Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Батл беларусаў — супернікаў Пушкіна
На любым бібліятэчным форуме абавязкова "ўсплыве" адвечнае пытанне: як прышчапіць дзецям любоў да роднай літаратуры? Настаўніца мовы і літаратуры Смалявіцкай раённай гімназіі, літаратар, вядомы блогер Ганна СЕВЯРЫНЕЦ прапануе адказ у выглядзе праекта “Чытаем сваё. Класіка”, які трэці сезон штомесяц збірае школьнікаў, студэнтаў і зацікаўленых дарослых у Літаратурным музеі Петруся Броўкі. У рамках акцыі апрабіруецца форма батла. Для публічнага абмеркавання мадэратар прапанавала паядынак перакладчыкаў: прадметам бітвы стаў пушкінскі “Яўген Анегін” у перастварэннях Алеся Дудара і Аркадзя Куляшова.
Далей
|
“Нафта” лічбавай прасторы
Творчасць сучаснага музыканта ўсё больш моцна звязваецца з інтэрнэт-прасторай. Вось толькі парадокс: калі пра ахову аўтарскіх правоў на традыцыйных пляцоўках (телеканалы, радыёэфір і гэтак далей) мы чуем шмат, то пра актыўнасць па іх абароне ў сеціве амаль нічога не вядома. Па факце, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці не мае пагадненняў з сусветнымі пляцоўкамі-дыстрыб’ютарамі, адсутнічаюць і лэйблы, якія б былі зацікаўлены абараняць нашых аўтараў на сусветнай арэне. Змяніць патавую, здавалася б, сітуацыю вырашыла кампанія “MediaCube Network”. Яе крэатыўны дырэктар Яўген САЛАНОВІЧ распавёў аглядальніку “К” пра першыя крокі ў галіне распаўсюджвання і легалізацыі беларускай музыкі.
Далей
|
Італьянскія маскі — беларускія "пасткі"
Італьянскі акцёр і рэжысёр Матэа Сп’яцы не ўпершыню ставіць у Мінску спектаклі. Спецыяліст у галіне італьянскай камедыі масак, ён праводзіць майстар-класы і семінары па гэтай тэме па ўсім свеце. Два з паловай гады таму рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага ўзбагаціўся яго спектаклем “Viva Commedia!”, сёлета да яго далучылася ў тым жа тэатры сусветная класіка — “Карчмарка” Карла Гальдоні. А праз месяц у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек узнік “Пансіён “Belvedere”. Думаеце, гэткае “тыражаванне”, схаванае “пад маскай” розных сюжэтаў? Ажно не: ва ўсіх трох спектаклях мы ўбачылі розныя рэжысёрскія прыёмы і тэатральныя тэхнікі, хаця і з адной асновай. Дык што можа даць беларусам італьянская камедыя дэль артэ? Тым больш пільна прыглядзімся, бо 2017-ы абвешчаны годам італьянскай культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
Далей
|
Самы просты спосаб зрабіць мову брэндам?
Размова пойдзе не пра тэхніку перакладкі, распаўсюджаную ў анімацыі, а пра пераклад стужак на беларускую мову. Падставай стала тое, што ў сталічным кінатэатры “Масква” адбылася прэм’ера ірландскага мульціка “Таямніца Келза”, які загучаў па-беларуску. Частка гледачоў прыйшла па запрашальніках, але зала была аншлагавай. Віват! Ды ёсць пра што задумацца.
Далей
|
Пяць мільёнаў “плюсаў” у культуру
13 красавіка ў малой зале Палаца Рэспублікі адбылася цырымонія ўшанавання лаўрэатаў рэспубліканскай акцыі “Мецэнат культуры Беларусі—2016”. У прысутнасці міністра культуры краіны Барыса Святлова ганаровыя дыпломы атрымалі 76 кіраўнікоў і прадстаўнікоў арганізацый розных формаў уласнасці, якія аказалі на працягу 2016 года арганізацыям культуры спонсарскую дапамогу.
Далей
|
Сёрфіць у арт-хвалях
Праект “Арт-Беларусь”, які выйшаў з карпаратыўнай калекцыі “Белгазпрамбанка”, на днях абзавёўся асабістай галерэяй. Пад экспазіцыю арандавана частка Палаца мастацтва з асобным уваходам. Пляцоўка ля ўвахода ўжо абрастае ўключанымі ў гарадскую прастору арт-аб’ектамі. На размешчаных у метро рэкламных праспектах акцэнт зроблены на мэтавую аўдыторыю з моладзі, якой арганізатары абяцаюць дазваляць уголас абмяркоўваць, здымаць фота, відэа і рабіць сэлфі, сёрфіць у інтэрнэце (бонусам да білета — бясплатны Wi-Fi). Як абяцае куратар праекта Аляксандр Зіменка, у новай выставачнай пляцоўцы будуць выкарыстоўвацца сучасныя падыходы да падачы выяўленчага мастацтва і працы з наведвальнікамі.
Далей
|
Тэатр і яго дзень: заслужаны выхадны
У тыдзень паміж Міжнародным днём лялечніка і Міжнародным днём тэатра беларускія тэатральныя калектывы нярэдка прапануюць адну з прэм'ер сезона. Сёлета гэту традыцыю падтрымаў, у прыватнасці, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, які прадставіў беларуска-італьянскі праект "Пансіён "Belveder", зрэжысаваны пастаноўшчыкам з Мілана Матэа Сп'яцы. Гэты спектакль, дарэчы, — ужо другі ягоны праект з нашымі трупамі ў 2017-м, абвешчаным Годам італьянскай культуры ў Беларусі. А пра некаторыя іншыя падзеі, якімі насыціцца ўласна 27 сакавіка можна прачытаць на гэтай паласе "К".
Далей
|
Карэспандэнт — Агінскі
“Варта памятаць, што адукацыя неабходна для таго, каб выхаваць карыснага для грамадства чалавека, каб яго здольнасці і талент прыносілі радасці жыцця”, — пісаў да старэйшай дачкі Амеліі Міхал Клеафас Агінскі. Слыннага кампазітара і дыпламата хвалявала, як дапамагчы дзецям сарыентавацца ў плыні інфармацыі, не абмінуць неабходную для жыцця навуку, выбраць маральныя і этычныя арыенціры. Бацькоўская заклапочанасць вылілася ў чатыры лісты аб выхаванні, якія сёння можна прачытаць па-беларуску.
Далей
|
Пражываць ці дзейнічаць?
На адкрыцці фотавыставы “Валянцін Елізар’еў. Рэпартаж з цяперашняга часу” мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” з цяжкасцю ўмяшчала ўсіх ахвотных павіншаваць героя падзеі з хуткімі 70-мі ўгодкамі. Цікавы факт: разгорнутае фотапрысвячэнне народнаму артысту СССР, знакамітаму балетмайстру і слыннаму педагогу падрыхтаваў малады фатограф Мікіта ФЯДОСІК. Таленавіты юнак распавёў аглядальніку “К”, як эксперыментальны фотарэпартаж нечакана для ўсіх ператварыўся ў маштабную экспазіцыю.
Далей
|
Прапановы ў рэзалюцыі
Напрыканцы сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя на тэму “Актуальныя праблемы навукі і мастацтва”. У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 60 даследчыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў з розных ВНУ і дзеячаў мастацтваў з устаноў культуры краіны. Па просьбе старшыні Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў Рычарда Смольскага знаёмім чытачоў з некаторымі яе палажэннямі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"