Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Небам адзіным…
З юрыдычнага гледзішча самалёт, як і карабель, з’яўляецца тэрыторыяй краіны, якой ён належыць. Такім чынам, для пасажыра “Белавія” Беларусь пачынаецца не ў час прызямлення ў нашым аэрапорце і нават не тады, калі самалёт уваходзіць у паветраную прастору краіны, а як толькі вандроўнік ступае на борт лайнера. Уражанне ж ад краіны наведання пачынае фарміравацца ў замежніка з таго моманту, як ён бачыць беларускі самалёт. Гэта не навіна. Нездарма, зыходзячы з логікі менеджменту, дызайнеры імкнуцца рабіць лагатыпы авіякампаній ды расфарбоўку самалётаў не толькі інфарматыўнай, але і вобразнай.
Далей
|
Які ён, “разумны” мeтал?
У Беларусі метал не лічыцца сярод прыярытэтных мастацкіх матэрыялаў. Я кажу не пра цяжкую бронзу манументаў, а пра тую сферу, якая ўмоўна называецца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Умоўна — таму, што керамісты, мастакі па шкле ды тэкстылі (і мастакі па метале ў тым ліку) не толькі аздабляюць побыт, але часам у межах сваёй творчай кампетэнцыі паспяхова вырашаюць задачы з выразнымі сацыяльным і псіхалагічным чыннікамі.
Далей
|
“Tour de Belarus”
Зараз у Палацы мастацтва працуюць адначасова тры выстаўкі. Найбуйная — “Tour de Belarus. Пралог” — займае большую частку Вялікай залы. Зладзіла выстаўку секцыя графікі Беларускага саюза мастакоў, але для большай прывабнасці да ўдзелу ў ёй запрасілі прадстаўнікоў іншых творчых спецыялізацый. Паводле прэс-рэлізу, гэты праект — “кропка адліку, своеасаблівы пралог”, а мэта ягоная — “прыцягнуць увагу да асобы мастака і яго светаўспрымання, якое з’яўляецца сінтэзам перажыванняў ды падзей з уласнага жыцця з падзеямі гістарычнымі і міфалагічнымі”.
Далей
|
Гліна з падтэкстам
Мастак-кераміст Валерый Калтыгін нарадзіўся на Брэстчыне, з 1980-х жыве ў Бабруйску. За тры дзесяцігоддзі ён настолькі ўкараніўся ў культурную глебу гэтага горада, што стаў мясцовай славутасцю. На маю думку, уявіць Бабруйск без Валерыя Калтыгіна — тое ж самае, што Віцебск — без Марка Шагала. Пры гэтым адзначу, што такую ацэнку сваёй асобы Валерый Аркадзьевіч наўрад ці ўхваліў бы. Гэта ён у творчасці можа быць дзёрзкім, але ў жыцці — сціплы і далікатны…
Далей
|
Хто ж падымецца на Траецкую гару?
Не так і часта ў рэдакцыйнай пошце бываюць зацікаўленыя прапановы па захаванні аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Нават з улікам таго, што тэма гэтая знаходзіцца ў цэнтры ўвагі газеты. Тэкст Сяргея Харэўскага акурат і ёсць прыклад такой ініцыятывы чытача-прафесіянала. А скарыстаўшыся нагодай, прапанову нашага пазаштатнага аўтара, па магчымасці ўсебакова, даследаваў карэспандэнт "К".
Далей
Каментарыі (2)
|
Партрэты і сцены
Параўноўваючы колішні будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на Кастрычніцкай плошчы і новы на праспекце Пераможцаў, мушу адзначыць: стала лепш, чым раней. Відавочна, што ў старых сценах музею было цесна, а пашырацца не было куды. Цяпер і плошчы паболела, і парк Перамогі ўспрымаецца працягам экспазіцыі. А новая экспазіцыя — гэта погляд на гісторыю з гледзішча суверэннай дзяржавы, адлюстраванне ўласна беларускага разумення Другой сусветнай / Вялікай Айчыннай вайны.
Далей
|
Што можа ўлётка?
Адаптацыя нашага менталітэту да адкрытага свету і глабальнага маркету ідзе больш марудна, чым засваенне сусветных трэндаў. Мы ўмеем зрабіць, але не заўжды атрымліваецца зробленае прадаць і зарабіць. Напрыклад, відавочна, што Беларусі з яе геаграфічным становішчам і культурным іміджам проста наканавана зарабляць грошы на турыстычным сэрвісе ды відовішчах. Але асаблівых поспехаў у гэтым сегменце бізнесу пакуль не маем, да таго ж, моцна саступаем краінам-суседкам. Якія б праграмы па развіцці згаданых напрамкаў ні прымала дзяржава, у рэшце рэшт усё ўпіраецца ў канкрэтных выканаўцаў, у іх здольнасць думаць і дзейнічаць крэатыўна, напорыста. А вось гэтага нам, як мне падаецца, бракуе.
Далей
|
Настроі добрасуседства
Я ўжо некалькі гадоў працую ў Ізраілі, і на падставе ўласнага досведу магу канстатаваць, што гэта краіна, дзе шануецца інтэлект. Там, у прыватнасці, у адрозненне ад многіх іншых дзяржаў, няма патрэбы ў спецыяльным пацвярджэнні майго прафесарскага звання, атрыманага ў Беларусі. Быў я прафесарам у Мінску — застаюся і тут. У Ізраілі запатрабаваным аказаўся не столькі мой выкладчыцкі досвед, колькі патэнцыял навукоўца-даследчыка.
Далей
|
Роспіс “у добрыя рукі”
Нядаўна ў жыцці мастака Віктара Хацкевіча адбыліся дзве прыемныя падзеі. Першая: ягоная манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя “Балада пра Бацькаўшчыну”, якая аздабляла інтэр’ер сталічнага аўтавакзала “Маскоўскі” і магла знікнуць разам з вакзалам, максімальна ашчадна (наколькі дазваляла кваліфікацыя выканаўцаў ды экстрэмальныя ўмовы) была знята са сцен рабочымі гаспадарчай службы “Мінсктрансу” і зараз знаходзіцца на часовым захаванні ў адміністрацыйным будынку новага тралейбуснага дэпо па вуліцы Гінтаўта. “Мінсктранс” выконваў указанне Мінгарвыканкама. Праз пэўны час твор мусяць перавезці з тралейбуснага дэпо ў Мінскі мастацкі камбінат, і там ён мае чакаць вяртання на публіку.
Далей
|
Падарунак падарункам…
Мастацтва — гэта ў нейкім сэнсе раскоша. Дом спачатку мусіць мець трывалы падмурак, надзейныя сцены і дах, а ўжо потым, калі застануцца грошы ад будаўніцтва, дойдзе справа і да карункавых фіранак на вокнах. Спачатку, зразумела, дбаем пра тое, каб лядоўню запоўніць, а ўжо пасля — які “магніцік” прычапіць на яе дзверы. У гэтым сэнсе і прыватная асоба, і прадпрыемства ці ўстанова, дый, бадай, дзяржава ўвогуле, вымушана кіруюцца ў культурнай галіне аднолькавай логікай “рэшткавага фінансавання”. І падобна да таго, як чалавеку прыемна ў якасці падарунка атрымаць каштоўную рэч, пра якую марыў, ды грошай бракавала, так і суб’екты гаспадарання ды ўстановы кіравання пры распрацоўцы і рэалізацыі культурных праектаў з задавальненнем прымаюць грашовую ці арганізацыйную дапамогу прыватных асоб. Ініцыятыва грамадзян у такіх выпадках ухваляецца.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"