграўндных прымешак, я не з’яўляўся прыхільнікам гэтага гурта да такой ступені, каб у запале палемікі з крытыкам калектыву нанесці візаві траўмы, несумяшчальныя з яго магчымасцю чуць надалей што-небудзь з музыкі наогул.
Далей
|
Пукст у мурашніку
...Хлопец сядзеў за піяніна і спяваў рыфмы. Было гэта ў Мінску, па-мойму, восенню 1995-га, у пакоi, запоўненым мала- і зусім незнаёмымі мне людзьмі на нейкім з апошніх паверхаў корпуса Белдзяржуніверсітэта. Потым былі пытанні, абмеркаванне ды партвейн. Хлопец, якога я ўбачыў і пачуў упершыню, — Сяргей Пукст. І палюбіў я творчасць ягоную адразу, як адразу некалі “ўтрэскаўся” ва ўсё тое, што рабіў геніяльны Сяргей Курохін. Пецярбургскі бескампрамісны падбухторшчык усераднёнага грамадскага густу раптоўна памёр у 1996-м, у адзін з дзён “Славянскага базару”. Памятаю, як мы дзіка надзерліся з расійскім кампазітарам і шоуменам Сяргеем Шусціцкім, аплакваючы на начной віцебскай лавачцы скон вялікага музыканта... Калі я слухаю песні Пукста, у мяне ў вачах нярэдка з’яўляюцца нябачныя свету слёзы — гэта слёзы гонару. Я ганаруся, што гэты дзеяч культуры — мой суайчыннік. Захапляючыся словам, мелодыяй, аранжыроўкай майстра эпатажу, рыжага і белага клоўна, лютага і далікатнага. Калі ж гляджу я на карціны Пукста...
Далей
|
Энергія Магілёва. І для яго
Якая песня без баяна, якая зорка без расы, якая маршрутка без шансону. Але па дарозе ў Магілёў яе кіроўца злітаваўся, і пасажыры абышліся зусім без песень. А вось на зваротным шляху кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі, рэжысёр, акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр Марчанка, які нарадзіўся ў гэтым горадзе, кампанію мне ўжо не склаў. І разбаўляў маю “адзіноту” расійскі спявак і кампазітар Андрэй Касінскі, на ўсю моц паведамляючы з калонак, што “мы жарим, жарим, жарим, жарим корюшку с тобой всю ночь. Ах, Оля, Оля, Оля, Оля, Олюшка, пусть улетят печали наши прочь…” Але мой смутак не ляцеў, і я гараваў пра лёс рыбы. І перабіраў у памяці “перыпетыі” паездкi, калі мы з Аляксандрам Анатольевічам зазірнулі ў некалькі ўстаноў культуры Магілёва.
Далей
|
Адкрыцці ад эстрадніка
У аграгарадку Аляхновічы, што размешчаны ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, ёсць будынак, у якім знаходзіцца літаральна ўсё. А менавіта: сельскі выканаўчы камітэт, аддзяленні пошты ды банка. Таксама ў будынку яшчэ размешчаны і ўсе ўстановы культуры колішняй вёскі — дзіцячая школа мастацтваў, дом культуры ды бібліятэка. Вось іх мы і адправіліся “абследаваць” з салістам Маладзёжнага тэатра эстрады Яўгенам ЕРМАЛКОВIЧАМ, які і нарадзіўся на той зямлі. І дзяліцца з вамі ўспамінамі артыста пра тое, як гэтыя агмені функцыянавалі раней.
Далей
|
А вось і “Ліра”…
Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі “Ліра” ўзнагароджвае лепшых з прэтэндэнтаў раз на два гады. Гэта зробяць на пачатку 2017 года.
Далей
|
"Бензін" для “Чарадзея”
Вядома, гэта асабіста маё меркаванне, але жанр рок-оперы і роднасныя яму буйныя формы ад айчыннага вытворцы не карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў меламана. Нават у “залатыя” гады “Песняроў” іх пастаноўкі “Песня пра долю” або “Гусляр” гледачы прымалі з меншым захапленнем, чым звычайныя канцэрты гэтага ВІА. З 1970-х нічога не змянілася. Рэдка, але хто-небудзь замахваецца на маштабныя iмпрэзы, аднак цікавасць да іх у публікі зніжаецца пасля некалькіх першых паказаў. Не, у тэатрах па-ранейшаму ідуць спектаклі, якія можна аднесці да дадзенага музычнага кірунку, узяць, да прыкладу, тую ж сапраўды адвечную “Адвечную песню” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. І ўсё ж такі гэтак доўгае яго сцэнічнае жыццё з’яўляецца, на мой погляд, выключэннем. А вядомы рок-музыкант Раман Арлоў (былы ўдзельнік гуртоў “Буржуазія”, “Чэхаў”, “J:морс” і іншых, адзін з заснавальнікаў праекта “У нескладовае”, лідарам якога ён працягвае быць) рызыкнуў пайсці супраць правілаў: 26 лістапада ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца прэм’ера яго фольк-рок-оперы “Чарадзей”...
Далей
|
Фестывалiлi па-iншаму — з шоу
Дваццаць адзін штат, дваццаць тры гарады, у якіх даваліся канцэрты, пяцьдзясят восем выступленняў, два месяцы без мачанкi — у сухім астатку заакіянскага турнэ беларусаў. У “мокрым” — уражанні ды вынікі ад падарожжа на адваротны бок Зямлі... Гутарым з лідарам "Старога Ольсы" Зміцерам САСНОЎСКІМ.
Далей
|
Аўдыя & Відэа-32
Кастрычніцкія аўдыя- / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць тэлерэжысёр, кліпмэйкер Анатоль ВЕЧАР (А.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (В.).
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"