Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Фэст, фэст, фэст…
Інтэрнэт не пахаваў кіно, кіно не знішчыла тэатра, відэа — фатаграфію, фатаграфія — жывапіс, і гэтак далей. Віртуальная рэчаіснаць не скасавала прадметны свет. Па-ранейшаму жыве і трыяда “Жывапіс — Скульптура — Графіка”, а ў ёй, на маю думку, хай даруюць мне жывапісцы і графікі, дамінуе сярэдні чыннік. Бо гэта мастацтва, аздабляючы грамадскую прастору, наўпрост звяртаецца да людзей з гарадскіх плошчаў і іншых кропак эмацыйнага прыцягнення.
Далей
|
Мастацкі. Сёлета і заўжды
31 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся семінар для супрацоўнікаў рэгіянальных музеяў мастацкага профілю. Нягледзячы на тое, што ў галоўнай культурнай скарбніцы краіны бюджэт, спонсарская дапамога, матэрыяльнае і кадравае забеспячэнне лепшыя за тое, што маюць музеі ў рэгіёнах, праблемы ва ўсіх музейшчыкаў краіны сутнасна аднолькавыя. Адпаведна, універсальнымі могуць быць і сродкі іх вырашэння.
Далей
|
Выстава, на якой нельга фатаграфаваць
Не тое, каб зусім нельга, але на ўваходзе ў залу аб’ява з просьбай да наведвальнікаў выставы ўстрымацца ад фатаграфавання і відэаздымак твораў экспазіцыі. Не ведаю, магчыма, гэта клопат пра тое, каб не былі парушаны правы юрыдычных асоб, якім гэтыя творы належаць, каб не з’яўляліся “пірацкія” рэпрадукцыі. А мо прычына ў тэматыцы работ…
Далей
|
Заўтра як ўчора?
Неяк славутага матэматыка запыталі, што сталася з ягоным таленавітым вучнем, на якога навуковая грамада мела вялікія спадзяванні. “Ён стаў паэтам. Для матэматыкі ў яго аказалася занадта мала фантазіі” — быў адказ. Я згадваю гэту прыпавесць, калі разважаю пра суадносіны абстрактнага і прадметнага ў мастацтве і ў жыцці.
Далей
|
Творчасць патрабуе засяроджанасці
Ці атрымаецца так, каб днём гандляваць на рынку, працаваць на будоўлі ці засядаць у парламенце, а ўвечары пісаць карціны ці вершы? Але, мяркую, паспрабаваць варта. Раптам нечакана для сябе самога адкрыеш сваё сапраўднае пакліканне і рэзка зменіш жыццёвы вектар.
Далей
|
Зямля пад нагамі, неба над галавой
Чалавек праходзіць па жыцці, нават калі ад з’яўлення на свет да скону не выязджаў за межы паселішча, дзе нарадзіўся, і ўвесь гэты час бачыў за акном адзін і той жа нязменны краявід. Ёсць прыпавесць пра чалавека, які захоўваў спакой на тле агульнай мітусні, нікуды не ссоўваўся са свайго падворка, між тым, як вакол яго ўсе кудысьці спяшаліся. Па лепшую долю. Калі ж яго запыталі, чаму ён нікуды не імкнецца, можа ведае якую таямніцу, што трымае яго на гэтым месцы, чалавек адказаў: “Куды ты ні пойдзешь, усё адно пад нагамі будзе зямля, над галавой — неба, а на карку — дармаед”.
Відаць, падобным жыццёвым досведам і тлумачыцца, што часта ў сталыя гады нават заўзятыя вандроўнікі становяцца дамаседамі. Вось і Мастак Леанід Марчанка здолеў пабачыць свет, а стрыжнявой тэмай ягонай творчасці заўжды была Беларусь.
Далей
|
Ува што трансфармуецца празрыстасць?
“Как вы лодку назовёте, так она и поплывёт” — гавораць нашы ўсходнія суседзі. Прымаючы да веры гэтую тэзу, я насцярожана стаўлюся да людзей з экзатычнымі імёнамі-псеўданімамі-нікамі. У жанчын яны звычайна запазычаны з гламурных серыялаў, у мужчын — таксама выдраныя з нейкага рамантычнага кантэксту, хіба што ўхіл брутальны. І тыя, і другія, як вынікае з майго досведу, чамусьці маюць звычку ставіцца да іншых з пагардай. Не заўжды, але часта. У кніжных крамах абмінаю ўвагай выданні з занадта мудрагелістымі назвамі, бо лічу, што калі аўтар ужо з вокладкі цісне на чытача сваім нібыта высокім інтэлектам і сваёй нібыта недасягальнай для людзей паспалітых дасведчанасцю — прасцей кажучы, зыходна не паважае свайго магчымага суразмоўцу, дык тое самоўе і не патрэбнае. Тое ж датычыць і мастацкіх выстаў: калі назва выставы з прэтэнзіяй на інтэлектуальную перавагу над гледачом, дык хутчэй за ўсё я не стану марнаваць час на знаёмства з экспазіцыяй.
Далей
|
Метафізіка ў ювелірнай аздобе
Перасоўныя мастацкія выставы можна параўнаць з тэатрам на гастролях. Калі б іх не было, мноства аматараў выяўленчага мастацтва, якім праблемна выправіцца ў далёкія вандроўкі па сусветных культурных цэнтрах, ніколі б не пабачылі арыгіналаў шэдэўральных твораў, былі б вымушаныя сілкаваць сэрца і розум, пачуцці і інтэлект выключна рэпрадукцыямі рознага інфармацыйнага фармату. Так што дзякуй тым, хто робіць нам такія падарункі.
Далей
|
Нармалёвае веснавое жаданне
Вялікі японскі архітэктар Кэндза Танге, разважаючы пра ментальнасць гараджаніна — а праз планетарныя маштабы ўрбанізацыі, вёскі ў чыстым выглядзе нідзе ў свеце, бадай што, ужо і няма, — адзначаў, што прыродай шчыра захапляцца здольны не селянін, якому ад зямлі няма калі галаву падняць. Але менавіта чалавек з урбанізаваным мысленнем, якому ў горадзе не стае нетраў сапраўдных як увасаблення жывых эмоцый на тле размеранага, унармаванага жыцця. Слушна! Мабыць, таму ці не ў кожнай гарадской кватэры ды і ў грамадскіх памяшканнях і офісах абавязкова на сцяне будзе нейкі адпавядаючы інтэлектуальнаму патэнцыялу і эстэтычным запытам гаспадароў краявід.
Далей
|
Напамін пра адвечнае
Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь акрамя сваёй асноўнай функцыі — абслугоўвання чытачоў, у дадзеным выпадку — пераважна службоўцаў сістэмы дзяржаўнага кіравання, працуе яшчэ і як культурны цэнтр, які папулярызуе нацыянальную кніжную культуру, гістарычную спадчыну, выяўленчае мастацтва — звычайна беларускае, а калі і замежнае. Але большая частка выставачных праектаў прыпадае на беларускую літаратуру і яе сувязь з іншымі відамі творчасці.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"