Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Са смартфонам па цікавостках Гродзеншчыны
З расповедам пра прыярытэтныя кірункі ў працы ўстаноў культуры свайго краю выступіла начальнік упраўлення культуры Гродненскага аблвыканкама Алена КЛІМОВІЧ.
Далей
|
Спявае віяланчэль
Вялікая зала Белдзяржфілармоніі запрашае прыхільнікаў класічнай музыкі на канцэрт віяланчаліста-віртуоза Івана Карызны. 5 сакавіка знакаміты музыкант, выпускнік Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Парыжскай кансерваторыі выступіць з арыгінальнай праграмай у дуэце з піяністам Барысам Кузняцовым (Германія).
Далей
|
Французы на ўкраінскім вяселлі
17 лютага ў Мінску можна будзе пабачыць пераможцу Першага Усеўкраінскага фестывалю-прэміі “ГРА” ў намінацыі “Найлепшы драматычны спектакль” — пастаноўку “Вій. Докудрама” Чарнігаўскага абласнога акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра імя Тараса Шаўчэнкі.
Далей
|
Дзверы да схаваных скарбаў
Гэтым годам Дзень беларускай навукі, які прыпадае на 27 студзеня — святочны ўдвая. Галоўная даследчая ўстанова краіны — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі — адзначае сёлета сваё 90-годдзе. Саракагадовы юбілей неўзабаве справіць і бадай недаацэнены шырокай публікай айчынны музей — старажытнай беларускай культуры. І сапраўды, не так проста знайсці тыя дзверы, якія вядуць да ягоных скарбаў! Таму кіраўніцтва ўстановы спадзяецца, што гэты асаблівы год стане для яе папраўдзе прарыўным.
У маі 1979 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыўся Музей старадаўняй беларускай культуры. Яго з’яўленне было цалкам лагічным: на працягу многіх дзесяцігоддзяў супрацоўнікі колішняга Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ладзілі па ўсёй рэспубліцы экспедыцыі, збіраючы ўнікальныя ўзоры айчыннага мастацтва, рамёстваў і этнаграфіі. Гэтыя калекцыі
і акумуляваў новы музей, які хутка стаў значным навукова-даследчым цэнтрам.
Далей
|
Дора па-за правакацыйнасцю
У загаловак слова “секс” выносяць дзеля таго, каб прыцягнуць да тэксту больш гледачоў. На афішу яго часцяком ставяць з той жа мэтай. Бываюць і выключэнні: прыкладам, незалежны тэатральны праект HomoCosmos спектаклем “Дора, або Сексуальныя неўрозы нашых бацькоў” прапанаваў публіцы развагі на вострую тэму. Аднак пасля таго, як заслона апусціцца, ці не вернуцца думкі гледачоў да першага варыянта?
Далей
|
Бяжы, Пінок’ё, бяжы!
Калі запрасіць на адзін рынг Пінок’ё і Бураціна — хто выйграе? У нашай краіне перамога хутчэй за ўсё будзе за другім драўляным чалавечкам, бо персанаж Аляксея Талстога даўно стаў больш папулярны за свайго італьянскага прататыпа, выйшаў за межы канкрэтнай кнігі і ператварыўся ў архетып гарэзлівасці, дапытлівасці і мэтанакіраванасці. Пры такім раскладзе сіл айчынныя тэатры ўсё роўна звяртаюцца да казкі Карла Калодзі. Апошні прыклад — “Пінок’ё” ў Тэатры юнага гледача. Аднак ці адчувальна, навошта звыклы даўганосы герой саступае месца менш знаёмаму?
Далей
|
Тое, чаго не адбылося
Рэдкая птушка з маладых айчынных рэжысёраў даляціць да галоўнай сцэны Купалаўскага тэатра. Віталю Краўчанку тое ўдалося — ён адолеў непадуладную многім адлегласць, дзякуючы прыкметным пастаноўкам у абласных тэатрах Гомеля і Магілёва, а таксама на прыватных сталічных пляцоўках. Для дэбюту ў вядучым драмтэатры краіны ён абраў дзёрзкі матэрыял: “Вешальнікаў” аскараноснага сцэнарыста і драматурга Марціна МакДонаха. Аднак ці атрымалася ў выніку паказаць публіцы нешта большае, чым проста добра зладжаны спектакль?
Далей
Каментарыі (42)
|
Праз сіта рэгламенту
У апошні дзень 2018 года было зацверджана чарговае рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. 228 юных дараванняў і 9 творчых калектываў атрымалі стыпендыі, прэміі, матэрыяльную дапамогу.
У адпаведнасці з палажэннем аб заахвочваннях на падтрымку дзяржавы могуць разлічваць прадстаўнікі многіх творчых кірункаў. Але да прэтэндэнтаў на ўзнагароды фонду вызначаны жорсткія крытэрыі, якія тычацца творчага спаборніцтва і самога прэтэндэнта. Па гэтай прычыне некаторыя таленавітыя юнакі не могуць прэтэндаваць на ўзнагароду фонду. Каб змяніць сітуацыю, Міністэрства культуры сумесна з саветам фонду вядзе сур’ёзную працу па распрацоўцы праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб унясенні змяненняў у палажэнне аб заахвочваннях.
Далей
|
Так, смешна, але…
Звычайна я разглядаю спектакль, зыходзячы з правілаў гульні, закладзеных рэжысёрам. Пагадзіцеся, які б не быў у аснове літаратурны матэрыял, глядач будзе ўспрымаць яго ключавыя моманты праз трактоўку пастаноўшчыка. У выпадку з “Ураджаем” купалаўскага гэты падыход развальваецца, бы тыя ненадзейныя скрыні для яблыкаў: п’еса Паўла Пражко ўпарта вывальваецца з рамак літаральнага прачытання тэксту.
Далей
|
“Зорны час” тэатра Арміі
Не так даўно Драматычнаму тэатру Беларускай Арміі было прысвоена званне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь. За гады свайго існавання ён выпусціў 18 спектакляў. На пачатку афішу фарміравала ваенная драма, але ў далейшым тэатр паступова пашыраў свой рэпертуар камедыямі, вадэвілямі, казкамі. 2 лютага гледача запрашаюць на чарговую прэм’еру — камедыі “Зорны час” паводле папулярнай п’есы “Пазычце тэнара” амерыканскага драматурга Кена Людвіга.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"