Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Гонар не на словах
30 мая ў беларускай оперы было свята. Прычым — падвойнае. З аднаго боку — прэм’ера оперы Станіслава Манюшкі “Verbum Nobile” (“Слова гонару”), якая была напісана ім ужо ў Варшаве і ў нас ніколі не ставілася. З другога — ажыццяўленне пастаноўкі Музычным тэатрам “Галерэя” пры Рэспубліканскім палацы прафсаюзаў Беларусі. Словы словамі, а гонар атрымаўся, бо ганарыцца можна было ўсім.
Далей
|
Намалюем музыку!
Выстаўка Сяргея Салохіна, што прайшла ў Палацы мастацтва, можа таксама лічыцца прымеркаванай да 80-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Бо бацька мастака Дзмітрый Салохін, у поўным сэнсе слова, стаяў ля калыскі тэатра, калі апошні яшчэ толькі-толькі засноўваўся на базе опернай студыі.
Далей
|
Навошта абсерваторыя для кансерваторыі?
У Мінску адбылася Другая Рэгіянальная сустрэча экспертаў з міжнародным удзелам “Пытанні і перспектывы мастацкай адукацыі і адукацыі пры дапамозе мастацтва ў краінах СНД: развіццё творчага патэнцыялу ў XXI стагоддзі”. Яе галоўным вынікам стаўся запуск Абсерваторыі мастацкай адукацыі краін СНД. Паказальна, што першую такую сустрэчу ў 2010-м ладзіла Міністэрства адукацыі Беларусі. Цяперашнюю — Міністэрства культуры. Гэта сведчыць пра зацікаўленасць абодвух ведамстваў ва ўдасканаленні нашай сістэмы адукацыі і развіцці творчага патэнцыялу маладога пакалення ва ўсіх сферах.
Далей
|
Мары Мацвея: сола сям'і ў кантэксце культуры
Я пайду ў спевакі! Хай мяне навучаць! / Рэпетыцыя для бацькоў і выкладчыкаў
Далей
|
У жанры святкаванняў
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь з 80-годдзем з дня заснавання. "Ваш тэатр — наш гонар і сапраўдны нацыянальны здабытак. Яго гісторыя напоўнена яркімі адкрыццямі, незабыўнымі спектаклямі і нязгасным творчым гарэннем выдатных майстроў, якія прынеслі беларускаму мастацтву сусветную славу", — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні. "Сёння, як і дзесяцігоддзі таму, Вялікі тэатр захоўвае адданасць высокім эстэтычным ідэалам акадэмічнага мастацтва і, у той жа час, застаецца надзвычай сучасным, адкрытым для смелых эксперыментаў ды наватарскіх мастацкіх рашэнняў. Выдатная плеяда праслаўленых артыстаў і маладых талентаў паспяхова вырашае самыя складаныя творчыя задачы", — падкрэсліў Прэзідэнт.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"